Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса (А. П. Байкоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада имя М. А. Шчорса
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Гомельскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 905 партызан (23.11.1944)
Дыслакацыя Уваравіцкі, Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Рэчыцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Андрэй Пракопавіч Байкоў

Партызанская брыгада імя М. А. Шчорсапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе партызанскага атрада імя М. А. Шчорса (створаны на аснове ініцыятыўнай групы А. П. Байкова, накіраванай ў жніўні 1942 года ў нямецкі тыл). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уваравіцкага, Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Рэчыцкага раёнаў. 23 лістапада 1943 года брыгада (905 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • партызанскі атрад імя М. А. Шчорса;
  • партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь»;
  • партызанскі атрад імя М. Ф. Гастэлы.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Раман Антонавіч Кавалёў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У маі — жніўні 1943 года партызаны правялі больш за 20 дыверсій на чыгуначных участках ГомельКалінкавічы, Гомель — Жлобін. У жніўні і верасні 1943 года падарвалі больш за 310 рэек, 5 мастоў. Вясной і летам 1943 года разграмілі 7 паліцэйскіх участкаў, 2 валасныя ўправы, больш за 20 складоў, 16 прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы немцаў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе каля вёскі Смычок Буда-Кашалёўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]