Посудападобная флейта
Посудападобная флейта[1][1] — флейта, корпус якой мае посудападобную форму, у адрозненне ад большасці іншых духавых інструментаў, выкананых у выглядзе трубкі. Посудападобная флейта можа быць са свістковай прыладай (свістковая) і без яго. Асноўныя матэрыялы вырабу неабпаленая гліна і кераміка.
Посудападобныя флейты былі вядомыя ў Старажытным Егіпце з XI стагоддзя да н. э. Найбольш ранняя існуючая посудападобная флейта, знойдзеная пры раскопках пагорка Німруд, датуецца IX стагоддзем да н.э.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Посудападобныя флейты з'яўляюцца папулярнымі ў многіх народаў свету. Напрыклад, ёсць армянскі кавіц блул, грузінскі бул-булі (літаральна «салавей»), кыргызскі чопа чаор , туркменскі ушгюлевук (літаральна «свістулька») або жулжул (гукапераймальная назва), казахскія флейты без свістковай прыладыай саз-сырнай , тастаук, ускірык і г. д.
-
Сюнь
-
Украінскі свішчык
-
Вадзяная свістулька
Сюнь — кітайская флейта, адзін з самых старажытных інструментальных прадстаўнікоў (5 тыс. да н. э.). Робяць у форме яйка, на вяршыні якога размяшчаецца ўваходная адтуліна без свістковай прылады (дульца), а па баках размешчаны пальцавыя адтуліны. Першапачатковы выгляд сюня не меў пальцавых адтулін і вырабляў толькі адзін гук. Пазней колькасць адтулін паступова нарастала і дасягнула шасці. У Японіі падобны інструмент называецца цуцібуэ («земляная» або «гліняная флейта»)[1].
Свістулька — усходнеславянская флейта з 1-4 пальцавымі адтулінамі або без іх. Корпус у выглядзе жывёл і чалавека-наезніка. З’явілася не пазней X стагоддзя[2].
Расіньёль (фр.: rossignol à eau — салавей з вадой) — флейта, корпус якой часткова запаўняюць вадой. Робіць трэль і іншыя гукі, якія нагадваюць пошчак салаўя. Была распаўсюджаная ў Францыі і гістарычных Нідэрландах у якасці дзіцячай цацкі. Падобны спосаб гукаўтварэння выкарыстоўваўся ў адным з арганных рэгістраў з сярэдзіны XV да канца XVIII стагоддзя[1].
-
Акарына
-
Англійская акарына
-
Аплікатура англійскай акарыны з 4 адтулінамі
Акарына (італ.: ocarina — гусёнак) — вынайдзена ў 1853 годзе італьянскім майстрам Джузэпэ Данаці . Корпус у выглядзе галавы гусака з 10 пальцавымі адтулінамі (8 зверху і 2 знізу). Дыяпазон актава + кварта, гукарад храматычны[2]. Акарына з’явілася ў выніку пераўтварэння простай посудападобнай флейты, якая распаўсюдзілася ў Еўропе да сярэдзіны XIX стагоддзя і выкарыстоўвалася ў якасці дзіцячай цацкі.
У расійскай класіфікацыі музычных інструментаў замест тэрміна «посудападобная флейта» можа выкарыстоўвацца раўназначны[1] еўрапейскі тэрмін[3] «акарына» ці «флейта-акарына», таму неабходна адрозніваць паняцце акарына як інструмент Джузэпэ Данаці і як абазначэнне посудападобнай флейты.
Англійская акарына — распрацаваная музычным этнографам англічанінам Джонам Тэйларам у пачатку 1960-х[4]. Корпус круглявы. Дыяпазон акарыны з 4 адтулінамі актава, з 6 адтулінамі актава + тэрцыя. Гукарад храматычны. Дзве ноты здабываюцца няпоўным закрыццём адтуліны[2].
чопа чаор — кіргізская гліняная флейта.
Акустычныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
Вышыня гукаў залежыць ад памераў адкрытых пальцавых адтулін, а не ад іх месцазнаходжання. Напрыклад, пры адкрыцці якой-небудзь адной з дзвюх аднолькавых па памеры адтулін, флейта будзе гучаць аднолькава, нягледзячы на іх рознае размяшчэнне. Такім чынам, на флейце з дзвюма аднолькавымі адтулінамі можна атрымаць тры ноты, а з дзвюма рознымі — чатыры.
У адрозненне ад іншых флейт, на акарынах як правіла немагчымыя актаўныя перадзіманні . Часткова закрываючы адтуліны можна паніжаць вышыню гучання цалкам адкрытай адтуліны на паўтон.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Окарина // Музыкальные инструменты. Энциклопедия. — М.: Дека-ВС, 2008. — С. 409—410. — 786 с.
- Окарина // Большая российская энциклопедия. Том 23. — М., 2013. — С. 745.
- Поющая глина: Часть 2. Из истории окарины (16 с.), Часть 1. Чернолощеная кирилловская окарина (9 с.), Часть 3. Техники исполнения (14 с.). — Кирилло-Белозерский историко-архитектурный и художественный музей-заповедник, 2016.
- Ocarina. Vessel flute // The New Grove. Dictionary of music and musicians (в 29 томах). — USA, 2001.