Садовая вуліца (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Садовая вуліца
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 4 376 ± 1 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Садовая вуліца (у 1923—1944 гадах — вуліца 3 ліпеня) — адна з цэнтральных вуліц Санкт-Пецярбурга. Праходзіць праз гістарычны цэнтр горада ад 1-га Садовага моста цераз Мойку паблізу Марсавага поля да месца злучэння канала Грыбаедава і Фантанкі па тэрыторыі двух астравоў дэльты Нявы: Спаскага (ад Мойкі да Крукава канала) і Пакроўскага (ад Крукава канала да месца злучэння канала Грыбаедава і Фантанкі). У створы вуліцы праз Крукаў канал перакінуты Стара-Мікольскі мост. Участак ад Мойкі да Гарохавай вуліцы адносіцца да Цэнтральнага раёна горада, а астатняя частка — да Адміралцейскага. Працягласць вуліцы — 4376 м, шырыня праезжай часткі — каля 8 м, а адлегласць паміж дамамі дасягае 18 м.

Вуліца мае вялікае культурна-гістарычнае значэнне — тут размешчана мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры XVIII—XX стагоддзяў, у тым ліку Міхайлаўскі замак, Варанцоўскі палац, Гасціны двор, палац Юсупавых, Дом з чатырма каланадамі; акрамя таго, магістраль нясе важныя транспартныя функцыі, звязваючы адной лініяй цэнтральныя раёны горада. Тут па розных адрасах у свой час пражывалі Дзмітрый Мілюцін, Аляксей Курапаткін, Міхаіл Лермантаў, Дзям’ян Бедны, Іван Крылоў, Міхаіл Петрашэўскі, Юрый Лісянскі, Апалон Мікалаевіч Майкаў, Яўген Тарле, Сяргей Пракоф’еў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1