Гісторыя Іерусаліма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Археалагічныя даследаванні Іерусаліма пачаліся ў 1864 годзе і працягваюцца па цяперашні час.

Протагарадскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Першыя археалагічныя сведчанні паселішча на ўсходнім склоне Храмавай гары адносяць да 5-4 тыс. да н.э. Першым паселішчам у познім бронзавым веку горад іевусеяў, аднаго з ханаанскіх народаў. Ен знаходзіўся на гары Офел (паўднева-ўсходняе наваколле сучаснага Іерусаліма).

Першая згадка аб Іерусаліме сустракаецца ў егіпецкіх дакументах 19 ст. да н.э. – у закляццях варожых гарадоў (пад назвай Шалем). Існуе некалькі варыянтаў чытання старажытнай назвы: Урусаліму, Рушалімум, Шалем. У больш познія часы грэкі транскрыбіравалі назву як Іеросаліма, асацыіруючы яго з корнем “іерас” – святы. Есць дзесяткі спосабаў тлумачэння назвы ад слоў “мір”, “засноўваць”, ад іменаў старажытных бажаствоў і інш.

Біблейскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Першае біблейскае згадванне – горад часоў прабацькі яўрэяў Аўраама, каля 20 ст. да н.э. У тыя часы ен належаў ханаанскім плямёнам семітскага паходжання. Біблія ўзгадвае імены цароў “зямлі Іерусаліма”, такіх як Малкіцедек і Адоніцедек. У часы Ісуса Навіна цар Іерусаліма супрацьстаяў яўрэйскаму ўварванню на чале з пяццю амарэйскімі царамі. Але яўрэйскім горадам робіцца значна пазней.

Перыяд Першага Храма (950—586 до н. э.)[правіць | правіць зыходнік]

У ханаанскія часы горадам валодаў народ іевусеяў і называўся Іевус. Захоплены царом Давыдам у мэтах стварэння незалежнай яўрэйскай сталіцы ў 1004 да н.э. і называўся Сіон ці Ір Давыд, што азначае “Град Давыдаў”. Быў абраны з-за блізкасці да святых месцаў – гары Морыа, а таксама паколькі не прыналежаў ніводнаму з кален Ізраілевых. Цар Давыд перанес сюды Каўчэг Запавету і прастол з Хеўрона. Аднак горад тых часоў займаў адносна невялікую плошчу сенняшняй вескі Шылоах, што пацвярджаецца раскопкамі. Горад быў значна пашыраны царом Саламонам.

У часы панаванняў Давыда і Саламона горад перажываў свой росквіт, славіўся сваімі палацамі і культавымі будынкамі, добра ўмацаванымі крапаснымі сценамі і вежамі. Найбольш выдатным з гэтых помнікаў быў храм Саламона (10 ст. да н.э.), які вызначаўся багаццем мастацкага аздаблення. Вытанчанай раскошай славіўся і сам палац Саламона, які ўяўляў сабою комплекс будынкаў і двароў, аб'яднаных рознымі пераходамі.

Каля 935 да н. э. Іерусалім становіцца сталіцай Іудзеі (пасля распаду аб’яднанай імперыі Саламона). У 924 да н.э. падвергнуўся аблозе егіпецкім фараонам Шэшонкам. Горад захапіць не здолеў, аднак спустошыў скарбніцы Храма Саламона і царскага палаца. У 786 да н.э. Іерусалім быў захоплены ізраільскім царом Йехоашам. Пры цару Язэкіі (Хізкіяху) быў значна ўмацаваны і перабудаваны ў прадбачанні нападу асірыйскага цара Сеннакерыба, аблогу якога Іерусалім вытрымаў у 701 да н.э.

У 586 да н.э. Іерусалім быў захоплены і разбураны вавілонскім царом Навухаданосарам II. Быў разбураны таксама і храм Саламона. Яўрэі былі выведзены ў рабства. Каўчэг Запавету і храмавая Менора зніклі назаўжды.

Перыяд Другога Храма (516 до н. э. — 70 год н. э.)[правіць | правіць зыходнік]

Аднаўленне Іерусаліма пачалося праз паўстагоддзя, пасля заваявання горада ў 538 да н.э. персідскім царом Кірам. У 515 да н.э. было завершана будаўніцтва Другога храма. З дазволу персідскіх валадараў, горад і Храм перабудоўваліся і ўмацоўваліся.

У 332 да н.э. Іерусалім добраахвотна скарыўся Аляксандру Македонскаму, які прызнаў за горадам усе прывілеі, якія былі дадзены гораду Персіяй.

У 320 да н.э. ён быў заваяваны Пталамеем Лагам, военачальнікам Аляксандра Македонскага. Такім чынам, горад стаў падпарадкаваны дынастыі Пталамеяў. У 200 да н.э. дынастыя Пталамеяў была зменена дынастыяй Селеўкідаў. Паўстанне Маккавеяў супраць Анціоха Епіфана вярнула гораду і краіне незалежнасць, у храме аднаўляюцца службы, перапыненыя грэчаскім царом.

У 63 да н.э. Іерусалім быў захоплены рымлянамі (Пампеям).

З 37 да н.э. Іерусалім кіруецца Ірадам Вялікім, стаўленікам рымскага імператара. У часы яго праўлення прыпадае новы ўздым будаўніцтва. Ірад значна перабудаваў горад, аднавіў, на словах Іосіфа Флавія, Храм у тым харастве, у якім ен быў пры цару Саламоне, пралажыў новыя дарогі і перабудаваў сістэму водазабеспячэння. Рымскі гісторык Іосіф Флавій пісаў, што “ўсе будынкі былі ўпрыгожаны белым мармурам і золатам… Храм ззяў так ярка, адбіваючы сонечныя прамені, што ніхто не мог глядзець на яго. А на адлегласці ён выглядаў, як горная вяршына, якая зіхаціць снегам”.

Пасля разрушэння храма[правіць | правіць зыходнік]

У часы Іудзейскай вайны (6673), аднаго з найбуйнейшых анцірымскіх паўстанняў, горад зноў быў разбураны (пасля пяцімесяцовай аблогі вайскамі Ціта Флавія). Ад славутага калісьці Другога храма Саламона захавалася толькі знешняя сцяна, т. зв. “Сцяна плачу”, ці “Заходняя сцяна”. Гэта частка сцяны дліною 156 метраў, зложаная з агромістых каменных маналітаў, зараз з’яўляецца нацыянальнай святыняю ўсяго яўрэйскага народа.

У 130 горад наведаў рымскі імператар Адрыян і загадаў адбудаваць на яго руінах сталіцу правінцыі пад назвай Элія Капіталіна, у якой яўрэям не было дазволена жыць. Гэта прывяло да новага яўрэйскага паўстання на чале з Бар-Кохбам, які здолеў захапіць горад і ўтрымліваць яго на працягу трох гадоў. Паўстанне ізноў было жорстка падаўлена ў 135.

У 324 горад быў захоплены першым візантыйскім імператарам Канстанцінам, які пабудаваў у горадзе першую царкву Труны Гаспадняй. Такім чынам, горад стаў свяшчэнным цэнтрам хрысціян. Асноўную частку насельніцтва складалі грэкамоўныя хрысціяне, а таксама язычнікі, яўрэям у горадзе жыць па-ранейшаму не дазвалялася. Іхняе становішча змянілася толькі пры імператары Юліане-вераадступніку, які меў намер вярнуць горад яўрэям і аднавіць Храм. Аднак яго намер быў разбураны раптоўнай смерцю ў 363.

Сярэднія вякі[правіць | правіць зыходнік]

Візантыйскае ўладаранне скончылася ў 614, калі горад быў заваяваны персамі, якія ў сваю чаргу разбурылі ўсе хрысціянскія святыні.

Краіна і горад падпарадкоўваюцца арабскаму ўладаранню ў 638, халіф Амар ібн-Хатаб будуе ў Іерусаліме рад мусульманскіх збудаванняў, пасля чаго Іерусалім становіцца другім свяшчэнных цэнтрам мусульман пасля Меккі. Такім чынам, Іерусалім стаў горадам трох вераванняў — іудзейскага, хрысціянскага і мусульманскага, месцам паломніцтва шматлікіх веруючых. У пачатку 8 ст. халіф Абед эль-Малік будуе на храмавай гары Наскальны Купал і мячэць Аль-Акса, прысвечаную ўшэсцю на неба прарока Мухамада.

Горад застаецца ў руках мусульман аж да прыхожу крыжаносцаў у 1099, зрабіўшых Іерусалім сталіцаю свайго каралеўства. Султан Саладзін выганяе еўрапейцаў у 1187, і горад зноў становіцца мусульманскім. У перыяд мамелюкскага ўладарніцства Іерусалім быў ператвораны ў найважнейшы мусульманскі цэнтр. У горадзе пражывала тады толькі некалькі дзесяткаў яўрэйскіх сем’яў.

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1517 і да 1917 Іерусалім з’яўляўся часткаю Атаманскай імперыі. Турэцкі султан Сулейман Прыгожы будуе для горада новыя гарадскія сцены, якія існуюць па сённяшні час. У гэты перыяд яўрэйскае насельніцтва горада значна расце.

У 1831 годзе Іерусалім быў захоплены Мухамедам Алі з Егіпта, які пасадзіў тут свайго стаўленіка Ібрагіма Пехалі. У гэты час і пачаў будавацца Новы горад. У 1859 годзе на грошы яўрэйскага банкіра-дабрачынца Мазэса Манцефіоры быў пабудаваны першы раён Іерусаліма па-за сценамі Старога горада, які называўся Мішкенот Шаананім. Пазней будуецца яшчэ цэлы рад яўэйскіх кварталаў, і насельніцтва Новага горада стала перавышаць насельніцтва Старога, якое складала 15 тыс. чалавек.

У 1898 па загадзе турак у крапасной сцяне Старога горада ў Яффскіх варот быў прабіты праезд для машыны кайзера Вільгельма II, які наведаў Іерусалім і атрымаў тут практычна за бесцань рад земляў, на якіх былі пабудаваны цэрквы і бальніцы. У выніку Першай Сусветнай вайны ў 1917 годзе ў Іерусалім уступаюць брытанскія войскі пад камандаваннем генерала Алленбі.

У 1925 годзе лорд Бальфур урачыста адчыняе Яўрэйскі ўніверсітэт на гары Скопус, а Іерусалім ізноў становіцца важнейшым цэнтрам, дзе яўрэі жывуць разам з арабамі і хрысціянамі. Але арабы, настроеныя рэзка па-антысеміцку, стала ўчыняюць яўрэйскія пагромы, якія правацыруе іерусалімскі муфцій Хаджа Амін эль-Хусейні, які пазней стаў сябрам Гітлера. У тыя ж гады пачынаецца барацьба яўрэяў за незалежнасць Ізраіля.

Па пастанове Генеральнай Асамблеі ААН ад 29 лістапада 1947 года горад Іерусалім павінен быў стаць самастойнай адміністрацыйнай адзінкай пад асаблівым кантролем ААН, а Палесціна была падзелена на яўрэйскую і арабскую. Але нязгодныя арабы пачынаюць грамадзянскую вайну, у выніку якой заходняя частка горада пераходзіць пад яўрэйскі кантроль, а ўсходняя, разам з Старым горадам, становіцца часткаю Іарданіі. Заходні Іерусалім абложаны егіпецкімі войскамі, затым, па сканчэнні Вайны за Незалежнасць, арабы асаджаюць горад, маючы намер перарваць забеспячэнне горада вадаю і харчам. Шаша Тэль-Авіў — Іерусалім становіцца «шашой жыцця». Іерусалім абвешчаны сталіцай новаўтворанай краіны Ізраіль, але аб’яднаць горад і зняць блакаду ўрад Ізраіля здолеў у 1967 годзе ў выніку Шасцідзеннай вайны. Адразу пасля вайны быў прыняты Асноўны Закон Ізраіля аб Аб’яднаным Іерусаліме, які забараняў будучы падзел горада.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.135—136. ISBN 5-343-00151-3.
  • Я познаю мир: Дет. энцикл.: Страны и народы: Азия, Америка, Австралия, Африка/Авт.-сост. Л. А. Багрова; Под общ. ред. О. Г. Хинн; — М.: ООО "Фирма «Издательство АСТ», 1999—592 с.
  • Report.ru. Сообщество экспертов.