Паўвостраў Ютландыя
| Ютландыя | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыі | Паўночнае мора, Балтыйскае мора |
| Плошча | 40 000 км² |
| Краіна | |
Ютла́ндыя (дацк.: Jylland, ням.: Jütland: «Краіна ютаў», лац.: Cimbria, Iutia, Iutlandia) — паўвостраў ў Еўропе, падзяляе Балтыйскае і Паўночнае мора. Плошча каля 40 тысяч км². Уздоўж узбярэжжа звычайны дзюны, якія часам утвараюць пясчаныя астравы, аддзеленыя ад узбярэжжа мелкаводнымі лагунамі. Усходнія берагі Ютландыі моцна парэзаныя залівамі. Складзеная пераважна вапнякамі і глінамі, якія перакрыты ледавіковымі адкладамі. Вышыня да 173 м. Рэльеф роўны, месцамі невысокія груды марэннага паходжання. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C, ліпеня — 15 °C. Выпадае 600—800 мм ападкаў. У падставе Ютландыі пабудаваны Кільскі канал. Лес займае каля 9 % паверхні. Інтэнсіўная сельская гаспадарка. Рыбалоўства.
Паўночны ўскраек паўвострава быў ў выніку паводкі 1825 года аддзелены Лім-фіёрдам ў асобны востраў, але традыцыйна працягвае разглядацца як яго частка.