Фердынанд II Арагонскі
| Фердынанд II Каталік ісп.: Fernando II el Catolico |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 20 студзеня 1479 — 23 студзеня 1516 | |||
| Папярэднік: | Хуан II Бязверны | ||
| Пераемнік: | Хуана I Вар'ятка | ||
|
|||
| 20 студзеня 1479 — 23 студзеня 1516 | |||
| Папярэднік: | Хуан II Бязверны | ||
| Пераемнік: | Хуана I Вар'ятка | ||
|
|||
| 20 студзеня 1479 — 23 студзеня 1516 | |||
| Папярэднік: | Хуан II Бязверны | ||
| Пераемнік: | Карл II Габсбург | ||
|
|||
| 1503 — 23 студзеня 1516 | |||
| (пад імем Фердынанд III) | |||
| Папярэднік: | Хуан II Бязверны | ||
| Пераемнік: | Карл IV Габсбург | ||
|
|||
| 11 снежня 1474 — 26 лістапада 1504 | |||
| Папярэднік: | Ізабела I | ||
| Пераемнік: | Хуана I Вар'яцкая | ||
| Нараджэнне: | 10 сакавіка 1452 Сос, Іспанія |
||
| Смерць: | 23 студзеня 1516 (63 года) Мадрыгалеха, Іспанія |
||
| Дынастыя: | Трастамара | ||
| Бацька: | Хуан II Арагонскі | ||
| Маці: | Хуана Энрыкес | ||
| Жонка: | 1.Ізабела I Кастыльская 2. Жэрмен дэ Фуа |
||
| Дзеці: | 1. Ізабела Астурыйская 2. Хуан Астурыйскі 3. Хуана Вар'ятка 4. Марыя Арагонская 5. Кацярына Арагонская |
||
Фердынанд II Арагонскі, Фердынанд Каталік (ісп.: Fernando II de Aragón y V de Castilla «el Católico», катал.: Ferran II d'Aragó «el Catòlic», па-арагонску: Ferrando II d'Aragón «lo Catolico»; 10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 1516) — быў каралём Арагона (1479—1516), Сіцыліі (1468—1516), Неапаля (1504—1516), Вaленсіі, Сардзініі і Навары, графам Барселонскім, праз сваю жонку дэ-юрэ каралём Кастыліі (1474—1504) і рэгентам і сапраўдным кіраўніком гэтай краіны з 1508 года да сваёй смерці ў імя сваёй псіхічна неўраўнаважанай дачкі Хуаны Вар'яткі.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Фердынанд быў сынам Хуана II Арагонскага (чыя сям'я была малодшай лініяй дынастыі Трастамара) ад яго другой жонкі, кастыльскай дваранкі Хуаны Энрыкес. 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе ён ажаніўся з Інфантай Ізабелай, зводнай сястрой і спадчыніцай Энрыке IV, караля Кастыліі. Такім чынам ён стаў jure uxoris каралём Кастыліі, калі Ізабела стала каралевай Кастыліі пасля смерці яе брата ў 1474 годзе. Ізабела таксама належала да каралеўскай дынастыі Трастамара. Маладыя манархі спачатку былі вымушаны весці грамадзянскую вайну супраць прынцэсы Хуаны, прызнанай, але па-за шлюбнай дачкі Энрыке IV. Калі Фердынанд узыйшоў на трон Арагона, пасля смерці свайго бацькі ў 1479 годзе, Карона Кастыліі і разнастайныя тэрыторыі Кароны Арагона аб'ядналіся ў персанальнай уніі, утварыўшы адзіную, упершыню з 8-ага стагоддзя, тэрытарыяльна-палітычную адзінку, якую можна назваць Іспаніяй нягледзячы на тое, што розныя тэрыторыі не мелі адзінай нацыянальнай адміністрацыі да ХVIIІ стагоддзя.
Першае дзесяцігоддзе сумеснага панавання Фердынанда і Ізабелы было занята захопам каралеўства Гранада, апошняга мусульманскага анклава на Іберыйскае паўвостраве, які завяршыўся ў 1492 годзе. У той жа самы год быў выданы Альгамбрскі дэкрэт, які выганяў яўрэяў як з Кастыліі, так і з Арагона. Таксама ў гэты год каралеўская пара выправіла Хрыстафора Калумба ў яго экспедыцыю ў Новы свет. Паводле дамовы заключанай у Тардэсіяс у 1494 годзе, па-за еўрапейскі свет быў падзелены паміж каронамі Партугаліі і Кастыліі па паўночна-паўднёвае лініі, якая ішла праз Атлантычны акіян.
Пазнейшая частка жыцця Фердынанда была па большасці занята барацьбой з каралямі Францыі за кантроль над Італіяй пад час, так званых, Італьянскіх войн. У 1494 годзе, Карл VIII, кароль Францыі, ўварваўся ў Італію і выгнаў Альфонса II (які быў стрыечным братам Фердынанда і прыёмным сынам яго сястры) з трона Неапаля. Фердынанд уступіў у саюз з некаторымі італьянскімі кіраўнікамі і з імператарам Максіміліянам І і паспяхова выбіў французаў у 1496 годзе, пасадзіўшы на неапалітанскі трон Фердынанда II, сына караля Альфонса. У 1501 годзе, пасля смерці Фердынанда Неапалітанскага і ўступлення на трон яго дзядзькі Фрэдэрыка, Фердынанд Арагонскі падпісаў пагадненне з пераемнікам Карла VIIІ, Людовікам ХII, які толькі што паспяхова адстаяў свае прэтэнзіі на Міланскае герцагства, аб падзеле Неапалітанскіх уладанняў. Паводле гэтага дакуманта Кампанія і Абруца, якая ўключае ў сябе сам Неапаль, мусілі адысці да французаў, у той час калі Апулія і Калабрыя мусілі застацца за Фердынандам. Неўзабаве дамова развалілася на часткі, і на працягу некалькіх наступных гадоў найлепшы генерал Фердынанда, Гансала Фернандэс дэ Кордава, веў вайну супраць французаў, захапіўшы Неапаль у 1504 годзе. Яшчэ адзін менш знакаміты «захоп» адбыўся ў 1503 годзе, калі Андрэй Палеалог, de jure імператар Усходняй Рымскай імперыі зрабіў сваімі спадчынікамі Фердынанда і Ізабелу. Такім чынам Фердынанд стаў de jure усходнерымскім імператарам.
Пасля смерці Ізабелы [правіць]
Пасля смерці Ізабелы яе каралеўства перайшло да іх дачкі Хуаны. Фердынанд кіраваў краінай у якасці рэгента ў час яе знаходжання ў Нідэрландах, якімі правіў яе муж эрцгерцаг Філіп. Фердынанд паспрабаваў заставіць рэгенцтва за сабой, але, сутыкнуўшыся з апазіцыяй кастыльскага дваранства, вымушаны быў саступіць на карысць мужа Хуаны, які такім чынам стаў каралём Філіпам І Кастыльскім. Па смерці Філіпа ў 1506 годзе Фердынанд вярнуўся да рэгенцтва з прычыны псіхічнага нездароўя Хуаны і непаўналецця яе сына, Карла Генцкага, які меў толькі 6 гадоў зроду, і кіраваў праз кардынала Франсіска Хіменеса дэ Сіснераса, канцлера каралеўства.
Фердынанд не пагаджаўся з палітыкай, якую праводзіў Філіп. У 1505 годзе Фердынанд ізноў ажаніўся на Жэрмен дэ Фуа, пра-праўнучцы яго зводнае сястры каралевы Элеаноры Наварскай, спадзяючыся займець дзіця мужскога полу, каб, такім чыман, раз'яднаць Кастылію і Арагон, і адмовіць Філіпу ў будучай магчымасці кіравання ў Арагоне, а таксама закласці падмурак прэтэнзій на землі наварскай кароны.
У 1508 годзе ў Італіі ізноў выбухнула вайна — гэтым разам з Венецыяй, супраць якой аб'ядналіся ўсе дзяржавы паўвострава, разам з Людовікам XII, Фердынандам, Максіміліянам І і Папай Юліям II, ў так званай Лізе Камбрэ. Нягледзячы на тое, што французы здолелі атрымаць перамогу над венецыянцамі ў бітве пры Аньядэла, Ліга неўзабаве развалілася з-за падазронаў, якія мелі Папа і Фердынанд, наконд намераў французаў. У гэтых умовах была сфарміраваная Свяшчэнная Ліга, у якую таксама ўвайшлі ўсе дзяржавы, але гэтым часам яна была скіравана супраць Францыі.
У лістападзе 1511 года Фердынанд і яго зяць, Генрых VIIІ, кароль Англіі, падпісалі Вэстмінстэрскі дагавор, паводле якога абодва бакі станавіліся саюзнікамі ў вайне супраць Францыі. У той жа самы год Фердынанд захапіў і анексаваў паўднёвую частку каралеўства Навара, каралі якой адначасова з'яўляліся французскімі арыстакратамі. У асноўным Свяшчэнная Ліга дамаглася поспехаў і ў Італіі. Французы былі выгнаны з Мілана, які ізноў перайшоў да герцагаў з роду Сфорца паводле мірнага дагавора 1513 года. Аднак праз два гады французскія войскі ізноў увайшлі ў Мілан.
Фердынанд памёр у 1516 годзе ў мястэчку Мадрыгалеха, Карсерэс, Экстрэмадура, Іспанія.
Спадчына [правіць]
Фердынанд меў славу вельмі прадбачлівага і бязлітаснага палітыка. Адным з першых ён зразумеў моц і патанцыял аб'яднанай Іспаніі, над узмацненнем якой, ён разам са сваёй жонкай, Ізабелай Кастыльскай, безупынна працаваў. Спрабуючы стала ўсталяваць дамінаванне Іспаніі ў Італіі, Фердынанд і Ізабелла, вялі актыўную дынастычную палітыку, каб акружыць свайго самага магутнага і ўпартага праціўніка, Францыю, ланцугом саюзнікаў. Так былі аддадзеныя замуж Хуана, будучая каралева Кастыліі, якая стала жонкай герцага Фландрыі Філіпа і маткай будучага імператара Карла V Вялікага, і Кацярына Арагонская, якая стала жонкай, спачатку Артура, герцага Уэльскага, а пасля яго малодшага брата Генрыха VIIІ, і маткай каралевы Марыі І, якая атрымала мянушку «крывавай Мэры» за сваю рэпрэсіўную рэлігійную палітыку. Фердынанд добра разумеў патрэбы сваёй краіны. І калі яго спадчынік, Карл V, уступіў на трон, Іспанія, і яе ўладанні сталі падмуркам і самай каштоўнай часткай усіх яго зямель і гаспадарстваў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фердынанд II Арагонскі
Шаблон:Каралі Сіцыліі Шаблон:Каралі Неапаля Шаблон:Каралі Сардзініі
| Кіраўнікі Арагона | |
|---|---|
| Дынастыя Хіменес | Раміра I · Санча I · Педра I · Альфонса I · Раміра II · Петраніла |
| Барселонская дынастыя | Альфонса II · Педра II · Хаймэ I · Педра III · Альфонса III · Хаймэ II · Альфонса IV · Педра IV · Хуан I · Марцін |
| Дынастыя Трастамара | Фердынанд I · Альфонса V · Хуан II · Фердынанд II · Хуана |
| Кіраўнікі Кастыліі | ||
|---|---|---|
| Дынастыя Хіменес | Фердынанд | · Санча II · Альфонса VI · Урака | |
| Бургундская дынастыя | Альфонса VII · Санча III · Альфонса VIII · Энрыке I · Берэнгарыя · Фернанда III · Альфонса X · Санча IV · Фердынанд IV · Альфонса XI · Педра I | |
| Дынастыя Трастамара | Энрыке II · Хуан I · Энрыке III · Хуан II · Энрыке IV · Ізабела I і Фердынанд V · Хуана I і Філіп I | |
|
|
|
|---|---|
| Бітвы |
Кавадонга (718) • Клавіха (844) • Альбельда (846) • Сіманкас (939) • Барселона (985) • Сервера (1000) • Калатаньясор (1002) • Граўс (1063) • Залака (1086) • Алкорас (1096) • Кансуэгра (1097) • Уклес (1108) • Кутанда (1120) • Фрага (1134) • Аўрыке (1139) • Лісабон (1147) • Аларкас (1195) • Лас-Навас-дэ-Толаса (1212) • Партопі (1229) • Херэс (1231) • Тэба (1330) • Рыа-Салада(Тарыфа) (1340) • Ігеруэла (1431) • Гранада (1492) |
| Персаналіі |
Пелаё • Альфонса III Вялікі • Радрыга Кастыльскі • Абд ар-Рахман III • Раміра II • аль-Мансур • Альфонса VI Адважны • Сід Кампеадор • Альфонса I Ваяўнік • Альфонса VII Імператар • Фердынанд III Святы • Альфонса VIII Высакародны • Хаймэ I Заваёўнік • Фердынанд II Каталік |
| Феадальныя ўтварэнні |
Аль-Андалус • Дзяржавы (Альмаравідаў • Альмахадаў) • Графствы (Арагон • Кастылія • Барселона) • Каралеўствы (Астурыя • Навара • Леон • Кастылія • Арагон • Галісія) • Тайфа • Кордаўскі халіфат • Эміраты (Кордаўскі • Гранадскі) |