Пелагскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пелагскія астравы
Pelagie Islands map.png
Каардынаты: Каардынаты: 35°40′39″ пн. ш. 12°37′00″ у. д. / 35.6775° пн. ш. 12.616667° у. д. (G) (O) (Я)35°40′39″ пн. ш. 12°37′00″ у. д. / 35.6775° пн. ш. 12.616667° у. д. (G) (O) (Я)
Колькасць астравоў 3
Агульная плошча 25,5 км²
Найвышэйшы пункт 186 м
Краіна Flag of Italy.svg Італія
Пелагскія астравы (Італія)
Пелагскія астравы
Насельніцтва (2004) каля 6 тыс, чал.
паўднёвы бераг Лампедузы

Пелагскія астравы (італ.: Isole Pelagie) — самы паўднёвы архіпелаг Італіі, які знаходзіцца паміж Мальтай і Тунісам.

Архіпелаг складаецца з трох вулканічных астравоў: Лампедуза, Ліноза і незаселенага Лампіёнэ. Геаграфічна архіпелаг адносяць да Афрыкі. Вышэйшая кропка — 186 м над узроўнем мора (Монтэ-Вулкана). Плошча астравоў — 25,5 км².

Насельніцтва астравоў — каля 6 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйна Пелагскія астравы з'яўляюцца камунай у складзе сіцылійскай правінцыі Агрыджэнта.

Спрыяльны клімат і ўнікальная марская фаўна (мальтыйска-пелагская) прыцягваюць турыстаў, аднак, з-за блізкасці да Афрыкі (да Туніса крыху больш за 100 км), астравы маюць праблемы з нелегальнымі эмігрантамі, які накіроўваецца ў Еўропу.