InSight

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
InSight
Interior exploration using Seismic Investigations, Geodesy and Heat Transport
Апарат «InSight» (малюнак мастака)
Заказчык  ЗША НАСА
Вытворца  ЗША НАСА
 Германія DLR
 Францыя CNES
Аператар Лабараторыя рэактыўнага руху НАСА
Задачы Вывучэнне тэктанічных працэсаў, якія адбывалісь і адбываюцца на Марсе[1]
Запуск 5 мая 2018
Ракета-носьбіт Atlas V-401
Стартавая пляцоўка Злучаныя Штаты Амерыкі База Бандэрберг
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 350 кг
Магутнасць 450 Вт
Крыніцы сілкавання Сонечная батарэя/NiH2 акумулятар
Пасадка на нябеснае цела 26 лістапада 2018
Каардынаты пасадкі 3°00′ пн. ш. 154°42′ у. д. / 3,0° пн. ш. 154,7° у. д. / 3.0; 154.7G
Сайт праекта

InSight (Interior Exploration using Seismic Investigations, Geodesy and Heat Transport, раней называўся Geophysical Monitoring Station — GEMS) — місія НАСА ў рамках праграмы Discovery па дастаўцы на Марс даследчага пасадкавага апарата з сейсмометрам[1][2]. Місія InSight разлічана на вывучэнне ўнутраннай будовы і складу Чырвонай планеты[3]. Разліковы тэрмін працы апарата — 720 дзён. Зонд створаны на базе ўжо праверанай платформы — на базе канструкцыі пасадачнага зонда «Фенікс», які паспяхова працаваў у прыпалярных абласцях Марса. Кошт місіі складае каля 480 млн долараў ЗША (без уліку кошту ракеты-носьбіта і выдаткаў партнёраў з Францыі і Германіі).

Распрацоўка праекта даручана Лабараторыі рэактыўнага руху (JPL), якая займалася распрацоўкай марсаходаў Spirit, Opportunity і Кьюрыёсіці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Статус праекта[правіць | правіць зыходнік]

Праект InSight з’яўляўся адным з трох фіналістаў (іншыя — Titan Mare Explorer (вывучэнне спадарожніка Сатурна Тытана спускальным апаратам ў моры) і Comet Hopper  (англ.) (вывучэнне эвалюцыі камет)), якія атрымалі фінансаванне ў памеры 3 млн $ у маі 2011 года на дэталёвую прапрацоўку канцэпцыі.

21 жніўня 2012 года NASA аб’явіла, што ў якасці пераможцы абраны праект InSight. Рашэнне вылучыць фінансаванне на місію InSight было прынята ў жніўні 2012 года. Выбар на карысць Insight быў абумоўлены адносна нізкімі фінансавымі выдаткамі на гэтую місію, а таксама магчымасцю арганізаваць яе ў самыя кароткія тэрміны[4].

Першапачаткова разглядаліся 22 магчымых месцы пасадкі зонда, лік якіх да верасня 2013 года скараціўся да чатырох найбольш бяспечных з пункту гледжання пасадкі: гэта ў асноўным роўная мясцовасць з невялікай колькасцю камянёў і нязначным ухілам. Усе пасадкавыя месцы знаходзяцца ў паўночным паўшар’і Марса на раўніне Элізій. Кожны раён пасадкі — эліпс даўжынёй у 130 кіламетраў з усходу на захад і 27 кіламетраў — з поўначы на поўдзень. Месца пасадкі будзе вызначана з дапамогай камер высокага раздзялення зонда MRO.

19 снежня 2013 года НАСА паведаміла аб абранай для запуску апарата InSight ракеце-носьбіце — ёй стала Atlas V канфігурацыі 401. Запуск абыйдзецца ў $160 млн[5].

17 лістапада 2014 года кампанія Lockheed Martin паведаміла аб пачатку фінальнай зборкі пасадкавага модуля[6].

22 снежня 2015 года на спецыяльным брыфінгу NASA было абвешчана, што запуск місіі, запланаваны на сакавік 2016 года, не адбудзецца. Прычынай гэтаму стала выяўленая няспраўнасць ключавога інструмента пасадкавага апарата — сейсмометра SEIS. Падчас праведзеных 21 снежня тэстаў, пры тэмпературных умовах падобных з рабочымі на Марсе (-45 °C), была выяўлена ўцечка ў вакуўмнай камеры сейсмадатчыкаў. Вытворца сейсмометра, Касмічны цэнтр Тулузы, паведаміў, што не паспее ліквідаваць непаладкі і завяршыць тэставанне інструмента для запуску місіі ў сакавіку. Акно запуску місіі да Марса ў 2016 годзе было даволі кароткім (з 4 па 30 сакавіка), а наступнае акно паўстала толькі праз 26 месяцаў, у 2018 годзе[7][8][9].

У сакавіку 2016 года было пацверджана, што апарат усё-ткі будзе запушчаны ў 2018 годзе[10].

Запуск і палёт[правіць | правіць зыходнік]

Першыя выявы прададзеныя апаратам

InSight запусцілі 5 мая 2018 года з базы Ванденберг ў 04:05 па часе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа (14:05 мск) пры дапамозе ракеты-носьбіта Atlas V 401. Спачатку станцыя была выведзена на палярную арбіту вакол Зямлі, а затым, пасля ўключэння рухавікоў, выйшла на траекторыю палёту да Марса. Разам з асноўным апаратам да Марса запусцілі два кубсата MarCO-A і MarCO-B[11].

22 мая 2018 года апарат InSight здзейсніў першую з шасці запланаваных карэкцый курсу, уключыўшы на 40 секунд 4 з 8 сваіх рухавікоў[12][13].

Да 6 жніўня 2018 года, калі InSight пераадолеў палову шляху да Марса, былі паспяхова пратэставаны ўсе бартавыя прылады зонда, у тым ліку сейсмометр SEIS instrument (Seismic Experiment for Interior Structure), інструмент для вымярэння выходных з нетраў планеты патокаў цяпла Heat Flow and Physical Properties Package (HP3), інструмент Rotation and Interior Structure Experiment (RISE), які выкарыстоўвае радыёсувязь апарата з Зямлёй для ацэнкі велічыні адхіленняў восі кручэння Марса[14].

Работа на паверхні[правіць | правіць зыходнік]

26 лістапада 2018 года ў 22:53 мск InSight здзейсніў паспяховую пасадку на паверхню Марса на раўніну Элізій і перадаў першую выяву[15].

Неапрацаваныя гукі вібрацый, выкліканых марсіянскім ветрам. Слухаць трэба ў навушніках ці з сабвуферам.

7 снежня 2018 года касмічны зонд InSight, які здзейсніў пасадку на Марсе, перадаў на Зямлю запіс гуку ветру. Аб гэтым у Twitter паведаміў глава NASA Джым Брайдэнстайн[16][17]. 19 снежня 2018 года пры дапамозе рабатызаванай рукі InSight усталяваў сейсмометр SEIS на паверхні Марса на адлегласці ў 1,6 метра ад паверхні пасадачнай платформы[18][19][20].

19 снежня 2018 года прыдапамозе рабатызаванай рукі InSight усталява сейсмометр SEIS н паверхні Марса на адлегласці ў 1,6 метра ад пасадкавай платформы[18][19][20].

13 лютага 2019 года было абвешчана аб усталяванні на паверхні Марса другой вынасной вымяральнай прылады — датчыка цеплавога патоку[21].

28 лютага 2019 года бур інструмента HP3 пачаў працаваць, але натрапіў на перашкоду. 2 сакавіка работу бура аднавілі на чатыры гадзіны, але ён не прасунуўся далей, пагэтаму бурэнне вырашылі прыпыніць на два тыдні[22].

2 сакавіка 2019 года касмічны апарат Еўрапейскага касмічнага агенцтва Trace Gas Orbiter пры дапамозе бартавога тэлескопа CaSSIS зрабіў здымак на якім бачны спускальны апарат InSight, парашут і дзве паловы капсулы, якія абаранялі InSight падчас яго уваходу ў атмасферу Марса — яго цеплаахоўны экран і заднюю панэль[23].

У красавіку 2019 года НАСА паведаміла, што французскі сейсмометр SEIS (англ.: Seismic Experiment for Interior Structure) верагодна ўпершыню зафіксаваў Землетрасенне на Марсе[24][25][26]. Раней верагоднае землетрасенне на Марсе магнітудай 2,8 па шкале Рыхтара было зафіксавана сейсмометрам АМС «Вікінг-2» 6 лістапада 1976 года[27][28].

Сігнал верагоднага марсатрасення

Мэты праграмы[правіць | правіць зыходнік]

На працягу двух гадоў InSight будзе вывучаць унутраную структуру Марса, рэгіструючы падземныя штуршкі. Яны могуць узнікаць па розных прычынах, у прыватнасці, у выніку падзення метэарытаў, якія не згараюць ў больш разрэджанай марсіянскай атмасферы. Першыя спробы такіх даследаванняў праводзіліся з выкарыстаннем сейсмографаў на спушчальных апаратах «Вікінг-1» і «Вікінг-2», запушчаных да Марса ў 1975 годзе. Аднак на «Вікінге-1» гэты прыбор не зарабіў пасля пасадкі, а на «Вікінге-2» не меў дастатковай адчувальнасці, паколькі быў усталяваны не на марсіянскай глебе, а на спушчальным апараце. InSight абсталяваны значна больш дасканалай апаратурай, якая, як чакаецца, будзе рэгістраваць як падзенні метэарытаў, так і глыбінныя працэсы. Акрамя таго, на аўтаматычнай станцыі, якая будзе заставацца ў адной кропцы на працягу ўсяго цыклу даследаванняў, ўстаноўлена апаратура для вымярэння тэмпературы падглебавых слаёў, а таксама бур даўжынёй шэсць метраў. На паверхні станцыі ўстаноўлены сродкі радыёсігналізацыі, якія дазволяць дакладна замяраць параметры руху Марса па арбіце[29].

Навуковымі мэтамі праграмы InSight з’яўляюцца:

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры стварэнні пасадачнага модуля InSight выкарыстаны многія з інжынерных рашэнняў, прымененых пры стварэнні зонда Phoenix, які здзейсніў пасадку ў 2007 годзе непадалёк ад паўночнага полюса Марса.

Энергазабеспячэнне — сонечныя панэлі.

Маніпулятар.

Магчымасць перамяшчэння не прадугледжана.

Глыбіня апускання пенетратара — 6 м.

Навуковыя інструменты[правіць | правіць зыходнік]

Сейсмометр SEIS, усталяваны на марсіянскай паверхні

Пасадачны апарат InSight абсталяваны трыма інструментамі і двума камерамі:

Сцэнар місіі[правіць | правіць зыходнік]

Запуск: 5 мая 2018 года.

Прыбыццё на Марс: 26 лістапада 2018 года.

Месца пасадкі: нагор’е Элізіум.

Працягласць місіі: 720 дзен (700 солаў).

Завяршэнне місіі: лістапад 2020 года. Аб’ём перададзенай на Зямлю навуковай інфармацыі — 29 Гбайт.

Увекавечанне імён[правіць | правіць зыходнік]

На сайце NASA была форма, якую можна было запоўніць, каб увекавечыць сваё імя ў гісторыі асваення Марса. Усе імёны былі запісаны на спецыяльны мікрачып, які адправілі ў 2018 годзе да Чырвонай планеты з касмічнай місіяй InSight[32].

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Map of Mars
Інтэрактыўная карта відарысаў  (англ.) глабальнай тапаграфіі Марса  (англ.), са слоем адзнак месцазнаходжанняў Марсаходаў і пасадачных апаратаў  (англ.). Афарбоўка асноўнай карты паказвае адносны вышыні паверхні Марса.
Націскная выява: Націсканне на подпісы адкрые дадатковыя артыкулы.
Легенда:      Актыўныя (белы абрыс, ※)     Неактыўныя     Планаваныя (штрыхавы абрыс, ⁂)
Кратар Брэдберы
Deep Space 2
Mars Polar Lander
Персевіранс
Скіапарэлі
Спірыт
Вікінг-1


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д InSight... into the Early Evolution of Terrestrial Planets (англ.)(недаступная спасылка). NASA facts. NASA JPL. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2013. Праверана 26 верасня 2013.
  2. Brian Vastag. NASA will send robot drill to Mars in 2016 (англ.). The Washington Post (20 жніўня 2012). Праверана 26 верасня 2013.
  3. а б Новый марсоход поищет на планете следы былой жизни (руск.). Русская служба Би-би-си (10 ліпеня 2013). Праверана 26 верасня 2013.
  4. NASA анонсировало новую марсианскую миссию(недаступная спасылка). Rambler Group (21 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012.
  5. Mars lander to launch from California on Atlas 5 in 2016 (19 снежня 2013).
  6. Lockheed Martin Begins Final Assembly Of NASA’s Next Mars Lander (17 лістапада 2014).
  7. NASA Suspends 2016 Launch of InSight Mission to Mars, Media Teleconference Today (англ.)(недаступная спасылка). nasa.gov (22 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2018. Праверана 1 снежня 2018.
  8. Fate of InSight Mars Mission uncertain after 2016 Launch Cancellation (англ.). spaceflight101.com (22 снежня 2015).
  9. Launch of NASA’s next Mars mission delayed until at least 2018 (англ.). spaceflightnow.com (27 снежня 2015).
  10. Mars set to receive NASA InSight at the end of 2018 (англ.). nasaspaceflight.com (9 сакавіка 2016).
  11. Twin MarCO CubeSats launching alongside NASA’s InSight Mars mission
  12. InSight Steers Toward Mars
  13. InSight выполнил первую коррекцию траектории на пути к Марсу
  14. Зонд InSight прошёл полпути к Марсу; научные инструменты выдержали проверки, 21 августа 2018
  15. Landing: summary (англ.). NASA. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018.
  16. NASA InSight Lander 'Hears' Martian Winds
  17. Jim Bridenstine on Twitter
  18. а б InSight установил сейсмометр на поверхность Марса, 21.12.2018
  19. а б InSight установил сейсмограф на поверхность Марса
  20. а б Посмотрите, как InSight устанавливает сейсмограф на поверхность Марса
  21. Mars InSight завершила установку датчиков на Марсе. ТАСС. Праверана 17 лютага 2019.
  22. Бур InSight наткнулся на препятствие и приостановил работу
  23. Jonathan Amos. European satellite captures Nasa Mars lander from orbit (англ.) (14 сакавіка 2019). Праверана 17 сакавіка 2019.
  24. Brown, Dwayne; Johnson, Alana; Good, Andrew (23 April 2019). "NASA's InSight Detects First Likely 'Quake' on Mars". NASA. Праверана 23 April 2019.
  25. Bartels, Meghan (23 April 2019). "Marsquake! NASA's InSight Lander Feels Its 1st Red Planet Tremor". Space.com. Праверана 23 April 2019.
  26. Французский сейсмометр зафиксировал первое марсотрясение. ТАСС (23 красавіка 2019). Праверана 25 красавіка 2019.
  27. "Mars quakes set to reveal tantalizing clues to planet's early years". Nature. 26-04-2018. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  28. Галкин И.Н. Внеземная сейсмология. — м: Наука, 1988. — С. 138—146. — 195 с. — (Планета Земля и Вселенная). — 15 000 экз. — ISBN 502005951X.
  29. Новая автоматическая станция InSight будет регистрировать подземные толчки на Марсе
  30. а б InSight: Mission (англ.)(недаступная спасылка). NASA JPL. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2017. Праверана 26 верасня 2013.
  31. а б InSight: Technology (англ.)(недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2013. Праверана 27 верасня 2013.
  32. Send Your Name to Mars(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2015. Праверана 1 снежня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]