Прудкоўскія могілкі (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прудкоўскія могілкі
52°27′48″ пн. ш. 31°00′49″ у. д.HGЯO
Статусзакрытыя, дзейныя 
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеГомель 
Гістарычны раёнПрудок 
Гісторыя
Дата заснаваннянайверагодней — 1930-я 
Дата закрыцця1970 
Плошча≈7 га
Пахаванні
Нацыянальны складмяшаны 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прудкоўскія могілкі — могілкі ў Гомелі, размешчаныя ў жылым масіве Прудок і абмежаваныя 1-м завулкам Крупскай, праезднай часткай уздоўж вяслярскага канала, забудовай Гомельскай універсальнай базы і ўсходняй часткай 2-й Грамадзянскай вуліцы[1]. Маюць статус закрытых, але дзейных — дазволены сваяцкія падзахаванні труной і урнай[2]. Плошча складае каля 7 га[3].

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваныя ў даваенную пару — шэраг пахаванняў датуецца 1930-мі гадамі[4]. Гарадская рытуальная служба перыядам заснавання называе 1920-я гг.[2] Тэрыторыя могілак выразна чытаецца на нямецкіх аэрафотаздымках чэрвеня 1941 г.[5] Тым часам энцыклапедычныя звесткі адносяць пачатак дзейнасці могілак да 1946 г.[6] Як адкрытыя дзейнічалі да 1970 г.[6]

Верагодна, што пачаткова Прудкоўскія могілкі служылі месцам пахавання яўрэяў, але з цягам часу сталі ў нацыянальна-рэлігійным сэнсе мяшанымі.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са звесткамі ізраільскай арганізацыі «Міцват Эмет» яўрэйскія пахаванні адасоблены ад астатніх шырокай дарожкай і складаюць два сектары са 103-а і 5-ю радамі адпаведна. Частка ацалелых пахаванняў упрыгожана адметнымі помнікамі з дэкаратыўнымі барэльефамі, кубкамі, у выглядзе дрэў з абсечанымі галінамі. Ёсць пахаванні з зоркай Давіда і надпісамі яўрэйскім пісьмом[4].

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гомель. План города. Гомельский район. Карта  [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018.
  2. а б Прудковское кладбище в Гомеле // Городская Ритуальная Служба.
  3. Падлічана пры дапамозе сервісу Google Карты. У энцыкладпедычным даведніку «Гомель» (1991) плошча Прудкоўскіх могілак ўказана як 11 га.
  4. а б Еврейское кладбище «Прудок» г. Гомель // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.
  5. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
  6. а б в Кладбища // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 257.
  7. Огоренко Даниил Архипович 1910-1948 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.
  8. Ханин Григорий Цодикович 1886-1963 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.