Вуліца Ламаносава (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Ламаносава
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 620 ± 1 м
Назва ў гонар Міхаіл Васілевіч Ламаносаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Ламаносава — вуліца ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць ад набярэжнай канала Грыбаедава да Загараднага праспекта (да «Пяці вуглоў»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1739 года праезд ішоў толькі ад Садовай вуліцы да ракі Фантанкі і называўся Чарнышовым завулкам, па прозвішчы землеўладальнікаў — графаў Чарнышовых, спачатку — былога дзеншчыка Пятра I, у часы Ганны Іаанаўны — сенатара, генерал-аншэфа Рыгора Пятровіча Чарнышова, а затым — яго сына графа Івана Рыгоравіча Чарнышова. Участак паміж Екацярынінскім каналам (цяпер канал Грыбаедава) і Садовай вуліцай на планах сярэдзіны XVIII стагоддзя называецца Праезжай вуліцай. Ва ўжытку гэта назва не ўжывалася, і з 1776 года праезд называўся Рынкавым завулкам, бо на яго выходзілі гарбарныя, мясныя і рыбныя рады Марскога рынку. У 1787 годзе з’явілася яшчэ адно імя — Банкаўскі завулак, ад Асігнацыйнага дзяржаўнага банка (цяпер — Універсітэт эканомікі і фінансаў). Нарэшце, участак паміж Фантанкай і Загарадным праспектам з 1739 года афіцыйна менаваўся Куракіным завулкам, па прозвішчы землеўладальніка графа Аляксандра Барысавіча Куракіна. Аднак у побыце ўжывалася іншая назва, вядомая з 1776 года: Гнеўшаў або Гневушаў завулак — па прозвішчы купца, які адкрыў у завулку Гнеўшаў кабак. Толькі ў 1809 годзе на ўсім працягу ад Екацярынінскага канала да Загараднага праспекта замацавалася адзіная назва — Чарнышовы завулак. У 1834 годзе архітэктар Карл Росі стварыў на скрыжаванні вуліцы з набярэжнай Фантанкі паўкруглую плошчу, якая з 1836 года называлася Чарнышоўскай, а з 1844 — Чарнышова.

Пад гэтымі імёнамі завулак і плошча праіснавалі больш за стагоддзе, пакуль у жніўні 1948 года рашэннем Ленінградскага гарвыканкама іх не перайменавалі ў вуліцу і плошчу Ламаносава, у гонар Міхаіла Васільевіча Ламаносава. З 8 жніўня 2019 года ўчастак вуліцы Ламаносава ад канала Грыбаедава да Садовай па выхадных і святочных днях з’яўляецца пешаходнай зонай.