Серабрыстыя воблакі
Серабрыстыя воблакі — светлыя, туманападобныя воблакі, якія часам з’яўляюцца ў верхняй частцы мезасферы на вышыні 70—90 км. Атрымалі назву за асаблівае свячэнне, якое нагадвае металічны бляск.
Вылучаны як самастойная з’ява В. К. Цэраскім. Вывучэннем серабрыстых воблакаў займаліся У. В. Шаронаў і М. І. Грышын.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Паводле структуры падобныя на лёгкія перыстыя воблакі. Уяўляюць сабой скопішча часцінак (ледзяныя крышталікі, вулканічны і касмічны пыл) памерам 10−4—10−5 см, якія добра рассейваюць сонечнае святло. Існуюць ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін.
Серабрыстыя воблакі назіраюцца ў Паўночным паўшар’і на шыротах 45—70° ад мая да жніўня, у Паўднёвым — на шыротах 40—65° у цёплы час года.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каўрыга П. А. Метэаралогія: вучэбны дапаможнік для студэнтаў геаграфічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі. — Мн: БДУ, 2005. — 186, [1] с. ISBN 985-485-375-6
- Серабрыстыя воблакі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 341—342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серабрыстыя воблакі