Вуліца Чэхава (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Чэхава
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 320 ± 1 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Чэхава (з 1923; да 1923 — Эрцелеў завулак) — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, праходзіць ад вуліцы Жукоўскага да вуліцы Някрасава. Нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Жукоўскага.

Першапачатковую назву вуліца атрымала ад прозвішча домаўладальніка, генерала, удзельніка Айчыннай вайны 1812 года, обер-паліцмайстра Ф. Ф. Эрцеля. У 1923 годзе была перайменаваная ў памяць пра пісьменніка А. П. Чэхава.

Пракладзеная ў другой палове XVIII стагоддзя. Забудавана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў даходнымі дамамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1