Племя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пле́мя можа азначаць форму як этнічнай, так і палітычнай арганізацыі.[1] Племя не абавязкова валодае тэрыторыяй кампактнага пражывання і яго прэтэнзіі на якую-небудзь тэрыторыю не абавязкова прызнаныя іншымі групамі.

Вызначэнне паняцця[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў паняцця народ, існуюць два асноўных азначэння, што такое племя. Па аднаму з іх, племя вызначаецца агульнымі рысамі, уласцівымі ўсім членам племені: мова, рэлігія, паходжанне, звычаі і традыцыі.

Па іншаму азначэнню лічыцца, што сама толькі «вера» у агульную сувязь ужо з'яўляецца дастатковым крытэрыем. Як паказваюць этнаграфічныя даследаванні, генеалогія ў плямён, якія не знаюць пісьмовасць, вельмі гібкая і дастаткова хутка прыстасоўваецца да палітычных абставін. Па гэтаму азначэнню плямёны з'яўляюцца перш за ўсё палітычнымі саюзамі. Як прыклад прыводзяцца аб'яднанні падчас Вялікага перасялення народаў груп рознага паходжання ў плямёны. Цэнтрам крышталізацыі нярэдка з'яўляўся адзіны правадыр альбо яго нашчадкі, які пасля лічыўся родапачынальнікам усяго племені.

Зноскі

  1. Коротаев А. В. Политическая организация сабейского культурного ареала во II - III вв.н.э.: к соотношению племени и государства // Попов, В.А., ред., Племя и государство в Африке. М.: Институт Африки АН СССР, 1991, с.101-119.