2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (1-га складу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Гады існавання 1942—1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 274 партызаны (кастрычнік — снежань 1943)
Дыслакацыя Мехаўскі, Гарадоцкі, Суражскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (1-га складу)партызанская брыгада, створаная ў маі 1942. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мехаўскага, Гарадоцкага і Суражскага раёнаў. У кастрычніку — снежні 1943 года брыгада (274 партызаны, 6 атрадаў) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе Мехаўскага партызанскага атрада, які дзейнічаў з ліпеня 1941 года. У жніўні 1942 года 3-і атрад брыгады быў накіраваны ў Вілейскую вобласць, дзе на яго базе была створана партызанская брыгада «Спартак», у брыгадзе быў нанава створаны 3-і атрад. 4 сакавіка 1943 года пасля баёў з карнікамі частка брыгады (597 партызан, атрады імя Суворава, «Мсцівец», імя Варашылава, «Смерць фашызму», імя Кузьмы Мініна, імя Кутузава, імя Чапаева) выйшла за лінію фронту, атрады былі расфарміраваны. У сакавіку 1943 года з груп, якія засталіся ў нямецкім тыле, былі створаны новыя атрады. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Чапаева;
  • атрад «Мсцівец»;
  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • К. Ф. Волкаў;
  • Я. Н. Барсукоў;
  • М. Ф. Сафронаў.

Нчальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. С. Скуматаў;
  • П. Дз. Тарачэнка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны учынялі дыверсіі на чыгунках ВіцебскНевель, Полацк — Невель, Віцебск — Полацк, на шашэйных і грунтовых дарогах. У маі — снежні 1942 разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Вадзянікі, Шмані, на станцыях Бычыха, Езярышча, былой Мехаўскай МТС Мехаўскага, Смалоўка, Бяскатава Гарадоцкага, Чурылава Усвяцкага раёнаў Смаленскай вобласці. У верасні — кастрычніку 1942, лютым, маі — чэрвені 1943 вялі баі супраць карнікаў. У жніўні 1943 разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дубрава Гарадоцкага раёна. У жніўні — верасні 1943 года на чыгунцы Віцебск — Невель падарвалі больш за 1 тысячу рэек.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 годзе ў вёсцы Бярозаўка Гарадоцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1979 каля вёскі Дубрава, у 1965 на чыгуначнай станцыі Бычыха, у 1975 у вёсцы Смалоўка Гарадоцкага раёна былі пастаўлены мемарыяльныя дошкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]