Агрэст

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Агрэст
Агрэст
Агрэст
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Saxifragales

Сямейства:

Агрэставыя

Род:

Ribes

Падрод:

Grossularia

Від:

Агрэст

Навуковая назва

Ribes uva-crispa Linnaeus

ITIS   504800
NCBI   135518
Агрэст адхілены на паштовай марцы

Агрэ́ст, Агрэ́ст адхі́лены, Аграст[1] (лац.: Ribes grossularia, Ribes uva-crispa) — від шматгадовых раслін, сямейства агрэставых (Grossulariaceae), рода Парэчка (Ribes), падрода Grossularia (Агрэст), які часам разглядаюць як асобны род: Grossularia Mill..

У Беларусі пашыраны агрэст звычайны, ці еўрапейскі — родапачынальнік большасці культурных гатункаў — ягаднае шматгадовае кустоўе вышынёй до 120 см з парасткамі, пакрытымі шыпамі. Дзікі агрэст зрэдку трапляецца па схілах, сярод хмызнякоў. Назва паходзіць ад французскага groseillier à maquereaux — «парэчкі для макрэлі» (у французскай кухні гатуюць макрэль у агрэставым соусе). У ежу ідуць ягады круглай ці падоўжанай формы, часам пакрытыя валаскамі. Колер пладоў — зялёны, жоўты, чырвоны і нават пурпуровы. Ягады змяшчаюць да 9 % цукроў (фруктоза і глюкоза), арганічныя кіслоты, мінеральныя рэчывы (фосфар, жалеза, кальцый, да 260 мг% калію, медзь), пектынавыя і дубільныя рэчывы, 30 мг% вітаміну C (не менш чым у лімоне), каратын, вітаміны B1, P, E.

Як ягадная культура вядомы на тэрыторыях усходніх славян з XI стагоддзя. Набыў шырокае распаўсюджанне ў Беларусі ў XIX стагоддзі, калі пачалі культывавацца заходнееўрапейскія гатункі. Найбольш традыцыйнымі лічацца гатункі англійскі жоўты (ягады зеленавата-жоўтыя на пачатку выспявання, спелыя ягады маюць бурштынава-жоўты колер), варшаўскі (спелыя ягады маюць чырвоны колер), зялёны бутэлечны (цёмна-зялёныя ягады з чырванавата-карычневымі кропкамі па жылках, ня маюць валаскоў). Спажываюць у сырым выглядзе (толькі спелыя, мяккія, з характэрным для гатунку колерам). Прыдаецца для гатавання джэмаў, канфіцюраў, жэле, мармеладаў, кампотаў, сочыва, павідла, засушкі (для гатавання лепш надаюцца недаспелыя, яшчэ цвёрдыя ягады). Сушаны агрэст ужываюць для мясных і рыбных соусаў. Таксама з агрэсту робяць шыпучае віно, наліўкі. У «Літоўскай гаспадыні» згадваецца спосаб захавання агрэсту на зіму. Захаваны агрэст выкарыстоўваюць для пенак: ягады агрэсту вараць у вадзе да мяккасці, праціраюць праз сіта, атрыманым мармеладам запраўляюць пенкі, узбітыя з бялкоў, дадаўшы ваніль.

Зноскі

  1. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Агрэст // Праект «Наша ежа»
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах