Прынцэса Уэльская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прынцэса Уэльская
англ.: Princess of Wales
Герб Прынцэсы Уэльскай
Герб Прынцэсы Уэльскай

Пасаду займае
Кэтрын
з 9 верасня 2022
Форма звароту Яе Каралеўская Высокасць
Афіцыйная рэзідэнцыя Кларэнс-хаус
Прызначаецца Вялікабрытанія
Пасада з’явілася 1361
Першы на пасадзе Элеанора дэ Манфор (валійскі тытул)
Джаан Кенцкая (брытанскі тытул)
Сайт royal.uk/the-princess-of…

Прынцэса Уэльская (англ.: Princess of Wales; валійск.: Tywysoges Cymru) — тытул, які носяць жонкі валійскіх кіраўнікоў (з 14 стагоддзя спадкаемцаў англійскага, пазней брытанскага трона). Брытанскі ветлівы тытул.

Сёння належыць Кэтрын, жонцы прынца Уэльскага Вільяма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, тытул насілі жонкі незалежных валійскіх прынцаў, але сведчанняў гэтага няма. У шлюбе з прынцамі Уэльскімі былі Джаана (або Сіван), Ізабэла дэ Браўз і Элізабэт Ферэрс.

Раней за «прынцэсу» (валійск.: tywysoges) з’явіўся тытул «каралева» (валійск.: brenhines). Яго насілі Ангарад фэрх Оўайн, жонка Грыфіда ап Кінана, і Крысцін фэрх Гаронві, жонка Оўайна Гвінеда («каралева-ўдава»).[1]

Элеанора дэ Манфор — першая, паводле пісьмовых крыніц, карысталася тытулам прынцэсы. Яна была замужам за Лівелінам ап Грыфідам, адным з апошніх незалежных прынцаў Уэльса. Яна памерла неўзабаве пасля нараджэння сваёй адзінай дачкі Гвенліян, якая пасля смерці бацькі трапіла ў палон зусім немаўляткам.

З 1301 года тытул прынца Уэльскага належаў спадчыннікам англійскага, а пасля 1707 года і брытанскага прастола. Тытул прынцэсы Уэльскай ніколі не быў самастойным (жанчына не магла атрымаць яго ў спадчыну).

Спіс прынцэс Уэльскіх[правіць | правіць зыходнік]

Жонкі валійскіх кіраўнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Выява Імя Муж Нараджэнне Смерць Заўвагі
Джаана Уэльская Лівелін Вялікі 1191 2 лютага 1237 Вядомая як Сіван у Уэльсе;
Лэдзі Уэльская і Сноўданская;[2]
Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай[3]
Ізабэла дэ Браўз Давыд ап Лівелін 1222 1248 Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай[4]
Элеанора дэ Манфор Лівелін ап Грыфід 1252 19 чэрвеня 1282 Прынцэса Уэльская;
Лэдзі Сноўдан
[5][6][7]
Элізабэт Ферэрс Давыд ап Грыфід 1250 1300 Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай[крыніца?]
Гвенліян Уэльская чэрвень 1282 7 чэрвеня 1337 Прынцэса Уэльская;[8]
дачка Лівеліна ап Грыфіда
Маргарэт Ханмер Оўайн Гліндур 1370 1420 Пазней даданая ў лік прынцэс[9]
Катрын фэрх Оўайн Гліндур Эдмунд Морцімер 1413 Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай;
дачка Оўайна Гліндура
[10]

Жонкі спадкаемцаў англійскага і брытанскага трона[правіць | правіць зыходнік]

Выява Імя Нараджэнне Шлюб Атрымала тытул Муж Змена тытула Смерць Заўвагі
Джаана Кенцкая 19 верасня 1328 10 кастрычніка 1361 Эдуард Вудстак 7 чэрвеня 1376
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
7 жніўня 1385
Ганна Невіл 11 чэрвеня 1456 13 снежня 1470 Эдуард Вэстмінстэрскі 4 мая 1471
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
16 сакавіка 1485 Пасля ўзяла шлюб з Рычардам III і стала яго каралевай-кансортам
Кацярына Арагонская 16 снежня 1485 19 мая 1499 (па даверанасці)
14 лістапада 1501
Артур Цюдар 2 красавіка 1502
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
7 студзеня 1536 Пазней узяла шлюб з Генрыхам VIII і стала яго каралевай-кансортам
Караліна Брандэнбург-Ансбахская 1 сакавіка 1683 22 жніўня 1705 27 верасня 1714 Джордж Аўгуст 11 чэрвеня 1727
Муж стаў каралём пад імем Георг II;
стала каралевай-кансортам
20 лістапада 1737
Аўгуста Саксен-Кобург-Альтэнбургская 30 лістапада 1719 17 красавіка 1736 Фрэдэрык Луі 31 сакавіка 1751
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
8 лютага 1772
Караліна Браўншвайгская 17 мая 1768 8 красавіка 1795 Джордж Аўгуст Фрэдэрык 29 студзеня 1820
Муж стаў каралём пад імем Георг IV;
стала каралевай-кансортам
7 жніўня 1821
Аляксандра Дацкая 1 снежня 1844 10 сакавіка 1863 Альберт Эдвард 22 студзеня 1901
Муж стаў каралём пад імем Эдуард VII;
стала каралевай-кансортам
20 лістапада 1925
Марыя Тэкская 26 мая 1867 6 ліпеня 1893 9 лістапада 1901 Джордж Фрэдэрык Эрнэст Альберт 6 мая 1910
Муж стаў каралём пад імем Георг V;
стала каралевай-кансортам
24 сакавіка 1953
Дыяна Спенсер 1 ліпеня 1961 29 ліпеня 1981 Чарлз Філіп Артур Джордж 28 жніўня 1996
Развялася;
захавала тытул прынцэсы Уэльскай
31 жніўня 1997
Каміла Паркер-Боўлз 17 ліпеня 1947 9 красавіка 2005 8 верасня 2022
Муж стаў каралём пад імем Карл III;
стала каралевай-кансортам
Замест тытула прынцэсы выкарыстоўвала зварот герцагіня Корнуальская
Кэтрын Мідлтан[11] 9 студзеня 1982 29 красавіка 2011 9 верасня 2022 Уільям Артур Філіп Луі Цяперашняя прынцэса

Зноскі

  1. Мэсер, Дана Р. (2020-09-30). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter [англійская]. Pen and Sword History. ISBN 978-1-5267-2932-3.
  2. Messer, Danna R. (2020-09-30). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter [англійская]. Pen and Sword History. p. 172. ISBN 978-1-5267-2932-3.
  3. Sims-Williams, Patrick (2010-11-25). Irish Influence on Medieval Welsh Literature [англійская]. OUP Oxford. p. 297. ISBN 978-0-19-159159-4.
  4. Fisher, Deborah C. (2005). Princesses of Wales [англійская]. University of Wales Press. p. 6. ISBN 978-0-7083-1936-9.
  5. Calendar of Patent Rolls, 1272-81, 306; CPR, 1281-92, 11
  6. Calendar of Ancient Correspondence, 75-76
  7. Foedera I, ii, 576, 584, 587
  8. Дэбора Фішэр (2005). Princesses of Wales. University of Wales Press. pp. viii–ix. ISBN 9780708319369.
  9. Deborah Fisher, Princesses of Wales (University of Wales Press, 2005)
  10. Issues of the Exchequer, Hen. III — Hen. VI, ed. F Devon (Record Commission, 1837), p. 327
  11. King Charles III pays tribute to his 'darling mama' in first address. BBC.com (9 верасня 2022).