Паход Чырвонай арміі ў Прыбалтыку і Беларусь (1918—1919)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паход Чырвонай арміі ў Прыбалтыку і Беларусь альбо Заходняе наступленне Чырвонай арміі (з 17 лістапада 1918 па 19 лютага 1919) — ваенная аперацыя РСЧА на заходнім стратэгічным напрамку з мэтай заняцця тэрыторыі Беларусі і Прыбалтыкі і ўсталявання ў гэтых рэгіёнах савецкай улады. Афіцыйнай мэтай паходу абвяшчалася недапушчэнне пераходу ўлады ў рукі мясцовай нацыянальнай інтэлігенцыі, дробнабуржуазных партый і так званых «сацыял-згоднікаў» (меншавікі, эсэры, Бунд). Падчас кампаніі савецкім войскам супрацьстаялі: у Эстоніі — эстонскія войскі, белагвардзейцы і фінскія добраахвотнікі; у Латвіі — Прыбалтыйскі ландэсвер і нямецкія войскі; у Літве — Прускі Добраахвотніцкі корпус; у Беларусі — Узброеныя сілы БНР, польскія атрады самаабароны, украінскія гайдамакі і пятлюраўцы. У выніку наступлення захоплена амаль уся тэрыторыя Беларусі і значная частка Прыбалтыкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гражданская война и военная интервенция в СССР. Энциклопедия / Хромов С. С. (отв. ред.). — 1-е. — Москва: Советская энциклопедия, 1983. — 704 с. — 100 000 экз.
  • Какурин Н. Е. Гражданская война. 1918—1921 / Н. Е. Какурин, И. И. Вацетис; Под ред. А. С. Бубнова и др. — СПб.: ООО "Издательство «Полигон», 2002. — 672 с., ил. — (Великие противостояния). Тираж 5100 экз. ISBN 5-89173-150-9.