Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Ф. Ц. Пуставіт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 771 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Халопеніцкі, Крупскі, Барысаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ф. Ц. Пуставіт

Партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада імя Кірава (арганізаваны ў жніўні 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Халопеніцкага, Крупскага, Барысаўскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (771 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад імя Кірава;
  • атрад імя Фрунзе;
  • атрад «За перамогу»;
  • атрад «Чацвёрты».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • П. Р. Сівакоў (выконваў абавязкі);
  • В. А. Шаркоў;
  • А. М. Гамеза.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях на чыгуначным участку БарысаўКрупкі і прылеглых да яго дарогах. Падарвалі і спалілі 15 мастоў на грунтавых і шашэйных дарогах, у студзені 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на гарнізон у вёсцы Красналукі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1943 года вялі баі з карнікамі на раке Гурба ў Халопеніцкім раёне і каля вёсак Сялец і Пастрэжжа Бягомльскага раёна. У снежні 1943 года спалілі ў Барысаве 5 нямецкіх складоў. Зрабілі 2 дыверсію ўздоўж чыгункі Мінск — Барысаў, каб падарваць падземны кабель, які злучаў фронт са стаўкай Гітлера. У чэрвені — ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ачышчалі тэрыторыю Халопеніцкага і Барысаўскага раёнаў ад варожых груп.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе ў вёсцы Жортай Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]