Персанажы Legacy of Kain

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Legacy of Kain — серыя відэагульняў.

Галоўныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Каін[правіць | правіць зыходнік]

Каін (англ.: Kain) — галоўны герой серый Legacy of Kain. Дваранін у мінулым, пераўтвараецца ў вампіра пасля смерці ад невядомых забойцаў каля карчмы, у якой яму адмовілі ў дазволу на начлег. Пасля свайго пераўтварэння, Каін выконвае заданне па вынішчэнню разбэшчаных чальцоў Круга Дзевяці, ахоўнікаў Калон Насгота, не ведаючы, што і ён сам з'яўляецца дзевятым, апошнім ахоўнікам Калоны Балансу, якой ён павінен прынесці сябе ў ахвяру дзеля вяртання раўнавагі на абшарах Насгота. Пазней Каін даведваецца аб тым, што ім маніпулявалі і ўласнаручна разбурвае Калоны, пераўтварая Насгот ў краіну цемры, валадаром якой ён і становіцца.

Імя Каін (іўр.: קין) згодна з Бібліяй, насіў старэйшы сын Адама, які забіў свайго брата Авеля і быў падвергнуты за гэты ўчынак праклёну. У сярэднявечнай традыцыі лічылася, што разнастайныя пачвары і крывасмокі паходзяць ад біблейскага Каіна (напрыклад, у англасаксонскай эпічнай паэме Беавульф монстр Грэндель — нашчадак Каіна [1]).

Разіель[правіць | правіць зыходнік]

Разіель (англ.: Raziel) — гульнёвы персанаж у некалькіх серыях Legacy of Kain і галоўны герой дадатковых серый Soul Reaver («Выкрадальнік Душ»). Разіель, як і яго браты, быў змагаром з вампірамі, аднім з Інквізітараў ордэна Сарафан. У наступстве, вампірам яго зрабіў Каін, тагачасны валадар Насгота. Але ў хуткім часу ён будучы напужаным тым, што па паданню, першы вампір, у якога вырастуць крылы, знішчыць усіх вампіраў, ламае яму крылы і прыказвае скінуць яго ў Возера Мёртвых.

У Возеры Мёртвых Разіель не загінае. Яго ратуе Старажытны Бог (Elder God) і робіць сваім Выкрадальнікам Душ (Soul Reaver). З гэтага моманту асноўнай рухаючай сілай Разіэля становіцца ідэя помсты Каіну.

Імя «Разіель» (іўр.: רזיאל, літ. «Таямніца Божая») узыходзіць да сярэднявечнай іўдаісцкай містыцы, дзе так зваўся арханёл, які ведае тайны Госпада.

Прадстаўленыя ў Blood Omen[правіць | правіць зыходнік]

Анакрот Алхімік[правіць | правіць зыходнік]

Анакрот Алхімік (англ.: Anarcrothe the Alchemist) — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін з звар'яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Анакрот з'яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Рычардам Дойлам.

Чалец Круга Дзевяці, Анакрот з'яўляецца ахоўнікам Калоны Станаў. Яго эксперыменты з мастацтвам алхіміі пакінулі яму выродлівыя шрамы. Пасля таго, як Круг звар'яцеў, Анакрот, разам з Бэйнам Друідам і Дэ Джоўль, выкарыстоўваў свае здольнасці дзеля стварэння Цёмнага Эдэму (the Dark Eden), дзе Каін упершыню з ім сустракаецца. Анакрот даказваючы сваю выкрутлівасць выклікае Малека і хаваецца ад бою. Напрыканцы гульні Мартаніўс Некрамант робіць за Каіна яго работу, забівая Анакрота ў час спрэчкі і дазваляя Каіну ачысціць Калону Станаў.

Арыель[правіць | правіць зыходнік]

Арыель (англ.: Ariel) — дапаможны персанаж у серыях Legacy of Kain. З'яўлецца амаль заўжды ў выглядзе здані. Голас Арыель агучаны Ганнай Ган.

Смерць Арыель упершыню адлюстраваная ў Blood Omen: Legacy of Kain, з'яўляецца асноватворнай падзеяй, да якой розныя персанажы спасылаюцца ў якасці асноўнага элементу ўсяго сюжэта Legacy of Kain. Пры жыцці, Арыель была магутнай і прыгожай вядзьмаркаю, ахоўніцай Калоны Балансу і лідарам Круга Дзевяці. Як забойства цёмнымі сіламі было адпраўной кропкай занядбання Насготу. Менталіст Напраптар, закаханы ў Арыель, кідаецца ў паранаідальнае вар'яцтва знайшоўшы яе труп. Яго хвароба перакідваецца і на іншых чальцоў Круга, шаленства чыіх спрычыняе раскладанне падуладных ім Калонаў і ўсяго Насгота наогул, што з'яўляецца першапрычынай місіі Каіна ў Blood Omen фармуе аснову яго будучай дылемы.

У гульнях, Арыель сустракаецца каля Калонаў, да іх яе дух прывязаны. Яе з'яўленні на працягу серый не ложыцца ў храналагічныя рамкі, як і яе супярэчлівае стаўленне да галоўных персанажаў, у прыватнасці да Разіеля. У Blood Omen, яна накіроўвае Каіна, як неспрактыкаванага юнака, утойваючы факт, што ён з'яўляецца спадкаемцам яе абавязкаў, як Ахоўнік Балансу і павінен самаахвяраваць сябе напрыканцы сваёй місіі. У Soul Reaver, яна саюзнік Разіеля, даючы яму мудрагелістыя парады, у той час, як у яе невялічкім з'яўленні ў Soul Reaver 2, што папярэднічае Soul Reaver'у храналагічна, яна разглядае Разіель досыць амбівалетна. У Defiance яе роля становіцца больш-менш вызначанай. Яна ідэнтыфікуе Разіеля, як варажбіта, але ў наступстве накіроўвае яго на шлях выпраўлення шкоды, выкліканай яе забойствам.

Азімут[правіць | правіць зыходнік]

Азімут (англ.: Azimuth the Planer) — адмоўны персанаж ў Blood Omen, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Азімут з'яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Ганнай Ган.

Чалец Круг Дзевяці, Азімут з'яўляецца ахоўніцай Калоны Вымярэнняў і валадаркай горада Avernus з кафедральным саборам у яго цэнтры. На працягу падзей Blood Omen, дазваляе пачварам з іншых вымярэнняў спустошыць Avernus. Калі Каін сустркаецца з ёй, яна мае машыну часу (the time-streaming device), якая дазваляе ёй вызываць істотаў з іншых часоў, у дадатак да яе ўласных дэманаў. Машына часу, якую Каін знаходзіць пасля яе забойства — ключавы прадмет у наступным развіцці падзей. Ён таксама атрымлівае «трэцяе вока» Азімут, якое дазваляла ёй зазіраць у іншыя міры і вымярэнні.

Падзеі Blood Omen наводзяць на думку, што Азімут уцягнута ў ахвяравальны культ Хаш'ак'гіка пасродкам крывавай кнігі, якую Каін знаходзіць у яе саборы, і машыны часу, знойдзеную ў яе ўладаннях, што разумее пад сабой тое, што яна эксперыментавала з вандраваннямі ў часе. Абодзве гэтыя магчымасці ў будучыні распрацаваны ў Defiance, у якім культ Хаш'ак'гіка знаходзіцца ў цэнтры катакомбаў пад кафедральным саборам Авернуса. Тут у будучыні будзе выяўлены вампір Турэль, у якасці культавага аб'екта пакланення.

Бэйн Друід[правіць | правіць зыходнік]

Бэйн Друід (англ.: Bane the Druid) — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін з звар'яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Бэйн Друід з'яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Полам Лукатэрам.

Чалец Круг Дзевяці, Бэйн з'яўляецца ахоўнікам Калоны Прыроды, якая дае яму сілы над расліннасцю, фаўнай, ландшафтам і надвор'ем. Разам з Дэ Джоўль і Анакротам стварае Цёмны Эдем (Dark Eden), праз які Каін праходзіць у Blood Omen. У барацьбе з Каінам, ён пераўтварае глебу пад нагамі вампіра ў смяротна небяспечную для яго воду, але Каін забівае друіда і прыносіць Калоне яго аленевы чэрап, які Бэйн насіў на галаве.

Дэ Джоўль[правіць | правіць зыходнік]

Дэ Джоўль (англ.: Dejoule the Energist) — адмоўны персанаж ў Blood Omen, якая павінна быць забіта дзеля таго, каб прайсці гульну. Яна з'яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Ганнай Ган. Яе імя (Joule) адсылае да адзінкі вымярэння працы і энергіі ў СІ — Джоўля.

Чалец Круга Дзевяці, Дэ Джоўль з'яўляецца ахоўніцай Калоны Энергіі. Яе эксперыменты па ўтаймаванню энергіі змянялі яе фізічна. Яна выпраменьвае вакол сябе магічную аўру, якая шкодзіць любому побач з ёй. З-за гэтага яна носіць мантыю з ізалявальнага матэрыялу, каб выпадкова не зачапіць сваіх хаўруснікаў. Пасля смерці Дэ Джоўль, Каін падбірае яе мантыю аднаўляя Калону Энергіі.

Звар'яцеўшы разам з астатнімі членамі Круга, яна выкарыстоўвае свае сілы дзеля стварэння Цёмнага Эдэму, скажонай пародыі прыроды, побач з Бэйнам Друідам і Анакротам. У бітве з Каінам Дэ Джоўль вызваляе ўсе свае сілы, але хутка загінае раз і назаўжды.

Хаш'ак'гік[правіць | правіць зыходнік]

Хаш'ак'гік (англ.: Hash'ak'gik) — адмоўны персанаж, які сустракаецца на працягу ўсіх серыі Legacy of Kain, вядомы пад імёнамі Лорд Хілдэн (Hylden Lord), Лорд Сарафан (Sarafan Lord), Генерал Хілдэн (Hylden General) і Цёмная Істота (the Dark Entity). У Blood Omen 2 ён агучаны Ёрлам Боэнам.

У Blood Omen, імя Хаш'ак'гік'а згадваецца толькі ў якасці істоты, якая атрымлівые крывавыя ахвяры ад службоўцаў свайго культу. Праз некаторы час, распрацоўшчыкі гульні раскрылі тое, што Хаш'ак'гік быў той асобай, які кіраваў распадам Круга Дзевяці з дапамогай Мартаніўса, выкарыстоўваючы яго для забойства Арыель. У фінальнай бітве супраць Мартаніўса, Хаш'ак'гік пераўтвараецца ў монстра з трупа некраманта і цалкам выяўляя сябе, у якасці Цёмнай Істоты — апошняга галоўнага боса першай часткі серый Legacy of Kain.

Імя Хаш'ак'гік не сустракаецца ў Blood Omen 2, але галоўны адмоўны персанаж гульні вядомы пад назвай Лорд Сарафан. Ён адлюстраваны ў невялічкай інтэрмедыі напачатку гульні ў якасці лідара адноўленага Ордэна Сарафан, які перамагае армію Каіна, тым самым прыпыняя яе пераможнае шэсце. У прыватнай дуэлі ён перамагае Каіна з дапамогай Злучальнага Камня (the Nexus Stone) і занімае сталіцу Насгота, Мерыдыян, на 200 год. Сарафан з'яўляецца лідарам Хілдэн, расы выгнанай з Насготу ў старажытныя часы, які імкнецца разбурыць пячаць, якая трымае яго падданых у свету дэманаў. Каін не дазваляе яго планам увасобіцца. Ён кідае Злучальны Камень у месца зняволення Хілдэн, прадухіляючы іх ўваход у Насгот.

У Defiance, трансфармаваны Турэль разглядаецца паслядоўнікамі культа, у якасці Хаш'ак'гік'а. Але ў той час сапраўдны Лорд Хілдэн валодае апантаным Мартаніўсам, які спакваля становіцца непрыдатным сасудам, неглядзечы, што ён ад пачатку з'яўляецца найбольш устойлівым да смерці з усіх чальцоў Круга Дзевяці. Пасля падзення Калонаў, Хілдэн перасяляецца ў Янаса Одрана, адзінага выжылага з Старажытных вампіраў. Разіель імкнецца перашкодзіць Лорду і вызваліць Янаса, але першы аказваецца надта моцным. Разіель апыняецца ў тагасветным міры, а Лорд Хілдэн пачынае здзейсняць свае планы па дамінаванню над Насготам, якія апісаны ў Blood Omen 2.

Малек[правіць | правіць зыходнік]

Малек (англ.: Malek the Paladin) прадстаўлены ў Blood Omen у якасці вартавога Круга Дзевяці (the Circle of Nine) і ахоўнікам калоны Канфлікту (the Pillar of Conflict). Сваю найвялікшую ролю ён іграе ў першай частцы серый Legacy of Kain, у якой ён з'яўляецца босам, але трапляецца на вочы гульцоў ці згадваецца ў большасці з гульняў серыі.

У Blood Omen, Malek апошні з Sarafan, ордэна воінаў-святароў вынішчаючых вампіраў. У якасці аднаго з семі Інквізітараў ордэна, ён з'яўляецца ў невялічкім відэароліку напачатку гульні — за 500 год да пачатку падзей, якія разгортваюцца ў гульне, ён праваліў заданне па ахове Круга Дзевяці ад вампіра Ворадара, што каштавала смерці шасці яго Ахоўнікам. Як пакаранне, за тое, што ён іх не абараніў, некрамант Мартаніўс адрывае яго душу ад цела і змяшчае яе ў яго даспехах, скляўшы яго вечна служыць Кругу.

Мобіўс[правіць | правіць зыходнік]

Мобіўс (англ.: Moebius the Timestreamer) — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін з звар'яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Нараўне з Каінам, Мобіўс адзіны персанаж, які робіць прынамсі эпізадычныя з'яўленні ў кожнай з серый, іграя ролю галоўнага суперніка. У Blood Omen, ён з'яўляецца босам, калі ў іншых серыях згадваецца ці выкарыстоўваецца дзеля ўдасканалення сюжэтнай лініі.

Чалец Круга Дзевяці, Мобіўс з'яўляецца ахоўнікам Калоны Часу. Ён можа маніпуляваць часам і яго здольнасць прадбачання будучых падзей дазваляе яму паслядоўна ўздзейнічаць на персанжаў серыі, ігнаруя храналогію падзей. На працягу ўсіх cерый Legacy of Kain ён агучваўся Рычардам Дойлам.

Напачатку Blood Omen Мобіўс прадстаўлены, пад назвай «Аракула Насгота». Яго прароцтвы заснаваны на здольнасці вандраваць ў часу і назіраць за падзеямі ў розныя храналагічныя перыяды. Пры двары Уільяма Справедлівага ён схіляе яго да тыраніі. Пасля, праз вобраз Аракула, Мобіўс пераносіць Каіна ў часу і загадвае забіць Уільяма дзеля выратавання Назгота, пакуль ён не стаў пагрозай. Каін дасягае сваёй цэлі, аднак у змененай гісторыі, забойства Уільяма спрычыніла рух генацыду супраць вампіраў, які ўзначаліў усё той жа Мобіўс. Каін знаходзіць і забівае яго, але ён застаецца апошнім выжылым вампірам у Насгоце.

Напрыканцы Soul Reaver, Мобіўс сустракаецца з Разіелем, выпраўляючы яго да падзей наступнай частцы. Soul Reaver 2 дадае новыя рысы ў характар Мобіўса. На працягу ўсёй гульні ён некалькі разоў падахвочвае Разіеля забіць Каіна, тлумачачы яму, што яны служаць адзінаму гаспадару, Старажытны Богу. Таксама, як ён рабіў з Каінам ў Blood Omen, Мобіўс вандруе праз час, каб маніпуляваць Разіелем, які ненаўмысна спрычыняе забойства Янаса Одрана. Напрыканцы Soul Reaver 2, у Мобіўса амаль атрымліваецца падштурхнуць Разіеля да самазаключэння ў Выкрадальнік Душ (the Soul Reaver).

Мобіўс вяртаецца ў Defiance, працягваючы сваю ролю Soul Reaver 2. Выпадкова выяўлены ў крэпасці Сарафан, ён дае старэйшаму Каіну сумніўныя парады. Пасля таго, як ён загінае ад рук маладога Каіна ў Blood Omen, Мобіўс уваскрасае з дапамогай Старэйшага Бога і адразу адпраўляецца ў Цытадэль Вампіраў для кантактавання з ім.

Тым не менш, старэйшы Каін, якога Мобіўс лічыў памерлым, забівае яго. У спектральным міры Мобіўс просіць Старэйшага Бога зноў яго выратаваць, але Разіель паглынае яго душу сваім клінком, чысцячы яго ад вар'яцтва Нупраптара. Мобіўс бачыць свайго сапраўднага валадара, але ўжо позна. Разіель выкарыстоўвае яго труп дзеля вяртання ў матэрыяльны мір, дазваляя Каіну насыціць яго клінок сваёй душой і змагацца з Старажытным Богам.

Мобіўс бадай адзіны ў Defiance, хто ўзаемадзейнічае з абодвумя галоўнымі героямі. Персанальна, ён не з'яўляецца ў Blood Omen 2, хаця вялізарная статуя Мобіўса, знойдзеная ў Вечнай Турме (Eternal Prison), выкарыстоўваецца Каінам дзеля перамогі над сваім мінулым лейтэнантам Магнусам.

Мартаніўс[правіць | правіць зыходнік]

Мартаніўс (англ.: Mortanius the Necromancer) — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін з звар'яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. У Blood Omen яго агучыў Тоні Джэй, у Defiance агучванне зроблена Аластарам Дунканам.

Чалец Круга Дзевяці, Мартаніўс з'яўляецца ахоўнікам Калоны Смерці. Упершыню ён паяўляецца ў пачатковай інтэрмедыі ў Blood Omen, пракліная Малека за правал у ахове Круга і робячы маладога забітага двараніна Каіна вампірам. Мартаніўс адказны за шматлікія сюжэтатворчыя падзеі гульні, як забойства Арыель, што прывяло да вар'яцтва Круга, так і забойства Каіна і яго пераўтварэнне ў вампіра. У апошняй бітве ў Blood Omen, Каін забівае Мартаніўса, з трупа якога паўстае Хаш'ак'гік у вобразе Цёмнай Істоты.

Падзеі Legacy of Kain: Defiance інтэрпрэтуюць дзеянні Мартаніўса, як вынік змагання паміж сваёй уласнай воляй і воляй Лорда Хілдэна, якім ён быў увесь час апантаны. Супраць сваёй волі, ён вымушаны ўзначальваць культ Хаш'ак'гік'а, каб Хілдэн маглі кантраляваць сваіх чалавечых паслядоўніаў. Калі Разіель выпадкова сустаркае Мартаніўса пад саборам Авернуса, ён тлумачыць яму, што ажывіў Каіна вампірам з надзеяй на то, што ён, у якасці Спадкаемца Балансу (the Scion of Balance) здолее аднавіць Калоны і запячатаць Хілдэн. Прымаючы смерць, Мартаніўс накіроўваецца да Калонаў Насгота, каб пазмагацца з маладым Каінам, смерць якога апісана ў Blood Omen.

Напраптар[правіць | правіць зыходнік]

Напраптар (англ.: Nupraptor the Mentalist) — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін з звар'яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Напраптар з'яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Рычардам Дойлам, але ён іграе значную ролю ў перадгісторыі серый і згадваецца ў наступных гульнях.

Чалец Круга Дзевяці, Напраптар з'яўляецца ахоўнікам Калоны Разума. Ён быў закаханы ў Арыель, ахоўніцу Балансу, пасля смерці якой, ён вар'яцее, зашывая свае вочы і рот, адмаўляя вонкавы свет наогул. З-за ментальнай сувязі Напраптара з іншым членамі Круга, ён прымушае іншых ахоўнікаў падзяліць з нім яго вар'яцтва, што спрыяе зрыньванню Калонаў Насгота ў цэлым.

Калі Каін атрымлівае заданне забіць усіх чальцоў Круга, Напраптар становіцца яго першай цэлью. Напачатку бітвы з магам, Малек з'яўляецца каб яго абараніць, але Напраптар адмаўляе ў падтрымцы і дзярэцца з Каінам уласнаручна, у наступстве загіная ад яго рук.

Кароль Отмар[правіць | правіць зыходнік]

Кароль Отмар (англ.: King Ottmar) — дадатковы персанаж у серыях Legacy of Kain. Паяўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Нэйлам Росам.

Отмар з'яўляецца каралём Вілендорфа, найбагацейшага горада ў Насгоце. На працягу падзей Blood Omen, Каін сустракаецца з ім з надзеяй аб'яднання войска Вілендорфа супраць Легіёнаў Немезіды. Але кароль глыбока засмучаны хваробай сваёй дачкі — яна пераўтварылася ў бездыханную марыянетку, пасля сустрэчы з лялечнікам Эльзевірам. Отмар гарантуе Каіну сваю падтрымку наўзамен вялэчння сваёй дачкі. Каін выконвае сваю місію і патрабуе войскі Вілендорфа змагацца з Немезідай. Отмар уласнаручна вядзе армію ў бой і загінае, што падахвочвае Каіна адправіцца назад у часе і змяніць гісторыю. З гэтага моманту кароль Отмар не згадваецца ў іншых серыях.

Эльзевір[правіць | правіць зыходнік]

Эльзевір (англ.: Elzevir the Dollmaker) — гномападобны персанаж, які з'яўляецца толькі ў Blood Omen.

У гонар дня нараджэння сваё дачкі Кароль Отмар абвясціў у Вілендорфе спаборніцтва па вырабленню лялек. Эльзевір зрабіў найлепшую з усіх. З усіх сотняў лялек прадстаўленых каралю, лялька Эльзевіра была «такой прыгажосці, што ўсе ёй захапляліся». Ён не прыняў прапанаваны яму грашовы прыз. Замест гэтага, ён папрасіў невялічкую пасму валос прынцэсы. Праз некаторы час прынцэса стала бездыханнай марыянеткай. Эльзевір скраў яе душу, выкарыстоўваючы яе воласы, каб замацаваць загавор.

Праз некторы час, Каін наведвае Вілендорф і вырашае выцягнуць караля з яго маркотнага гумару. Ён чуў ад Арыель і Мобіўса, у вобразе Аракула, што войскі Вілендорфа з'яўляюца апошняй сілай, якая здольная прыпыніць Легіёны Немезіды.

Каін знаходзіць прыстанак Эльзевіра, адсякае яму галаву, знаходзіць тую бяздольную ляльку і вяртае душу каралеўне Вілендорфа.

Ворадар[правіць | правіць зыходнік]

Ворадар (англ.: Vorador) — дапаможны персанаж у серыях Legacy of Kain, які падтрмлівае і накіроўвае галоўных герояў на працягу некалькіх гульняў серыі. Яго агучвае Пол Лукатер.

Ворадар, старажытны Вампір (найпершы 'вампірызаваны' чалавек, нават да таго, як праклён Хілдэнаў распаўсюдзіўся на вампіраў, робячы іх бессмяротнымі і бясплоднымі), які старэйшы нават за Калоны Насгота, майстэрскі мечнік і каваль, які ў сваёй кузні скаваў Выкрадальнік Душ (the Soul Reaver), адна з наймагутнейшых фігур у гісторыі Насгота. Ён паглынуў кроў незлічонай кольскасці людзей, атрымліваючы і іх памяць, што дазволіла яму ведаць усё аб гэтым свеце.

У Blood Omen Ворадар адлюстраваны ў вобразе вампіра, якому даспадобы тыя перавагі, якія дае вампірызм, але яго смучае тыя чысткі вампіраў, у выніку якіх загінаюць яго людзі. Ворадар вядомы сваім штурмам Крэпасці Сарафан, дзе ён забівае шэсць чальцоў Круга Дзевяці за 500 год да падзей Blood Omen, робячы сваім выклятым ворагам Малека Сарафанца. На працягу гульні, Ворадор дае колькі парадаў, і нават прыходзяць на дапамогу Каіну ў Цёмны Эдем, канчаткова забівая Малека. Канец гісторыі Ворадара незахапляльны: рух генацыду супраць вампіраў, узначалены Мобіўсам, ловіць яго ў маёнтку і абезгалоўлівае.

Ворадар трапляецца ў некалькіх невлічкіх сцэнах у Soul Reaver 2 і Defiance, дзе ён інфармуе Разіеля. З падзей у Soul Reaver 2 зразумела, што Ворадар быў створаны Янасам Одранам, і ў Defiance ён тлумачыць, што з'яўляецца адначасовы і першым вампірызаваным чалавекам у Насгоце, і кавалём клінка, які ў наступстве стане Выкрадальнікам Душ.

Ворадар з'яўляецца знамянальнай фігурай у Legacy of Kain: Blood Omen 2, якая ўзначальвае супраціў вампіраў, вядомы пад назвай Кабал (Cabal). Ён паведамляе, што з'яўляецца прабацькам усіх вампіраў у Насгоце, за выключэннем Каіна.

Парадаксальна, што падзеі Blood Omen 2 адбываюцца за 400 год пасля казні Ворадара ў першай частцы Blood Omen. Згодна з Эмі Хенінг (Amy Hennig), аўтара і дырэктара Defiance, тлумачэнне гэтай з'явы павінна было быць уключана ў Defiance, але было выдалена з-за кароткага тэрміну часу дадзенага на распрацоўку гульні.

Уільям Справядлівы[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Справядлівый (англ.: William the Just) — адмоўны персанаж, які паяўляецца толькі ў Blood Omen. Агучаны Тон Джэем. Смерць Уільяма з'яўляецца сюжэтатворчай падзеяй, бо яна пераконвае галоўных герояў аб магчымасці змянення гісторыі

Уільям быў маладым каралём, які прыйшоў да ўлады да нараджэння Каіна. У арыгінальнай гісторыі, Мобіўс робіць з ветлівага караля аўтарытарнага тырана, вядомага як Нэмезіда. На працягу падзей Blood Omen, Легіёны Нэмезіды перамагаюць войскі караля Отмара, вымушая Каіна адправіцца назад у часе на 50 год, каб змяніць хаду падзей. У мінулым, Каін знаходзіць і забівае маладога Уільяма, прыпыняючы яго пераўтварэнне ў тырана. Абодва яны былі ўзброеныя Выкрадальнікам Душ. Як толькі два клінка сустрэліся ў часу і прасторы, быў вызваны парадокс. Гісторыя была зменена, і Уільям загінуў да сваёй натуральнай смерці. Яго клінок разбіўся на два і Каін выпіў яго кроў. Але вяртаючыся ў сучаснасць, Каін выяўляе, што Мобіўс выкарыстаў забойства Уільяма дзеля арганізацыі руху супраць вампіраў.

Ірмок-дзівак[правіць | правіць зыходнік]

Ірмок-дзівак (англ.: Irmok the Mad) — выпадковы персанаж, які трапляецца толькі ў Blood Omen.

У Blood Omen, Каін сустракае вар'ята ў паўночна-заходнім куту Steinchencröe, які ўважліва перамешвае змесціва свайго рондаля. Дзівак вызначыў Каіна, як ізгоя грамадства падобнага да сябе. Непужаючыся вампіра, ён паведаміў яму, што іншыя людзі размаўлялі б з ім, калі б ён ведаў 'як выглядаць'.[2]

Гэта была гульня слоў. Каін павінен быў не толькі звяртацца да людзей, але і часова змяніць сваю знешнасць. Ён атрымаў здольнасць маскіроўкі ў цаганскім лагеры на поўдні ад Vasserbünde. Гэта зрабіла яго падобным на людскога селяніна.

Асоба дзівака ніколі не згадвалася ў Blood Omen альбо ў іншых афіцыяльных крыніцах. Яго імя ўпершыню паяўляееца на першым з аматарскіх фан-сайтаў прысвечаных серыям Legacy of Kain, папулярнасць якога ў пэўнай ступені паўплывала на гульцоў, якія згадзіліся клікаць дзівака 'Ірмокам'.

Прадстаўленыя ў Soul Reaver[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны Бог[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны Бог (англ.: Elder God) — гульнёвы персанаж у серыях Legacy of Kain, агучаны Тоні Джэем. У Soul Reaver Старажытны Бог прадстаўлены ў якасці саюзніка галоўнага героя гульні Разіеля, але ў наступных частках серый ён апісваецца ў святле больш змрочных фарбаў.

У Soul Reaver, па загаду Каіна, Разіеля кідаюць у Бездань. Гэта была казнь — цела любога вампіра мусіла цалкам распасціся, вадаварот у Бездані ўздейнічаў на вампіраў як атрута. Аднак Разіель не загінуў, Старажытны Бог быў тым, хто выратаваў яго ад поўнага раскладання. Ён знаходзіўся, прынамсі часткова, пад Безданню, у якую быў кінуты Разіель. Гэты была вялізарная істота (настолькі агромністая, што яе сапраўдныя памеры вызначыць не магчыма) вельмі падобная на гіганцкага кальмара. Ён сілкаваўся душамі Насгота. З узмацненнем імперыі Каіна, колькасць вампіраў моцна павялічылася, што выклікала памяншэнне колькасці блукаючых душ у Спектральным Міры, лішая Старэйшага Бога сродкаў для існавання. Ён не акцэнтуе на сваём голадзе, аднак ён апісвае сваё месца і ролю ў Насгоце. Старажытны Бог кантраляваў Кола Лёсу, якое ўплывала на трапляючыя ў яго душы. Жыццё вампіраў перашкаджала душам здзейсняць сваю сапраўдную, наканаваную лёсам ролю, што ў выніку прывяло да застойвання і стагнацыі края. Гэтае застойванне (недахоп ці адсутнасць балансу) мусіла быць сконам Насгота. Старажытны Бог інфармаваў Разіеля, прадстаўляючы яго ў новай ролі Анёла Смерці, забойцы вампіраў. Разіель быў зацікаўлены толькі ў помсте сваім мінулым братам, таму не пытаючыся паследваў загадам Бога. Вярнуўшыся з Бездані ён пачынае знішчаць сваё братэрства і ў тым ліку Каіна. Напрыканцы Soul Reaver, перад тым, як Разіель ступіў у партал Хранапласта, Старажытны Бог перасцярог яго аб тым, што «пераступіўшы гэты парог» ён ужо не зможа яму дапамагаць.[3] Разіель не разлічваў на паўторную сустрэчу з Богам, але ён быў не надта ўдачлівым.

У Soul Reaver 2 Разіель бачыць Старэйшага некалькі разоў за гульню, рэплікі якога становяцца ўсё больш і больш пагражаючымі. Пасля смерці Янаса Одрана, Разіель сустракае Старэйшага апошні раз, які разумее, што Разіель ужо ніколі не будзе выконваць яго заданні. Той, у сваю чаргу, сумняваецца ў якой-кольвек ролі Старэйшага ў яго перараджэнні ў якасці Выкрадальніка Душ. Мусіць той апынуўся ў зручным месцы і ў зручны час, калі Разіель прачнуўся на дне Бездані. Напрыканцы Soul Reaver 2 Каін ратуе яго ад Выкрадальніка, але Разіель слабее настолькі што не можа больш трымацца ў фізічным міры.

У Legacy of Kain: Defiance, у спектральным міры, Старажытны Бог працягвае ўгаворваць Разіеля служыць яму. На працягу падзей Defiance становіцца ясным, што Старажытны быў аб'ектам пакланення Старажытных Вампіраў, і натхніў іх на вайну з Хілдэн. Калі Хілдэн склялі Вампіраў на вечнае жыццё, бясплоднасць і жажду крыві, Старажытны Бог пакінуў іх, і адначасова, маніпулючы Мобіўсам, стварыў паўстанне людзей супраць вампіраў. Фінальная бітва ў Defiance заканчваецца перамогай Каіна над Старажытным Богам, але той не памірае, і папярэджвае Каіна, што ён бессмяротны і абавязкова вернецца.

Імя «Старажытны Бог» шырока выкарыстоўваецца ў створаных Говардам Лаўкрафтам міфах пра Ктулху, якое ўпершыню згадваецца ў рамане «На Хрыбтах Вар'яцтва». Старажытныя з'яўляюцца расай прышэльцаў, якія першымі трапілі на маладую Землю і стварылі тут усё існае.

Дума[правіць | правіць зыходнік]

Дума (англ.: Dumah) — адмоўны персанаж прадстаўлены ў Soul Reaver, у якім ён з'яўляецца босам і агучваецца Сайманам Тэмпльманам.

Дума ўпершыню паяўляецца ў пачатковай інтэрмедыі ў Soul Reaver, як адзін з лейтэнантаў Каіна. Ён роўны па званню з Разіелем і з'яўляецца лідарам клана вампіраў Думахім (the Dumahim), якіх Разіель сустракае адразу пасля яго адраджэння ў якасці здані. Калі Каін загадаў яго казніць, Дума быў аднім з двух лейтэнантаў (у шэрагу з Турэлем, якія штурхнулі Разіеля на смерць у Возера Мёртвых). Калі на працягу падзей, якія адбываюцца ў Soul Reaver Разіель сустракае Дума, той з'яўляецца мутаваным гігантам з падобнай на браню кожай, агромністай фізічнай сілай, які вакол руінаў сваёй крэпасці насаджаны на кол паляўнічымі на вампіраў. Разіель дазваляе блукаючай душы Дума вярнуцца ў сваё цела пасля таго, як ён вынімае з яго калы. Дума дзякуе свайго брата, але ён папракае яго, падахвочваючы на барацьбу. У яго мутаваным стане, Дума, неўспрымальны да звычайных атак. Толькі пасля таго, як Разіель заваблівае свайго суперніка да гарадской печы, яму атрымліваецца перамагчы, спаліўшы яго дашчэнту. Душа Дума надае Разіеля здольнасцю ўздзеяння на прадметы.

У Soul Reaver 2 Разіель бачыць выяву Дума ў Крэпасці Сарафан. Ён намаляваны побач з фіялетавай дэманічнай істотай. Калі Разіель адпраўляецца ў мінулае, ён сустракае жывога Дума. За 500 год да падзей у Blood Omen, ён быў аднім з Інквізітараў Сарафан. Ён быў чальцом каманды паляўнічых, якія забілі Янаса Одрана. Дума выкраў Выкрадальнік Душ, калі яны выбягалі з паўразбуранага прыстанку Янаса. Разіель пераследваў іх наўпрост да самай крэпасці, дзе ў выніку забівае ўсіх шасцярых. Дума быў ў пары з Рахабам і Разіель дзёрся з імі ў галоўнай зале крэпасці. Стала зразумела, што фіялетавым дэманам з фрэскі быў насамрэч Разіель — уяўленне мастака моцна сказіла яго выгляд. Дума быў захаронены ў магільным склепу Сарафан і праз тысячу год быў уваскрэшаны Каінам у якасці вампіра.

Дума лічыцца «трэцім сынам» Каіна, узнятым пасля Разіеля і Турэля.

Імя «Дума» (іўр.: דומה, літ. «немата») насіў анёл цішыні і нерухомасці смерці, шырока распаўсюджаны ў іўдаісцкім фальклоры.

Мелкайа[правіць | правіць зыходнік]

Мелкайа (англ.: Melchiah) — адмоўны персанаж прадстаўлены ў Soul Reaver, у якім ён з'яўляецца босам і агучваецца Майклам Бэлам.

Мелкайа ўпершыню паяўляецца ў пачатковай інтэрмедыі ў Soul Reaver, як адзін з лейтэнантаў Каіна. Ён роўны па званню з Разіелем і з'яўляецца лідарам клана вампіраў Мелкайахім (the Melchiahim). Будучы уваскрэшаным апошнім з усіх лейтэнантаў, Мелкайа з'яўляецца самым кволым з сыноў Каіна і яго плоць працягвае раскладацца негледзячы на бессмяротнасць. У Soul Reaver Мелкайа адлюстраваны мутаваным у тлустую масу гнілой плоці, які быў вымушаны выкарыстоўваць кожу людзей, каб падтрымліваць сваё існаванне. Мелкайа, як і іншыя лейтэнанты, бачыў, як Разіель быў пакараны смерцю. Калі ён вярнуўся з Бездані, ужо ў выглядзе Выкрадальніка Душ, першым з сваіх братоў каго ён сустрэў быў як раз Мелкайа. З моманту іх апошняй сустрэчы стагоддзі таму, у знешнасці Мелкайа адбыліся знакавыя перамены — ён мутаваў у жахлівую пачвару. Ён перасоўваўся, падцягваючы цела ўперад на сваіх жудасных канечнасцях. На нём выразна была бачна кожа ахвяраў, якую ён — як і яго нашчадкі — вымушаны быў выкрадаць разам з кроўю. Разіель змагаючыся з Мелкайа заўважыў, што эвалюцыя яго брата дала яму і некаторыі перавагі. Мелкайа быў вельмі моцны, і каб дабрацца да Разіеля, ён быў здольны пераходзіць скрозь матэрыяльныя перашкоды праз спектральны мір. Бітва адбылася ў падземным памяшканні, прызначанй раней для масавых забойстваў. У цэнтры комнаты была круглая клетка з зазубраным колам зверху, што ўяўляла сабой вялізарную мясасечу. На падлоге вакол і побач застыла цёмная кроў. Мелкайа быў не такі спрытны, як Разіель, які здолеўшы завабіць свайго брата ў клетку актывізаваў механізм. Здаецца, што Мелкайа быў ўдзячны за сваё вызваленне, калі яго жудаснае цела было знішчана. Разіель паглынуў яго душу, атрымліваючы здольнасць праходзіць скрозь матэрыяльныя перашкоды ў спектральным міры. Негледзячы на перамогу, ён пачынае раскайвацца на конт забойства. Разіель прагнуў помсты, але ідэя братазабойства яго не вабіла. Разіель зноў завагаўся, калі знайшоў склеп Сарафанцев. Там ён даведаўся аб шакіруючай тайне: Мелкайа, як і ўсе лейтэнанты Каіна раней былі воінамі-святарамі Сарафан. Ён збіраўся забіць тых, хто былі яму братамі не толькі ў смерці, але і ў жыцці.

У Soul Reaver 2 Разіель убачыў у крэпасці Сарафан фрэску, якая адлюстроўвала пакуты Мелкайа. А калі адправіўся ў мінулае, даведаўся, што Мелкайа быў Інквізітарам — чальцом элітнага падраздзялення сарафанцаў. Са сваімі хаўруснікамі, ён знайшоў прыстанак Янаса і аказваў садзейнічанне ў яго забойстве. Разіель пераследваў Інквізітараў напрасткі да самой Крэпасці, каб адпомсціць за смерць Янаса Одрана і вярнуць Сэрца Цемры. Ва ўнутраным двары ён дзёрся с Мелкайа і Зяфонам і забіў іх. Разіель захапляўся тым, што Каін ператварыць іх у вампіраў, робячы з ніх тых, якімі яны так пагарджалі. Цела Мелкайа было захавана ў Склепу і лежала там да прыбыцця Каіна тысячу год.

Імя «Мелкайа» згадваецца ў біблейскай кнізе прарока Ераміі, якое носіць святар апошняга цара Іерусаліма Седэкія.

Рахаб[правіць | правіць зыходнік]

Рахаб (англ.: Rahab) — адмоўны персанаж, які прадстаўлены ў Soul Reaver і Soul Reaver 2, у якіх ён з'яўляецца босам і агучваецца Нейлам Росам.

У Soul Reaver, Рахаб быў аднім з шэсці лейтэнантаў Каіна. Ён быў на тым месцы, дзе Разіеля пакаралі за вырасшыя крылы, але не зрабіў нічога каб гэтаму перашкодзіць. Калі Разіель вяртаецца з Бездані ў вобразе Выкрадальніка Душ, дзеля таго, каб дабрацца да Рахаба яму прыходзіцца перабірацца праз паўзатоплены будынак вядомы як Затоплены Кляштар (the Drowned Abbey). Немагчыма было нават падумаць аб тым, што які-кольвек клан вампіраў абярэ гэта месца ў якасці прыстанку. Вада была смяротна для ўсіх вампіраў, маладых і старых. Тым не менш, Рахаб і яго нашчадкі неяк здолелі стаць амфібіямі. Разіель знаходзіць Рахаба ў ягоным сховішчы. Ён ператварыўся ў акулападобную істоту, у якой ужо няма ног — толькі моцны хвост. Ад Рахаба Разіель даведваецца аб тым, што Каін размаўляў з ім, папярэджваючы аб яго прыходзе. Не зусім зразумела, калі гэтая гаворка мела месца быць, але відавочна нядаўна, робячы Рахаба адзіным лейтэнантам Каіна з якім той падтрымліваў кантакты.

Рахаб быў неўспрымальным да шкоднага ўплыву вады, але быў зусім не здольны трываць сонечнае святло, нават па вампірскіх мерках. Яго супраціўляльнасць сонцу знакава паменшылася з моманту іх апошняй сустрэчы. Кволыя сонечныя праменні, якія ледзь прабіваліся скрозь задымленае вампірскімі печамі неба, не чапалі кожы дарослых вампіраў, аднак Рахаб не мог трываць нават і гэтага. Разіель выкарыстоўвае гэты недахоп. Ён разбівае шкло ў комнаце Рахаба, дазваляя сонечнаму святлу пракрасціся ў памяшканне, што і забівае чарговага лейтэнанта Каіна. Калі Разіель паглынуў яго душу, ён унаследваў здольнасць Рахаба супраціву да вады. З гэтага моманту Разіель здольны пераплываць у розныя месцы Насгота.

У Soul Reaver 2 Разіель убачыў у крэпасці Сарафан фрэску з выявай Рахаба. Ён адлюстраваны ў даспехах, якія аздобленыя выявамі марскіх канькоў. Гэта вельмі цікавае супадзенне, улічваючы ў якога монстра ён у будучыні ператворыцца. Разіель сустракае Рахаба ў галоўнае зале Крэпасці Сарафан, дзе і загінае разам з Дума. Рахаб быў захаронены ў магільным склепу Сарафан і праз тысячу год быў уваскрэшаны Каінам у якасці вампіра.

Рахаб мусіць быць чацвёртым лейтэнантам уваскрэшаным Каінам. Засноўваючыся на маналогах Разіеля ў Soul Reaver 2, мы даведваемся, што Дума і Рахаб былі захаронены трэцім і чацвёртым.

Імя «Рахаб» ('шумны', 'грукатлівы') узыходзіць да старажытнага іўдаісцкага фальклору, дзе так зваўся міфічны марскі дэман цемры і хаосу, які параўноўваўся з Левіафанам і Ціаматам.[4]

Турэль[правіць | правіць зыходнік]

Турэль (англ.: Turel) — адмоўны персанаж упершыню паказаный у Soul Reaver у якасці лідара клана Турэлім (Turelim), другі з сыноў Каіна па старшынству пасля Разіеля. Турэль паяўляецца ў некаторых гульнях серыі, агучваецца Рычардам Дойлам у Soul Reaver 2 і Грэгам Бергэрам у Legacy of Kain: Defiance.

Турэль ўпершыню паяўляецца ў пачатковай інтэрмедыі ў Soul Reaver, як адзін з лейтэнантаў Каіна (разам з Дума), якія выконвалі казнь Разіеля. Яго з'яўленне ў Soul Reaver не павінна было абмежавацца відэаролікам. На працягу распрацоўкі гульні, Турэль павінен быў быць босам, як і ўсе астатнія лейтэнанты, але з-за недахопа часу распрацоўшчыкі пакінулі толькі згадкі пра яго (як напрыклад саркафаг з яго імем у Склепу Сарафан).

У Soul Reaver 2 Турэль з'яўялецца ў чалавечым вобразе воіна-святара. Выбітны член ордэна вампіразабойцаў, Турэль прысутнічае пры забойстве Янаса Одрана. Разіель, у вобразе здані, напрыканцы гульні знаходзіць яго і забівае, забяспечваючы цела, якое Каін узніме ў якасці вампіра праз тысячу год.

У Defiance, у эру Blood Omen, Разіель сустракае мутаванага Турэля. У глыбіні катакомбаў Авернуса ён натыкаецца на дзіўную цырымонію. Людзі ў масках, кіраваныя Мартаніўсам, імпэтна ўшаноўваюць бога Хаш'ак'гік'а. З бакоў глыбокай ямы веруючыя Сінабіты ўхвалялі свайго бога, прапаноўвая крывавыя ахвярапрынашэнні, каб супакоіць яго і адхіліць ад сябе яго гнеў. Калі Мартаніўс распусціў гэтае мерапрыемства, зацікаўлены Разіель падышоў бліжэй. Ён неасцярожна нахіліўся, каб паглядзець на дно ямы, але 'бог' выпадкова яго атакаваў. Разіель упаў у яму і сутыкнуўся з Хаш'ак'гік'ам твар у твар.

Хаш'ак'гік пазнаў Разіеля спачатку па паху, а пасля па голасу. Ён згадаў, як яго кідалі ў Бездань і лёс іншых лейтэнантаў Каіна — ён чуў што Разіель зрабіў з імі. Выпадкова Разіель усвядоміў, што гэтым монстрам насамрэч з'яўляецца Турэль, агідны і мутаваны, як і ўсе яго браты ў Soul Reaver. Мінулы кат Разіеля распавёў, як ён быў захопелны і апантаны Хілдэнамі ў гэтай яме, якія выкарыстоўвалі яго голас, каб камандаваць сваімі паслядоўнікамі. Праз Турэля, Хілдэны мовілі Разіелю аб тым, што ён мусіць атрымаць перамогу ў барацьбе з Старажытным Чэмпіёнам вампіраў. Яны мелі на ўвазе Каіна.

Турэль з некаторымі высілкамі здолеў апрытомнець ад іх уздзеяння. Яму была патрэбная кроў, каб супрацьстаяць воле Хілдэн. Ён знайшоў Разіеля прыдатным для гэтага — верагодна не разумеючы кім стаў Разіель. Турэль пачаў атакаваць яго моцнымі тэлекенэтычнымі нападамі. Ён меў шырокія вушы, якія былі вельмі ўспрамальнымі да гука. Разіель выкарыстаў павешаныя вакол гонгі, аглушаючы Турэля моцным гукам і робячы яго ўразлівым да атак. Калі Турэль сканаў, Разіель атрымаў кенетычныя здольнасці ад яго вызваленай душы.

Зяфон[правіць | правіць зыходнік]

Зяфон (англ.: Zephon) — адмоўны персанаж прадстаўлены ў Soul Reaver, у якім ён з'яўляецца босам і агучваецца Тоні Джэем. Ён з'яўляецца пятым і найслабейшым лейтэнантам Каіна пасля Мелкіі.

Калі Разіель вярнуўся з Бездані, ён прагнуў адпомсціць свайму былому братэрству. Пасля сутыкнення з Каінам у Свяцілішчы Кланаў, Разіель звяртае сваю ўвагу на Зяфона, і пасля, пранікае ў Маўклівы Сабор (the Silenced Cathedral) — крэпасць клана Зефанім — пачыная прабірацца наверх. Дабраўшыся да самага высокага памяшкання, Разіель убачыў, што стагоддзі мутацыі моцна змянілі выгляд Зяфона. Эвалюцыя зрабіла яго найбуйнейшым вампірам сярод іншых лейтэнантаў у Soul Reaver. Ён паўстаў перад Разіелем на тонкіх высокіх канечнасцях прадстаўляя сабой істоту, вельмі падобную на насякомае. Зяфон канстатаваў, што на працягу гадоў сабор ператварыўся ў частку яго цела, якое займала ўсю плошчу памяшкання недазваляючы яму выбрацца. Але яго гэта не хвалялвала. Каб выжыць, свабода дзеянняў была Зяфону не патрэбная — на ўзроўнях ніжэй, было дастаткова людзей, ахінаных у павуцінне дзеля таго, каб сілкавацца. Разіель выкарыстаў агнямёт загінулага забойцы вампіраў каб знішчыць Зяфона. Паглынаючы яго душу Разіель атрымаў здольнасць узбірацца на пэўныя пакрыцці. Пазней у Soul Reaver, ён даведаўся, што Зяфон, як і ён, быў Інквізітарам Сарафан.

У Soul Reaver 2 Разіель бачыць фрэску з Зяфонам, якая сведчыць, што пры жыцці ён быў чырвонавалосым. Калі Разіель адправіўся назад у часе, каб сустрэцца з Янасам, за 500 год да падзей Blood Omen, ён убачыў жывога Зяфона. Ён быў аднім з пяці Інквізітараў Сарафан, якія ўварваліся ў прыстанак Янаса Одрана забіўшы яго. Разіель пераследвае іх наўпрост да Крэпасці Сарафан і забівае іх сваіх клінком. Зяфон загінае разам з Мелкіяй ва ўнутраным двары крэпасці. Яго цела было захаронена ў магільным склепу Сарафан, дзе праз тысячу год было ўваскрэшана Каінам.

Імя «Зяфон» (іўр.: צפון літ. "схаваны"), у кнізе Еноха, носіць анёл, пасланы арханёлам Габрыелем разам з Ітурыелем, каб адшукаць месца Д'ябла пасля яго падзення. У паэме Джона Мільтана «Згублены Рай», Зяфон з'яўляецца херувімам і вартавым на шляху ў Рай.[5]

Прадстаўленыя ў Soul Reaver II[правіць | правіць зыходнік]

Янас Одран[правіць | правіць зыходнік]

Янас Одран (англ.: Janos Audron) упершыню згадваецца ў Blood Omen: Legacy of Kain у якасці носьбіта Сэрцы Цемры, вырванага з яго грудзі, якое і пасля смерці легендарнага вампіра працягвае біцца. У Soul Reaver 2, Янас прадстаўлены паўнавартасным персанажам, які павінен быць знойдзены Разіелям да яго забойства Інквізітарамі Сарафан. Калі Разіель яго знаходзіць, Янас паведамляе яму, што ён з'яўеляецца таемным дзясятым ахоўнікам Калонаў; ахоўнікам і захавальнікам Выкрадальніка Душ.[6]. Пераследваемы людзьмі, як першапачынальнік расы вампіраў, Янас быў выслежаны і забіты пяццю Інквізітарамі Сарафан.

Таксама, Янас паяўляецца ў Blood Omen 2, негледзячы, што падзей гульні адбываюцца пасля яго смерці. Упершыню Каін сустракае яго ў форме монстра, у якога ён пераўтварыўся пасля доўгатэрміновага насычэння машыны суднага дня Хілдэнаў сваёю кроўю. Пасля таго, як Каін разбурвае механізм машыны, Янас вяртаецца да сваёй звычайнай формы і дапамагае Каіну і Ворадару ў барацьбе з Хілдэн. У апошняй бітве, Лорд Сарафан кідае Янаса ў Нексус партал, вароты, якія забараняюць уваход Хілдэн у Насгот. Далейшы лёс Янаса Одрана невядомы.

У Defiance, Разіель вяртае Сэрца Цемры ў цела Янаса, вяртаючы яго да жыцця. Апрытомнены вампір тэлепартуе Разіеля ў Цытадэль Старажытных. Праз некаторы час пасля яго ажыўлення, малады Каін робіць сваё лёсатворчае рашэнне і Калоны падаюць. З гэтага часу Лорд Хілдэн становіцца здольным кантраляваць цела Янаса, з дапамога якога, ён перамагае Разіеля, прымусіўшы яго ўцякаць у спектральны мір. Наступныя паедзі апісаны ў Blood Omen 2, дзе Янас з'яўялецца інструмантам у планах Хілдэн па дамінаванню ў Насгоце

Прадстаўленыя ў Blood Omen II[правіць | правіць зыходнік]

Фаўстус[правіць | правіць зыходнік]

Фаўстус (англ.: Faustus) — адмоўны персанаж у Blood Omen 2. Ён быў аднім з вампіраў-здраднікаў, якія працавалі на Сарафан.

Калісьці Фаўстус быў аднім з легіянераў Каіна. Пасля яго паразы ад рук Лорда Сарафан, ён вырашыў супрацоўнічаць з пераможцамі, замест сваіх крэўных вампіраў. Гэта выратавала мінуламу легіянеру жыццё. На службе ў Сарафан, ён безлітасціва пачынае вынішчаць сваё братэрства.

Фаўстус пераследвае Каіна ад Трушчобаў, забівая шпіёна, у якога Каін пытаў пра шлях да Логава Кантрабандыстаў. Пазней, спачатку не пазнаўшы, Каін убачыў Фаўстуса ў размове з Майстаром Рунаў (Glyphwright). Толькі праз некаторы час, калі Каін увайшоў у новае памяшканне, ён пачуў Фаўстуса, які звярнуўся да яго з гаўбца ўверсе. Як толькі ён ступіў у святло, Каін пазнаў яго.

Фаўстус і Каін сутыкнуліся ў барацьбе. Пасля непрацяглай рукапашнай стычкі, Фаўстус пераносіць бітву ў наступнае памяшканне. Ён выкарыстоўвае свой Цёмны Дар — доўгі прыжок — каб застацца па-за зонай дасягення Каіна. Стоячы ўверсе на аднім з чатырох горанаў, ён кідае агнявыя бомбы і прыгае на наступны горан, кожны раз калі Каін прыбліжаўся да таго, на якім ён стаяў. У адказ, каб схаваць сябе, Каін выкарыстоўвае Туман, які дазваляе яму цягнуць за рычагі, ахапляючы Фаўстуса полымем. Заблытаны вампір вымушаны спрыгнуць з горанаў. Так паўтараецца некалькі разоў, пакуль Фаўстус не адступае на дах. Ён адчыняе яго, каб рассеіць у памяшканні туман Каіна.

Фаўстус змяняе сваю стратэгію. На некаторы час ён пачынае бегаць уздоўж дахавых бэлек, пакуль зноў не спрыгвае на землю, рыхтуючыся да хуткай атакі. Гэта была кепская ідэя; пакуль Каін працягваў рухацца, Фаўстусу было складана выбраць вугал атакі, і замест таго, каб параніць Каіна, ён заўжды прамахваўся. Пасля падзенняў аб падлогу, Фаўстус на некторы час становіцца нерухомым і не здольным абарніць сябе ад кіпцюроў Каіна.

С цягам часу, Каін здолеў аслабіць свайго суперніка. Фаўстус больш не мог адступаць на дахавыя бэлькі. Калі апошні раз ён паспрабаваў дапрыгнуць да ніх, былы легіянер упаў далоў і Каін асушыў яго, атрымліваючы Цёмны Дар — 'Прыжок'.

Імя «Фаўстус» носіць галоўны герой драмы «Трагічная гісторыя доктара Фаўстуса» англійскага драматурга эпохі Адраджэння, першапачынальніка ўніверсітэцкай драмы Крыстафера Марлоў. У яго творы, доктар Фаўстус з-за прагі ведаў і імкнення валодаць сусветам пагаджаецца прадаць Люцыферу душу. У кантэксце Blood Omen 2, Лорд Сарафан з'яўляецца Люцыферам Фаўстуса.

Маркус[правіць | правіць зыходнік]

Маркус (англ.: Marcus) — адмоўны персанаж у Blood Omen 2. Ён быў аднім з вампіраў-здраднікаў, якія працавалі на Сарафан.

У Blood Omen 2, Маркус з'яўляецца аднім з вампіраў, падначаленых Лорду Сарафан. Каін сустракае яго ў Верхнім горадзе Мерыдыяна. Стасункі Маркуса з Каінам былі заўжды напружанымі, нават да таго, як Маркус далучыўся да Сарафан. Да сваёй паразы ад Лорда Хілдэн, Каін пытаўся забіць Маркуса. Той здолеў уцячы і залегчы на дно. Пасля перамогі войска Сарафан, вампір далучаецца да апанентаў Каіна.

Маркус лічыў, што Каін разглядаў яго сілы, як персанальную пагрозу. Ён быў упэўнены ў сваіх здольнасцях і надзвычайна ганарыўся сваім Цёмным Дарам — авалодваць розумам людзей. Ён спрабаваў выкарыстаць гэты дар на Каіне, але нічога не атрымалася. Тым не менш, ён здолеў зазірнуць яму ў думкі, з якіх ён даведаўся пра Біскупа Мерыдыяна.

Зараз Каіну трэба было абавязкова знайсці Біскупа першым, але Маркусу пашэнціла больш. Ён выкарыстоўваў свой Цёмны Дар, каб прымусіць людзей у сабору змагацца супраць Каіна. Калі вампір адшукаў Біскупа, той ужо быў пад кантролем Маркуса.

Каін пагнаўся за знікаючым Маркусам. Яму было неабходна яго забіць, каб вызваліць розум Біскупа ад уплыву вампіра. Яны праваліліся скрозь столевае шкло сабору, якое не вытрымала іх падвойную вагу, і пачалі біцца ўнутры будынка. На працягу бітвы, Маркус выкарыстаў і іншую сваю здольнасць — быць нябачным. Тым не менш, Каін перамог яго, і выпіўшы яго кроў атрымаў здольнасць канталяваць розум людзей.

Себасцьян[правіць | правіць зыходнік]

Себасцьян (англ.: Sebastian) — адмоўны персанаж у Blood Omen 2. Ён быў аднім з вампіраў-здраднікаў, якія працавалі на Сарафан.

Пакуль Каін шукаў Свяцілішча ў Ніжнім горадзе, ён натыкнуўся на невялічкі ўнутраны двор, які быў усеяны разарванымі на часткі людскімі трупамі. Адказны за забойствы вампір пазнаў Каіна, калі забіваў апошняга жывога чалавека. Ён ведаў яго, у той момант як Каін не быў здольны прыпомніць нават сустрэчу з ім.

Вампір адразу паказаў сваё адмоўнае стаўленне да Каіна і паведаміў, што ў яго няма часу каб з ім разбірацца. Каін пачынае пераследваць вампіра і той прыпыняееца, каб працягнуць іхнюю размову. Каін спытаў ці працуе ён на Сарафан, але вампір, не згадзіўшыся з ім, сказаў, што ён не працуе ні на каго акрамя сябе. Каін сустрэнецца з ім зноў у Індустрыяльным Квартале.

Ума паведамляе Ворадару пра Злучальны Камень, артэфакт, які яна бачыла ў Індустрыяльным Квартале да таго, як была схопленая Сарафан. Каін адпраўляецца на галоўную фабрыку, каб украсці яго. Калі Каін прабіраецца скрозь квартал, Ворадар паведамляе яму аб тым, што побач існуе яшчэ адзін вампір. Непасрэдна ў самім фабрычным комплексу Каін убачыў вампіра, які даваў загады сваім падначаленым і інфармаваў іх аб прыходзе Каіна.

Зрэшты Каін дасягае памяшкання дзе захоўваецца Злучальны Камень. Там ён сустракае вампіра, які ўжо чакае яго. У змрочным святле пакоя Каін яго пазнае. Гэта быў Себасцьян, адзін з кіраўнікоў разбітай арміі Каіна. Незадаволены службай на свайго валадара, Себасцьян здрадзіў Каіну, арганізаваўшы засаду, якая каштавала Каіну паразы ў бітве.

Каін і Себасцьян сустрэліся ў рукапашнай сутычцы. У памяшканні знаходзіліся паравыя ўсталёўкі, якія выструменьвалі абапальваючую пару. Каін папытаўся пхнуць Себасцьяна на іх, але той заўжды адпрыгваў на сцену, пакідаючы сябе па-за зонай дасягнення Каіна. Пасля таго, як Себасцьян усвядоміў магчымасць сваёй паразы, ён імкнецца знішчыць Злучальны Камень. Каін кідае яго ў адзін з струмянёў гарачай пары, не дазваляючы Себасцьяну здзейсніць сваю задачу. Пасля канчатковай перамогі Каін выпівае кроў свайго суперніка, атрымліваючы яго Цёмны Дар.

Прадказальніца[правіць | правіць зыходнік]

Прадказальніца (англ.: The Seer) — дапаможны персанаж, які паяўляецца толькі ў Blood Omen 2.

Перад сваёй смерцю Себасцьян распавёў Каіну пра Устройства. Калі Каін вярнуўся назад у Свяцілішча, каб больш пра яго даведацца, Ворадар параіў яму наведаць Прадказальніцу. Прадказальніца жыла ў каньёнах звонку Мерыдыяна. На шляху да яе прыстанку, Каін сустрэў параненага чалавека, які назваў яе 'вядзьмаркай'.[7]

Сустрэўшы яе, Каін здзіўляецца незвычайнай знешнасці Прадказальніцы, якая была не падобная на ніводнага вампіра, які-кольвек трапляўся Каіну. Калі ён спытаў яе, што яна за істота, Прадказальніца адышла ад дакладнага адказу, спасылаючыся на недахоп часу. Яна паведаміла Каіну, што Устройства было закладзена і схавана пад зямлёй яшчэ ў старажытныя часы. Напачатку, яна сумнявалася ў здольнасці Каіна яго знішчыць, але пасля яго гнеўнага адказу, нарэшце, вырашыла дапамагчы. Іхняя сустрэча была перапыненая войскамі Лорда Сарафан, якім быў даны загад спаліць дом Прадказальніцы. У спешцы, яна прапаноўвае Каіну выпіць крыху яе крыві. Зрэшты Каін атрымлівае свой наступны Цёмны Дар — здольнасць да тэлекінезу.

Як толькі полымя ахапіла яе прыстанак, Прадказальніца тэлепартавала Каіна наўпрост да Устройства. Яна адмовілася пайсці з ім разам, тлумачачы гэта тым, што яе чакае іншы лёс. Выратавалася яна ці не, дагэтуль застаецца невядома.

Зноскі

  1. http://norse.ulver.com/other/beowulf/beowulf.html Вершы: 1258—1267
  2. http://www.nosgoth.net/Blood_Omen/dialogue/page2.htm#pillars Irmok the Mad: «I fear you not, but remember this — there are others who will speak to you, so long as you know how to look
  3. http://www.nosgoth.net/Soul_Reaver/dialogue/page5.htm#final - Elder God: «Be warned, Raziel — once you cross this threshold, you are beyond my influence…»
  4. http://bibleresources.bible.com/passagesearchresults.php?passage1=Isaiah+30:7&version=51#fen-NLT-18200a
  5. http://www.dartmouth.edu/~milton/reading_room/pl/book_4/index.shtml John Milton: Paradise Lost. Кніга IV. Вершы: 788—790
  6. http://www.nosgoth.net/sr2/dialogue/Script9-v3.html# Janos: «TheTenthGuardian At the time of the Binding, nine guardians were called to serve the Pillars. And I was summoned as the tenth guardian — the keeper of the Reaver, the weapon of our salvation.»
  7. http://www.nosgoth.net/BO2/dialogue/Script7.html Refinery Worker: I told them! She cursed them. I told them! The old witch — her minions will come and slay us all. I told them!