Свен II Эстрыдсен
Шаблон:Estridsen1 Свен II Эстрыдсен (Ульфсан) (дацк.: Svend 2. Estridsen ; канец 1010-х—28 красавіка 1074), кароль Даніі. Родапачынальнік дынастыі Эстрыдсенаў, па маці належаў да дынастыі Горма, а па бацьку да паўлегендарнай дынастыі Мунсе (шв.: Munso).
Пасля смерці ў 1042 апошняга нашчадка Горма Старога па мужчынскай лініі Хардэкнуда паводле дамоўленасці дацкая карона дасталася нарвежскаму каралю Магнусу I. Тым не менш, прэтэнзіі Свена, сына сястры Кнуда Вялікага Эстрыд і ярла Ульфа, былі расцэненыя як абгрунтаваныя. У выніку барацьбы з Магнусам Свен дабіўся тытула ярла Даніі і ў гэтай якасці ўдзельнічаў з у вайне з вендамі, аднак пасля таго як дацкае дваранства ў Вібарзе абвясціла яго каралём, барацьба зноў аднавілася. Магнус вярнуўся з Нарвегіі і, перамогшы Свена, вымусіў яго пакінуць Данію. Той уступіў у саюз з дзядзькам Магнуса Гаральдам, які вярнуўся з Візантыі і прэтэндаваў на валоданне Нарвегіяй. Магнус разбурыў гэты саюз, зрабіўшы ў 1046 Гаральда сваім суправіцелем у Нарвегіі, і, заручыўшыся падтрымкай шведскага караля Анунда Якаба, працягнуў вайну са Свенам. Аднак неўзабаве Магнус памёр, зваліўшыся з каня і смяротна параніўшыся. Сцвярджаецца, што перад смерцю ён абвясціў сваімі спадчыннікамі ў Даніі — Свена, а ў Нарвегіі — Гаральда. Гаральд, не пагадзіўшыся з такім падзелам, пачаў вайну з Даніяй. Датчане атрымалі мноства параз, у тым ліку ў жорсткай бітве ў вострава Нісан (шв.: Nissan) увесну 1062 (паводле Сноры Стурлусана), але ў 1064 Гаральд сам адмовіўся ад сваіх дамаганняў на Данію.
Магчыма Свен, як спадчыннік Кнуда, лічыў што мае правы і на англійскую карону, так або інакш у 1069 ён паслаў флот на дапамогу Эдгару Этлінгу у барацьбе з Вільгельмам I Заваёўнікам, і ў наступным годзе нават сам прыбыў у Англію. Аднак захапіўшы Ёрк і прыняўшы грошы ад Вільгельма, адплыў з флотам у Данію.
У Даніі, тэрыторыя якой да гэтага часу займала тэрыторыю Шлезвіга, сучаснай Даніі (Ютландыя, Зеландыя, Фюн, Борнхальм), Сконэ і Халанда (апошнія на тэрыторыі сучаснай Швецыі), Свен імкнуўся да ўмацавання і цэнтралізацыі каралеўскай улады. У гэтым ён абапіраўся на падтрымку царквы, да канца яго кіравання хрысціянства распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны. У той жа час, не жадаючы, каб Данія патрапіла ў сферу ўплыву Свяшчэннай Рымскай імперыі, паколькі Данія ўваходзіла ў Гамбургска–Брэменскае архібіскупства, Свен імкнуўся да ўтварэння ўласнага біскупства. Гэта яго жаданне супала з жаданнем новага Папы Рымскага Рыгора VII вярнуць імперыю пад кантроль святога прастолу. Аднак гэта не было ажыццёўлена з-за смерці Свена.
Вядомы храніст Адам з Брэмену, які наведаў двор Свена, быў добра ім прыняты. Аповед Свена аб сваіх продках, занесены Адамам у сваю працу «Гісторыя гамбургскіх біскупаў» (1070—1075), з'яўляецца адной з асноўных крыніц інфармацыі аб ранняй гісторыі Скандынавіі.
Свен быў жанаты на дачке шведскага караля Эймунда Старога. З-за блізкага сваяцтва (Эймунд прыходзіўся Свену стрыечным братам) яму прыйшлося развесціся з ёй па патрабаванні архібіскупа Гамбурга-Брэмена Адальберта. Але гэта не памяшала яму мець мноства дзяцей (не меней 19 з якіх 9–14 сыноў) ад розных жанчын. З яго сыноў пяцёра былі каралямі Даніі, яшчэ адзін удзельнічаў у 1-ым крыжовым паходзе.
Памёр Свен II 28 красавіка 1074 (некаторыя лічаць 1076). Пахаваны ў саборы ў Роскіле.
| Папярэднік |
Кароль Даніі 1047—1074 |
Наступнік |
|
|
|
|---|---|
| Кнютлінгі | Кнуд I Гардэкнуд (917?—948?) • Горм Стары (948—958?) • Харальд I Сінязубы (958—986?) • Свен I Вілабароды (986—1014) • Харальд II (1014—1018) • Кнуд Вялікі (1018—1035) • Хардэкнуд (1035—1042) |
| Інглінгі | Магнус I Высакародны (1042—1047) |
| Эстрыдсены | Свен II Эстрыдсен (1047—1074?) • Харальд III (1074?—1080) • Кнуд IV Святы (1080—1086) • Олаф I (1086—1095) • Эрык I (1095—1103) • Нільс (1104—1134) • Эрык II (1134—1137) • Эрык III (1137—1146) • Кнуд V і Свен III (1146—1157) • Вальдэмар I Вялікі (1157—1182) • Кнуд VI (1182—1202) • Вальдэмар II Пераможца (1202—1241) • Эрык IV Плужны Грош (1241—1250) • Абель (1250—1252) • Крыстафер I (1252—1259) • Эрык V Гліпінг (1259—1286) • Эрык VI Менвед (1286—1319) • Крыстафер II (1319—1326) • Вальдэмар III (1326—1329) • Крыстафер II (адноўлены) (1329—1332) • міжцарства (1332—1340) • Вальдэмар IV Атэрдаг (1340—1375) • Олаф II (1375—1387) • Маргрэтэ I (1387—1412) |
| Кальмарская унія | Эрык Памеранскі (1412—1439) • Крыстафер III Баварскі (1439—1448) |
| Ольдэнбургі | Крысціян I (1448—1481) • Ганс (1481—1513) • Крысціян II (1513—1523) • Фрэдэрык I (1523—1533) • Крысціян III (1534—1559) • Фрэдэрык II (1559—1588) • Крысціян IV (1588—1648) • Фрэдэрык III (1648—1670) • Крысціян V (1670—1699) • Фрэдэрык IV (1699—1730) • Крысціян VI (1730—1746) • Фрэдэрык V (1746—1766) • Крысціян VII (1766—1808) • Фрэдэрык VI (1808—1839) • Крысціян VIII (1839—1848) • Фрэдэрык VII (1848—1863) |
| Глюксбургі | Крысціян IX (1863—1906) • Фрэдэрык VIII (1906—1912) • Крысціян X (1912—1947) • Фрэдэрык IX (1947—1972) • Маргрэтэ II (1972—) |
| Партал:Палітыка — Данія | |
