Петраніла Арагонская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Петраніла Арагонская
PetronilaAragonska.png
сцяг
каралева Арагона
1137 — 1164
Папярэднік: Раміра II Манах
Пераемнік: Альфонса II Цнатлівы
 
Нараджэнне: 29 чэрвеня 1136({{padleft:1136|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:29|2|0}})
Уэска
Смерць: 15 кастрычніка 1173({{padleft:1173|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (37 гадоў)
Барселона
Пахавана: Сабор Святога Крыжа і Святы Еўлаліі, Барселона
Бацька: Раміра II Манах
Маці: Агнэса Аквітанская
Муж: Рамон Берэнгер IV
Дзеці: Педра, Альфонса II, Раймунд Берэнгер (Педра), Дульса, Санча

Петраніла Арагонская (29 чэрвеня 1136 — 15 кастрычніка 1173) — каралева Арагона з 1157 па 1164 гады, дачка арагонскага караля Раміра II і яго жонкі Агнэсы Аквітанскай. Адраклася ад усіх тытулаў на карысць свайго сына Альфонса ў 1164 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альфонса I Ваяўнік памёр 7 верасня 1134, не пакінуўшы спадчынніка, пасля паражэння ад Альмаравідаў у бітве пад Фрагай. Хоць па завяшчанні каралеўства павінны былі атрымаць у спадчыну ваенна-рэлігійныя ордэны іаанітаў і тампліераў, яго брат Раміра, біскуп Барбастра, быў абраны дваранамі каралём Арагона.

Раміра II па мянушцы Манах ажаніўся ў 1135 з Агнэсай дэ Пуату. Ад гэтага шлюбу 26 чэрвеня 1136 нарадзілася дачка Петраніла. Спачатку Раміра II жадаў выдаць яе замуж за Санча, спадчынніка караля Кастыліі, і заключыў з ім дагавор. Паводле Гэтага дагавора Раміра захоўваў сюзерэнітэт над каралеўствам Сарагоса, у той час як Альфонса VII Кастыльскі ўступаў у кіраванне Арагонам. Мэтай Альфонса было аб'яднанне Леона, Кастыліі і Арагона.

Аднак гэты альянс сустрэў супраціўленне арагонскай знаці і караля Навары Гарсіі IV.

Праз год, 11 жніўня 1137, Раміра II і Рамон Берэнгер IV, граф Барселоны падпісалі шлюбнае пагадненне, паводле якога прынцэса Петраніла станавілася нявестай графа. Раміра II сышоў у манастыр, захаваўшы за сабой, аднак, тытул караля. Яго жонка Агнэса вярнулася ў Аквітанію.

Петраніла адправілася ў Барселону. Яе вяселле з Раймондам-Берэнгарам адбылося ў жніўні 1150, як толькі ёй споўнілася 14 гадоў.

Петраніла і Рамон Берэнгер IV. Партрэт 1634 года з музея Прада.

Пасля смерці мужа ў 1162 Петраніла заставалася на троне два гады. Яна адраклася ад усіх сваіх тытулаў на карысць сына ў ліпені 1164 года. Яна больш не выходзіла замуж і вяла простае сціплае жыццё.

Петраніла Арагонская памерла 15 кастрычніка 1173 года і была пахавана ў кафедральным саборы Барселоны.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Адзіным мужам Петранілы быў Рамон Берэнгер IV (граф Барселоны), які быў старэйшы за яе на 20 гадоў. Вяселле прайшло ў жніўні 1150 у Лерыдзе.

Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:

  • Педра (4 мая 1152 — да 1158)
  • Альфонса II (1/25 сакавіка 1157 — 25 красавіка 1195), граф Барселоны, Жэроны і Асоны (Альфонса I) з 1162, кароль Арагона з 1154, граф Праванса (Альфонса I) з 1166—1173
  • Раймунд Берэнгер (Педра) (каля 1158 — 5 красавіка 1181), граф Сердані (Педра I) 1162—1168, граф Праванса (Раймунд Берэнгер III) з 1173
  • Дульса (каля 1160 — 1 верасня 1198); муж: з каля 1175 Саншу I Засяляльнік (11 лістапада 1154 — 26 сакавіка 1212), кароль Партугаліі з 1185
  • Санча (каля 1161—1226), граф Сердані з 1168, граф Праванса 1181—1185, граф Русільёна з 1185

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.
  • Арагон. Рэканкіста. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2013.
  • ARAGON (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 10 студзеня 2013.