Пціч (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пціч
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840071
Пціч на карце Беларусі ±
Пціч (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Пціч (Пухавіцкі раён)
Пціч (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Пціч (Пухавіцкі раён)

Пціч[1] (трансліт.: Pcič, руск.: Птичь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на левым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ўтвораная ад ракі, на якой стаіць населены пункт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска заснаваная ў 1920-я гады. У 1926 годзе была сельскагаспадарчая арцель «Пціч».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1960 годзе пасёлак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 — 102 жыхары
  • 1999 — 8 жыхароў
  • 2002 — 4 двары, 4 жыхары
  • 2010 — 3 жыхары
  • 2012 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Каля вёскі месціцца музей старадаўніх рамёстваў «Дудуткі»

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Лясная вуліца
  • Цэнтральная вуліца[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пціч, м. (з Пці́ча, за Пцічо́м)
  2. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 17 сакавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пціч // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 171. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]