Рэджэп Таіп Эрдаган
| Рэджэп Таіп Эрдаган турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 14 сакавіка 2003 года | |||
| Прэзідэнт: | Ахмет Недждэт Сезер Абдула Гюль |
||
| Папярэднік: | Абдула Гюль | ||
|
|||
| 27 сакавіка 1994 года — 6 лістапада 1998 года | |||
| Папярэднік: | Нурэцін Сёзен | ||
| Пераемнік: | Алі Мюфіт Гуртуна | ||
| Партыя: | Партыя справядлівасці і развіцця | ||
| Веравызнанне: | Іслам, суніцкага толку | ||
| Нараджэнне: | 26 лютага 1954 (59 гадоў) |
||
| Бацька: | Ахмет Эрдаган | ||
| Жонка: | Эмінэ Эрдаган | ||
| Дзеці: | сыны: Ахмет Бурак і Неджмедзін Білал дочкі: Эсра і Сюмейе |
||
| Сайт: | Recep Tayyip Erdoğan | ||
| Аўтограф: | Аўтограф | ||
| Узнагароды: |
|
||
Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н, вымаўленне: Э́рдаан (турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм'ер-міністр Турцыі (з 2003), лідар умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасці і развіцця.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Маладыя гады [правіць]
Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 года ў квартале Касымпаша стамбульскага раёна Беёглу ў сям'і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узбярэжжы. Па інфармацыі турэцкай газеты «Міліет», у адным са сваіх інтэрв'ю Эрдаган выказаўся пра тое, што яго сям'я — гэта выхадцы з Аджарыі(Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Па паходжанні грузін.[1]. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небяспечных вуліцах горада[2]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 годзе рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[3]. Дыплом атрымаў, здаўшы выпускныя экзамены ў ліцэі Эюп.
У 1976 годзе ён стаў старшынёй моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратавання ў стамбульскім раёне Беёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзялення партыі ў Стамбуле[3]. Да 1980 года Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасня 1980 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. У тым жа годзе начальнік Эрдагана ў гарадскім савеце транспарта, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку гэтага звольнены з працы[2]. Пасля ваеннага перавароту Эрдаган працаваў менеджарам у прыватным сектары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камерцыйных навук Універсітэта Мармара.
У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынёй аддзялення Партыі дастатку ў Беёглу, а ў 1985 годзе — Старшынёй стамбульскага аддзялення партыі, а таксама членам вышэйшага кіруючага савета партыі[3]. На яго палітычныя погляды аказаў вялікі ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Неджмецін Эрбакан[4][5].
Палітычная кар'ера [правіць]
У 1994 годзе быў выбраны мэрам Стамбула. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасля ваеннага перавароту 1997 года была забаронена, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную розніцу, быў асуджаны на 4 месяца турэмнага зняволення.
У ліпені 2001 года Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасці і развіцця, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у лістападзе 2002 года. Наяўнасць асуджанасці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм'ер-міністрам, але пасля пачатку аперацыі супраць Ірака турэцкая эліта, якая арыентуецца на ЗША, дала згоду на змену законаў і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турцыя прыняла рашэнне ўвесці войскі на поўнач Ірака, дзе пражываюць курды. Эрдаган з'яўляецца прыхільнікам уваходжання Турцыі ў Еўрасаюз.
У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацый, ініцыятыву прэм'ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Радрыгеса Сапатэра, накіраваную на памяншэнне трэнняў паміж заходнім і ісламскім светамі.
У 2009 годзе ўдзельнічаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе падверг рэзкай крытыцы прэзідэнта Шымона Перэса, які бараніў пазіцыю Ізраіля пры правядзенні ў Сектары Газа аперацыі «Адліваны свінец»[6].
У ліпені 2009 года падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле, рэзка асудзіў Кітай, за прыгнечанне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:
«Супраць уйгураў быў практычна здзейснены генацыд»[7]
Узнагароды [правіць]
- Ганаровы грамадзянін Тэгерана.[8]
- У гонар Эрдагана названы мультыспартыўны стадыён у Касымпашы — раёне Стамбула.
- Ордэн Залатога руна (Грузія, 18 мая 2010 г.)[9]
- 2004 — прэмія «Квадрыга» з фармулёўкай «Мост павагі»[10]
- Ганаровы доктар МДІМА (2011)[11]
Зноскі [правіць]
- ↑ Бюлент Сарыоглу. «Kimlik degisimi». Газета «Міліет». Стамбул, 13 сакавіка 2008 года.
- ↑ 2,0 2,1 Рэджэп Таіп Эрдаган: палітычны партрэт (руск.) , Руская служба Бі-бі-сі (4 лістапада 2002 г.).
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Life story. AK Parti Official Web Site. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 29 жніўня 2008.
- ↑ Сканаў былы прэм'ер-міністр Турцыі Неджмецін Эрбакан , islamnews.ru (28.02.2011).
- ↑ Неджмецін Эрбакан мае намер ізноў вярнуцца ў вялікую палітыку , turkishnews.ru (06.08.2010).
- ↑ Сварка паміж Перэсам і Эрдаганам у Давосе
- ↑ Прэм'ер-міністр Турцыі: над уйгурамі-мусульманамі здзейснены генацыд, News.Bakililar.az, 11 ліпеня 2009 г.
- ↑ Прэм'ер-міністр Турцыі стаў "ганаровым грамадзянінам" Тэгерана. ІА REGNUM (02.02.2009). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012.
- ↑ Саакашвілі ўзнагародзіў Эрдагана Ордэнам Залатога руна
- ↑ Афіцыйны сайт прэміі "Квадрыга". Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2011.
- ↑ СМІ.ru | Прэм'ер-міністр Турцыі — ганаровы доктар МДІМА
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Шаблон:Lentapedia
- Палітычныя гледжанні Рэджэпа Таіпа Эрдагана на ўладу, грамадства і культуру
- WeakiLeaks: «Пасол Ізраіля ў Анкары лічыць, што Эрдаган адчувае рэлігійную нянавісць да яўрэяў і Ізраілю» 26.08.2011
Шаблон:Прэм'ер-міністры Турцыі
| Чалавек года (па версіі часопіса «Тайм») | |
|---|---|
|
Рудольф Джуліяні (2001) • Сінція Купер (англ.) + Колін Колін Роўлі (англ.) + Шэран Уоткінс (англ.) (2002) • Амерыканскі салдат (2003) • Джордж Уокер Буш (2004) • «Добрыя самарыцяне»: Бона + Біл Гейтс + Мелінда Гейтс (2005) • Ты (2006) • Уладзімір Пуцін (2007) • Барак Абама (2008) • Бен Бернанке (2009) • Марк Цукерберг (2010) • Пратэстуючы (2011) • Барак Абама (2012) |
|
|
Поўны спіс • 1927—1950 • 1951—1975 • 1976—2000 • з 2001 |

