Рычард III
Рычард III кароль Англіі з 1483 па 1485 г. Прадстаўнік роду Ёркаў, нашчадак дынастыі Плантагенетаў, якой з'яўляўся апошнім прадстаўніком.
Рычард Глостэр нарадзіўся 2 кастрычніка 1452 г. Гэта адзінаццатае дзіця ў герцага Рычарда Ёрка і Сесіліі Нэвіл. Ён быў абвешчаны трэцім герцагам Глостэр пасля каранавання свайго брата Эдуард IV у 1461, якому Рычард служыў верай і праўдай у барацьбе паміж Ёркамі і Ланкасцерамі.
Пасля смерці Эдуарда IV, Рычард захапіў трон ад свайго пляменніка Эдуарда V. Прыхільнікі будучага караля абвясцілі радаслоўную Эдуарда несапраўднай, сцвярджаючы, што шлюб караля Эдуарда IV і Лізаветы з'яўляецца незаконным, а іх сыны не маюць ніякіх правоў на карону. Эдуарда V і яго брата Рычарда памясцілі ў Таўэры, а пазней забілі. Рычард Глостэр быў каранаваны 6 ліпеня 1483 пад імем Рычарда III.
Праз чатыры месяцы пасля каранацыі, пачынаецца паўстанне прыхільнікаў Генрыха Цюдора з роду Ланкасцераў. Паўстанне было задушана, але Генрых Цюдор збірае новае войска. І ў бітве пры Басворце (22 жніўня 1485) перамагае караля, які падчас бітвы загінуў. Рычард ІІІ быў апошнім англійскім каралём які загінуў падчас бітвы.
Гэтая бітва палажыла канец Вайне Руж. Генрых Цюдор каранаваўся пад імем Генрых VII. Сітуацыя ў Англіі пачала стабілізавацца пасля некалькіх гадоў міжусобнай вайны.
Кароль Рычард III мае змрочную рэпутацыю, галоўным чынам дзякуючы знакамітай Шэкспіраўскай п'есе Рычард ІІІ, дзе ён прадстаўлены як амаральная пачвара. Рычарду прыпісваецца забойства свайго брата Кларэнса і пляменнікаў Эдуарда V і Рычарда.
Падчас свайго кароткага кіравання прадстаў як добры адміністратар, заканадавец, дзяржаўны дзеяч з пачуццём камерцыйнай патэнцыяла і адважны воін. Быў заступнікам мызыкі і архітэктуры.
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |
