Парэчкі чырвоныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Парэчкі чырвоныя
Ribes rubrum
Куст чырвоных парэчак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes rubrum L.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   504798
NCBI   175228
GRIN   t:31860
IPNI   792965
TPL   kew-2426658

Парэ́чкі чырвоныя (Ribes rubrum) — маленькі лістападны хмызняк, від раслін сямейства агрэставых (Grossulariaceae).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Натуральная вобласць распаўсюду знаходзіцца ў лясной зоне па ўсёй Еўразіі, дзе расце ў дзікім выглядзе. У Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі[3].

Сустракаецца на лясных ўзлесках, аддае перавагу берагам рэк або ручаёў, утварае зараснікі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ribes rubrum2005-07-17.JPG
Ribes rubrum1 ies.jpg
Плады і кветкі чырвоных парэчак

Лістападныя зімаўстойлівыя кусты вышынёю 0,7—1,5 метра[3] з парасткамі шэрага або жаўтлявага колеру. Драўніна зеленаватая са светлым асяродкам.

Лісце 3-5-лопасцевае[3] з вышчарбленымі бакамі і гладкім бліскучым верхам. Ніжні бок ліста больш светлага адцення, часам з апушанымі жылкамі.

Кветкі непрыкметныя дробныя жоўта-зялёныя або чырванавата-бурыя, сабраныя ў пэндзлі. Цвіце ў маі[3].

Плады — сакавітыя ягады, чырвоныя розных адценняў, белыя, жаўтаватыя, кіслыя на смак, дыяметрам 8-12 мм, утвараюць гронкі[3].

Спрыяльнае спалучэнне кіслот і цукроў надае ягадам своеасаблівы прыемны і асвяжальны смак.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Куст квітнеючых чырвоных парэчак у Мінску

Кусты чырвоных парэчак добра паддаюцца плоскай фарміроўцы ў выглядзе веера (разрэджаная пасадка ў радах праз 100—150 см) або вертыкальнай сценкі (загушчаная пасадка ў радах праз 30—50 см). Аснову фарміравання складае выразка або пакарачэнне галін, моцных парасткаў і разгалінаванняў, што растуць у бок міжрадкоўяў, шырыню якіх пры закладцы насаджэнняў скарачаюць з 2,5—3 м да 1,5—2 м. Аднагадовыя прыкаранёвыя парасткі, якія загушчаюць насаджэнні, прарэджваюць. Галіны, што адпладаносілі, калі ім па 5—6 гадоў, выразаюць, замяняючы іх моцнымі прыкаранёвымі парасткамі. У залежнасці ад сорту галіны падвязваюць да 1—2-драцянай аднараднай шпалеры (абходзяцца і без яе). Пасадкі ў плоскай планіроўцы ўраджайныя і вельмі дэкаратыўныя, асабліва ў перыяд цвіцення і выспявання ягад. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць чырвоныя парэчкі на жывыя агароджы.

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Ветка з ягадамі

Плады чырвонай парэчкі адносна больш кіслыя, чым плады чорных парэчак. Таму яны культывуюцца большай часткай для атрымання джэмаў і іншых кансервавых вырабаў.

Ягады чырвоных парэчак выкарыстоўваюць на перапрацоўку, карысныя яны і ў свежым выглядзе, асабліва людзям, у якіх паніжаная кіслотнасць страўнікавага соку. 3 ягад атрымліваюць сок, з якога гатуюць жэле, мармелад, асвяжальнае марожанае, напоі. Добрыя кампоты з ягад, а варэнне з іх вараць рэдка з-за наяўнасці буйнога і цвёрдага насення.

У скандынаўскіх краінах часта выкарыстоўваецца як кампанент фруктовых супоў і пудынгаў. У Германіі яе выкарыстоўваюць у камбінацыі з заварным крэмам або безэ, як напаўняльнік для тартоў.

Меданос[4].

У народнай медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Свежыя ягады і прадукты іх перапрацоўкі паляпшаюць апетыт, павышаюць засваяльнасць бялкоў жывёльнага паходжання, садзейнічаюць узмацненню перыстальтыкі кішэчніка. Сок валодае асвяжальнай і агульнаўмацавальнай уласцівасцю, у гарачае надвор'е наталяе смагу, рэкамендуецца хворым, якія знаходзяцца ў ліхаманкавым стане. У народнай медыцыне яго ўжываюць як патагонны сродак і лічаць карысным пры мочакаменнай хваробе — садзейнічае вывядзенню солей мачавой кіслаты.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  4. Абрикосов Х. Н. и др. Смородина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 342.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]