Аландскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Правінцыя Аланды
Landskapet Åland
Flag of Åland.svg Герб Аландскіх астравоў
Сцяг Аландскіх астравоў Герб Аландскіх астравоў

Каардынаты: 60°12′20″ пн. ш. 20°29′09″ у. д. / 60.205556° пн. ш. 20.485833° у. д. (G) (O) (Я)

LocationAland.png
Дэвіз: «Астравы свету»
Гімн: «Ålänningens sång»
Заснавана 1920 (аўтаномія)
Афіцыйная мова шведская
Сталіца Марыехамн
Найбуйнейшыя гарады Марыехамн
Форма праўлення Аўтаномная правінцыя
Губернатар
Прэм'ер-міністр
Петэр Ліндбек
Вівека Эрыксан
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

13 324 км²
89 %
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

28 007 чал.
19,0 чал./км²
Валюта еўра (неафіцыйна — шведская крона)
Авіякампанія Air Åland
Інтэрнэт-дамен .ax
Тэлефонны код +358 18
Часавы пояс +2 / +3

Ала́ндскія астравы (шв.: Åland, фін.: Ahvenanmaa) — шведскамоўны архіпелаг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнага заліва. Спецыяльны статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасцю.

У склад архіпелагу ўваходзяць каля 6,5 тыс. астравоў агульнай плошчай 1527 км². Плошча найбольшага вострава Аландаў складае 650 км². Колькасць насельніцтва складае каля 27,2 тыс. асобаў. Заселеныя каля 100 астравоў, пераважна людзьмі шведскага паходжання. Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай. Адзіным горадам і сталіцай Аландскіх астравоў з'яўляецца Марыехамн. Тэрыторыя астравоў з'яўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў паветрана-вайсковых сілаў.

[правіць] Палітыка

Згодна з Актам аб Самакіраванні Аландскіх астравоў ад 28 снежня 1951 году, з'яўляюцца парламенцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парламент (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ландскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца з міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных спраў і навакольнага асяроддзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяння з Еўрапейскім Саюзам, прамысловасці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца прэм’ер-міністрам (ландрадам).

[правіць] Гісторыя

У XVIII стагоддзі праз Аландскія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 году, пад час расійска-шведскай вайны рускія акупавалі астравы і далучылі іх, разам з Фінляндыяй, да Расійскай імперыі.

У 1856 годзе Парыжскі мірны дагавор надаў астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца да нашых дзён.

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах