Metallica
| Metallica | |
| Жанр | |
|---|---|
| Гады |
з 1981 — па гэты час |
| Краіна |
{{Сцягафікацыя/ |
| Горад | |
| Лэйблы | |
| Склад | |
Metallica — амерыканскі метал-гурт, які выконвае музыку ў стылях трэш-метал і хэві-метал, утвораны ў 1981 годзе.
Metallica аказала вялікі ўплыў на развіццё металу і ўваходзіць (нароўні з такімі гуртамі, як Slayer, Megadeth і Anthrax) у «вялікую чацвёрку трэш-метала». Альбомы Metallica былі прададзены ў агульнай колькасці больш 100 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце, што робіць яе самым камерцыйна паспяховым метал калектывам.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Стварэнне гурта [правіць]
Гурт Metallica быў заснаваны ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, у кастрычніку 1981 года гітарыстам і вакалістам Джэймсам Хэтфілдам і ўдарнікам Ларсам Ульрыхам, пасля таго, як абодва змясцілі аб'яву ў газеце «The Recycler» аб фарміраванні гурта. Басістам стаў Рон Макгоўні, а лідарам-гітарыстам, пасля доўгіх пошукаў, — Дэйв Мастэйн.
Паходжанне назвы [правіць]
Metallica атрымала сваё імя, калі Рон Куінтана папрасіў Ларса дапамагчы ў выбары імя яго журнала аб метал-гуртах ЗША і Брытаніі. Сярод варыянтаў у Куінтаны была і «Metallica», але Ульрых прапанаваў «Metal Mania» або «Hesse», а «Metallica» — вырашыў захаваць для назвы свайго ўласнага гурта.
Цікавыя факты [правіць]
- У 1985 годзе група атрымала мянушку «Alcohollica» праз надмерную прыхільнасць удзельнікаў гурта да спіртнога. Былі нават выпушчаны футболкі з выявай вокладкі Kill 'Em All, толькі замест малатка і крыві былі намаляваныя бутэлька і разлітыя гарэлка, а замест надпісу Kill' Em All — Drink 'Em All.
- Metallica з'явілася ў эпізодзе анімацыйнага серыялу "The Simpsons. Эпізод з удзелам легендарных металістаў запісваўся ў верасні 2005, менавіта з яго пачнецца 18-ы сезон мульт-эпапеі. 10 верасня адбыўся прэм'ерны паказ Гэтай серыі.
- У 2006 годзе група ў поўным складзе ў ролі саміх сябе знялася ў камедыі «Прэмія Дарвіна».
- Музыка Metallica выкарыстоўвалася для катаванняў зняволеных ў амерыканскай турме ў Гуантанама. Даведаўшыся пра гэта, Хэтфілд не знайшоў нічога лепшага, як «пажартаваць „:“ Мы мучылі сваіх бацькоў і жонак нашай музыкай шмат гадоў. Чаму б і не іракцам ?». Ягонае выказванне абурыла многіх прыхільнікаў гурта.
Дыскаграфія [правіць]
Студыйныя альбомы [правіць]
- Kill 'em All (1983)
- Ride the Lightning (1984)
- Master of Puppets (1986)
- …And Justice for All (1988)
- Metallica (1991)
- Load (1996)
- Reload (1997)
- St. Anger (2003)
- Death Magnetic (2008)
Кавер-альбомы [правіць]
Канцэртныя альбомы [правіць]
- Live Shit: Binge & Purge (Seattle) (1989)
- Live Shit: Binge & Purge (San Diego) (1992)
- S & M (1999)
- Escape from the studio'06 (RockAmRing 2006) (2006)
Афіцыйныя DVD-выданні [правіць]
- Cliff'em All (1987)
- Live Shit: Binge & Purge (Seattle) (1989)
- Live Shit: Binge & Purge (San Diego) (1992)
- Cunning Stunts (1998)
- S&M (1999)
- Classic Albums: Metallica (2001)
- Metallica - St. Anger (2003)
- Some Kind of Monster (2005)
- Metallica: The Videos (1989 - 2004) (2006)
- Making Of Death Magnetic (2008)
Склад гурта [правіць]
| Год | Рытм-Гітара, Вакал | Сола-Гітарыст | Бас-Гітарыст | Барабаншчык |
|---|---|---|---|---|
| 1981 | Джэймс Хэтфілд | Ллойд Грант | Джэймс Хэтфілд | Ларс Ульрых |
| 1982 | Дэйв Мастэйн | Рон Макгоўні | ||
| 1982—1983 | Кліф Бёртан | |||
| 1983—1986 | Кірк Хэмет | |||
| 1986—2001 | Джэйсан Нюстэд | |||
| 2001—2003 | Боб Рок | |||
| 2003—наш час | Роберт Трухільё |
Былыя ўдзельнікі [правіць]
- Лойд Грант — сола-гітара (1981)
- Дэйв Мастэйн — сола-гітара (1982-83)
- Рон Макгоўні — бас-гітара (1982)
- Кліфард Лі Бёртан — бас-гітара (1982—1986), загінуў у аўтакатастрофе
- Джэйсан Нюстэд — бас-гітара (1986—2001)
Спасылкі [правіць]
- Metallica.com — афіцыйны сайт гурта
- MetOnTour.com — сайт турнэ Metallica
- MetClub — афіцыйны фан-клуб
- Гісторыя гурта
