Плошча Аляксандра Неўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Плошча Аляксандра Неўскага — плошча Санкт-Пецярбурга, якая знаходзіцца ў канцы Неўскага праспекта каля ўваходу ў Аляксандра-Неўскую лаўру. Да 1923 года — Аляксандра-Неўская плошча (ад аднайменнага манастыра). У 1923—1952 гадах — Чырвоная плошча. З 1952 года — плошча Аляксандра Неўскага (назва прысвоена да 250-годдзя горада). Вуліца Аляксандра Неўскага, якая знаходзіцца побач, цалкам паўтарае гісторыю перайменаванняў плошчы (Аляксандра-Неўская, Чырвонай Плошчы і Аляксандра Неўскага адпаведна).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1