Парэчкі залацістыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Парэчкі залацістыя
Ribes aureum - Botanischer Garten, Frankfurt am Main - DSC02565.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes aureum Pursh

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   23283
EOL   583174
GRIN   t:31779
IPNI   792574-1
TPL   kew-2426191

Парэ́чкі залацістыя (Ribes aureum ці Ribes odoratum) — від раслін сямейства агрэставых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Парэчкі залацістыя — прамастаячая куставая расліна 180—270 см вышынёй.

Кветкі і лісце парэчак залацістай

Лісце — супраціўнае, трохлопасцевае. Лопасці закругленыя, жылкаванне пальчастае. Можа дасягаць 5 см у шырыню, чаранок прыкладна такой жа даўжыні, што і ліставая пласцінка.

Ад 5 да 15 кветак сабраны ў гронку каля 8 см даўжынёй, заўсёды маюць прылісткі, на якіх знаходзяцца валасінкі і залозы. Тонкія жоўтыя кветкі без паху, маюць 5 завостраных чашалісцікаў і 5 жоўтых пялёсткаў, якія з узростам набываюць чырвонага колеру.

Плод — круглая аранжавая або жоўтая валасістая ягада каля 0,5 см у дыяметры.

Распаўсюджанне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма віду — Паўночная Амерыка, дзе ён цвіце з лютага па красавік.

Можа выкарыстоўвацца як дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]