Правінцыя Сконэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сконэ
Skåne
Герб правінцыі Сконэ
Размяшчэнне правінцыі Сконэ на карце Швецыі
Правінцыя Сконэ на карце Швецыі
Рэгіён

Гёталанд

Лены

Лен Сконэ

Плошча

10 939 км²

Сімвал-кветка

Рамонак лугавы

Сімвал-жывёла

Алень высакародны

Сімвал-рыба

Рачны вугор

Ско́нэ (шведск.: Skåne, лац.: Scania; да рэвалюцыі таксама Шонія, Сканія) — гістарычная правінцыя ў паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае вызначэнне. Адміністрацыйнай адзінкай у наш час з'яўляецца лен Сконэ, які практычна супадае з правінцыяй па межах.

География[правіць | правіць зыходнік]

Размеркаванне лясоў, раўнін і заселеных тэрыторый у Сконэ

Сконэ мяжуе з правінцыямі Халанд, Смоланд і Блекінгэ; мае выхад да Балтыйскага мора. Ад Даніі правінцыю аддзяляе праліў Эрэсун.

Ландшафт сфармаваўся да канца апошняга ледавіковага перыяду, падчас якога ўся тэрыторыя правінцыі была пакрыта лёдам. Практычна ўся тэрыторыя правінцыі раўнінная, што моцна адрознівае яе ад большай часткі Швецыі, дзе пераважаюць лясы і шматлікія вадаёмы. На тэрыторыі Сконэ няма гор, нешматлікія ўзгоркі, лясы і азёры. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход працягнулася града лісцявых лясоў, якая раней з'яўлялася мяжой паміж ленамі Мальмёхус і Крысціянстад.

Сконэ, здымак з космасу

Самы высокі пункт — горст Сёдэрасен, 212 м. Самы нізкі пункт знаходзіцца ў горадзе Крысціянстад, 2,7 м ніжэй узроўню мора. Нацыянальныя паркі: Дальбю Сёдэрскуг, Сёдэрасен, Стэнсхувуд.

Зямля на раўнінах высокаўрадлівая, што з'яўляецца надзвычай важным фактарам для ўсёй Швецыі. Большая частка сельскай гаспадаркі краіны сканцэнтравана менавіта ў Сконэ.

Найбуйнейшыя гарады: Мальмё, Хельсінгбарг, Лунд, Крысціянстад, Ландскруна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сконэ доўгі час належала Даніі. Росквіт правінцыі ў складзе Дацкага Каралеўства прыпаў на XI стагоддзе. Тым часам на тэрыторыі Сконэ размяшчаліся дзве дыяцэзіі з цэнтрамі ў Лундзе і Дальбю. Кароль Даніі Свен II Эстрыдсен меў уласную рэзідэнцыю ў Дальбю. Там жа падчас яго кіравання было распачата будаўніцтва кляштара і царквы.

Па Роскільскаму мірнаму дагавору 1658 года Сконэ адышоў да Швецыі. Востраў Борнхальм быў вернуты Даніі праз два гады па ўмовах Капенгагенскага міру.

У астраноміі[правіць | правіць зыходнік]

У гонар правінцыі Сконэ названы астэроід (460) Сканія(англ.) бел., адкрыты ў 1900 годзе і названы ў памяць пра з'езд астраномаў у горадзе Лундзе (1904), размешчаным у гэтай правінцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]