Перыста-слаістыя воблакі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перыста-слаістыя воблакі (Cirrostratus, Cs) — бялявае паўпразрыстае покрыва, звычайна валакністае, у верхняй трапасферы.
Утвараюцца з дробных ледзяных крышталёў, што звязана з узыходным рухам паветра. Характэрны для воблачных сістэм цёплых франтоў або франтоў аклюзіі, зрэдку ўзнікаюць у выніку трансфармацыі іншых тыпаў воблакаў.
Ападкаў не даюць. Часта вакол іх назіраецца гало.
| Воблакі | |
|---|---|
| «Наземныя» | Туман • Смуга • Імгла |
| Ніжні ярус | Слаіста-дажджавыя • Слаістыя • Слаіста-кучавыя |
| Сярэдні ярус | Высокакучавыя • Высокаслаістыя |
| Верхні ярус | Перыстыя • Перыста-кучавыя • Перыста-слаістыя |
| З вертыкальным развіццём | Кучава-дажджавыя • Магутна-кучавыя • Кучавыя |
| Іншыя | Arcus • Серабрыстыя • Перламутравыя • Вымяпадобныя • Pileus • Кандэнсацыйны след • Навальнічныя • Глорыя • Лентыкулярныя • Піракумулятыўныя |