Петрапаўлаўскія могілкі (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петрапаўлаўскія могілкі
53°52′49″ пн. ш. 30°19′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
ГорадМагілёў
Гістарычны раёнЛупалава 
Гісторыя
Дата закрыцця1964 
Плошча2,4 га
Map

Петрапаўлаўскія могілкі, або Лупалаўскія могілкі — закрытыя могілкі Магілёва, размешчаныя ў пачатку бульвара Непакорных, паміж вуліцамі Ганчарнай і Крылова. Закрыты для пахаванняў у 1964 годзе. Плошча складае 2,4 га[1]. Назва Лупалаўскія паходзіць ад назвы прадмесця, каля якога размяшчаліся могілкі, а Петрапаўлаўскія — ад Петрапаўлаўскай царквы, якая знаходзілася непадалёк.

Лупалава і Лупалаўскія могілкі (злева) з царквой на плане горада 1835 года.
Лупалаўскія могілкі на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года

Петрапаўлаўскія клады вядомыя ад XVIII стагоддзя. На могілках існавала цэркаўка святой Ганны, якая была знішчана ў савецкі час. Тут хавалі праваслаўных з Лупалава і Траечча. Сярод іншых пахаваныя прадстаўнікі вядомага магілёўскага роду Бако, які згадваецца ў кнігах магілёўскага магістрата XVIIXVIII стагоддзяў, роду Шкеляў, якія згадваюцца як старасты Петрапаўлаўскай царквы[2].

Зноскі

  1. Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. «Калі мы не прыбярэм забытыя магілы, то іх ніхто не прыбярэ». Магілёўскія тбмаўцы зладзілі талаку. 18 красавіка 2016

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]