Крупскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крупскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Крупкі
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Анатоль Станіслававіч Козел[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,29 %, руская 16,85 %
Размаўляюць дома: беларуская 57,77 %, руская 37,7 %[1]
Насельніцтва (2009)
26 522 чал.[1] (19-е месца)
Шчыльнасць 12,41 чал./км² (22-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,85 %,
рускія — 5,12 %,
іншыя — 2,03 %[1]
Плошча 2 138,73[2]
(6-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
168 м[3]
Крупскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кру́пскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Крупкі. Мяжуе з Барысаўскім і Бярэзінскім раёнамі Мінскай вобласці, Лепельскім, Чашніцкім і Талачынскім раёнамі Віцебскай вобласці, Круглянскім і Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці. Гарадскія пасёлкі: Бобр і Халопенічы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-ўсходняя частка — Аршанскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максімальная — 225 м (на паўночны захад ад вёскі Хацюхова).

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -7,4 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 685 мм. Вегетацыйны перыяд — 187 дзён.

На тэрыторыі раёна цякуць 25 рэчак і 27 ручаёў. Асноўная рака — Бобр з прытокамі Нача, Еленка, Можа і інш. належыць да басейну Бярэзіны. Рака Брусята.

Найвялікшае возера — Сялява, яго абалону складае ландшафтавы заказнік дзяржаўнага значэння Сялява (раней Прокшыцкія балоты). Іншыя буйныя азёры — Худавец і Абіда.

Лясы займаюць 42 % плошчы раёна (хваёвыя, яловыя, бярозавыя), балоты 3,1%. Ландшафтавы заказнік дзяржаўнага значэння — Сялява.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Крупкі. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Бобрскі, Выдрыцкі, Жаберыцкі (Малажаберыцкі), Ігрушкаўскі (Ігрушацкі, Ігрушаўскі), Крупскі, Нацкі, Сакаловіцкі, Стараслабодскі, Ухвальскі, Шынкоўскі, Шэйкаўскі (Шэйскі). З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Абчугскі, Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Дубоўскі, Заборскі, Смародзінскі (Смардзянскі) сельсаветы скасаванага Чарэйскага раёна і Грыцкавіцкі, Траянаўскі, Узнацкі, Халопеніцкі, Хацюхоўскі сельсаветы скасаванага Халопеніцкага раёна. 12 лютага 1935 года Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Грыцкавіцкі, Дубоўскі, Заборскі, Траянаўскі, Узнацкі, Халопеніцкі і Хацюхоўскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Халопеніцкаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Крупкі атрымалі статус гарадскога пасёлка. 17 лютага 1941 года вёска Бобр аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Сакаловіцкі, Смародзінскі і Шынкоўскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Халопенічы і Вялікахальнявіцкі, Заборскі, Халопеніцкі, Хацюхоўскі сельсаветы скасаванага Халопеніцкага раёна. 5 мая 1962 года Заборскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі, Шэйкаўскі сельсавет скасаваны. 4 студзеня 1964 года Стараслабодскі сельсавет перайменаваны ў Дзянісавіцкі, 1 кастрычніка 1973 года Вялікахальнявіцкі сельсавет — у Янаўшчынскі. 31 сакавіка 1977 года скасаваны Бобрскі сельсавет. 13 верасня 1982 года Жаберыцкі сельсавет перайменаваны ў Дакудаўскі. 22 красавіка 1991 года скасаваны Халопеніцкі сельсавет. 7 мая 1991 года гарадскі пасёлак Крупкі атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Крупкі і Крупскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года Халопеніцкі пассавет рэарганізаваны ў Халопеніцкі сельсавет, скасаваны Выдрыцкі, Дакудаўскі, Дзянісавіцкі і Янаўшчынскі сельсаветы[4]. 16 снежня 2009 года Бобрскі пассавет рэарганізаваны ў Бобрскі сельсавет[5]. 28 мая 2013 года скасаваны Абчугскі і Нацкі сельсаветы[6].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловы патэнцыял раёна прадстаўлены 3-ма прадпрыемствамі: ТАА «Амкадор-Можа», ААТ «Крупскі льнокамбінат», ААТ «Туршоўка».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Раён перасякаюць чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Мінск — Масква М1, а таксама рэспубліканская дарога Чашнікі — Бобр — Бабруйск Р62.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць 22 клубныя ўстановы: Крупскі раённы цэнтр культуры, 3 гарпасялковыя дамы культуры, 3 сельскія дамы культуры, 13 сельскіх клубаў-бібліятэк, Ухвальскі Цэнтр культуры і вольнага часу і раённы дом рамёстваў, 12 бібліятэчных устаноў: цэнтральная бібліятэка, 2 гарпасялковай бібліятэкі, 1 дзіцячая бібліятэка, 3 сельскія бібліятэкі, 5 сельскіх бібліятэк-клубаў; дзяржаўная ўстанова культуры «Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» з мастацкай галерэяй.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).