Партызанская брыгада «Спартак»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Спартак»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 674 партызаны (4 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Відзскі і Шаркаўшчынскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Аркадзь Міхайлавіч Панамароў

Партызанская брыгада «Спартак» — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе арганізаванага ў маі 1942 года атрада «Спартак». Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Відзскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. 4 ліпеня 1944 года брыгада (674 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрада «Спартак», арганізаванага ў маі 1942 года ў 2-й Беларускай партызанскай брыгадзе імя Панамарэнкі як 3-і атрад і накіраванага ў Відзскі раён, дзе папоўніўся мясцовымі групамі і быў названы «Спартак». У лістападзе 1942 года ў час баёў з карнікамі атрад падзяліўся на дзве групы. Група на чале з А. М. Панамаровым і І. Н. Крысавым перайшла ва Ушацкі, другая ў Расонскі раён. У сакавіку 1943 года з 1-й групы быў паўторна створаны атрад «Спартак», якому ў маі была перададзена частка асабовага складу 1-й партызанскай брыгады імя Суворава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзіла шэсць атрадаў.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны ў верасні 1942 года рабілі напады на гарнізоны ў вёсках Казяны (Казянскія баі), Опса, увосень вялі баі з карнікамі каля вёсак Азярава, Якшты, Журавоўшчына. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку Варапаева — Крулеўшчына падарвалі больш за 850 рэек, на чыгуначным участку Вільнюс — Даўгаўпілс — больш за 1 тысячу рэек. У студзені, красавіку, маі 1944 года разграмілі ўмацаваныя нямецкія гарнізоны ў Відзах, Опсе, пусцілі пад адхон 21 эшалон, знішчылі 11 складоў. Да прыходу Чырвонай Арміі занялі райцэнтры Відзы, Дзісну, Цвярачус.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]