Партыя справядлівасці і развіцця

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Партыя справядлівасці і развіцця (турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi — кіруючая палітычная партыя ў Турцыі. Пазіцыяніруе сябе як умерана кансерватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасці, такія як рыначная эканоміка і ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Заснаваная ў 2001 выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.

Плакат з выявай лідэра партыі Р.Т.Эрдагана, які дзякуе выбаршчыкам за падтрымку, што прынесла перамогу

На выбарах у парламент у 2007 набрала 47% галасоў (першае месца), у 2011 паўтарыла поспех: 49,9%. Да партыі належаць прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль і прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган.

У адрас партыі гучаць абвінавачанні ў адыходзе ад прынцыпаў свецкай дзяржавы, закладзеных Атацюркам. У 2008 справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб яе ліквідацыі, пададзены Генеральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцця гэтага рашэння не хапіла аднаго голасу), але было зменшана напалову фінансаванне партыі з Цэнтральнага банку краіны.

У 2007 і 2010 партыя ініцыіравала канстытуцыйныя рэферэндумы, накіраваныя на дэмакратызацыю палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне, і абодва разы атрымала неабходную падтрымку грамадзян.