Грэбень (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Грэбень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222851
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840021
Грэбень на карце Беларусі ±
Грэбень (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Грэбень (Пухавіцкі раён)
Грэбень (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Грэбень (Пухавіцкі раён)

Грэ́бень[1] (трансліт.: Hrebień, руск.: Гребень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва Грэбень можа паходзіць ад тэрміна грэбень — пералом схілу грады, пагорка, таксама ўзвышаная паласа сярод забалочанай мясцовасці. Таксама назва магла ўтварыцца ад пераасэнсавання асновы грэбля — дарога цераз балота, з канавамі, часам пасыпаная хворастам.

На думку краязнаўцы Аляксандра Ельскага, назва магла пайсці ад слова грэбці, бо тут у старажытнасці павінен быў быць рачны паром, які дзейнічаў з дапамогай вёсел[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Крыштаф Валадковіч, першы вядомы ўладальнік Грэбеня

На старых картах і дакументах Грэбень называўся Грэбня. У старажытнасці тут быў тракт, які злучаў поўдзень і поўнач Русі Літоўскай. На думку Аляксандра Ельскага, ля Грэбеня мусіў быць рачны перавоз. Пазней тут з’явіўся ўмацаваны мост[2].

У пісьмовых крыніцах паселішча вядомае з XVI ст. У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1633 годзе вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў дакумент, які дазваляў уладальніку Грэбеня Крыштафу Валадковічу, пісару менскага ваяводства, браць мыта за праезд па мосце[3].

У XVI стагоддзі Грэбень належаў Адахоўскім, і гэта быў іх фундум (галоўны фальварак, які належаў толькі гаспадару). У 1621 годзе Рафал Адахоўскі прадаў Грэбень Янушу Быхаўцу (?—1653) шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі, і яго жонцы Ганне з Горскіх. Праз дзесяць гадоў Грэбень быў у валоданні Валадковічаў. Ад пачатку XVIII ст. Грэбенем валодалі Радзівілы, фундум каторых быў у недалёкім Анопалі. У 1743 годзе была пабудаваная царква. У канцы XVIII ст. Грэбень з суседнімі Берчукамі, Яськевічамі і Слабадой набыў Станіслаў Ельскі, палкоўнік пяцігорскі і скарбовы камісар у Вялікім Княстве Літоўскім[3].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе ў вёсцы былі царква Раства Багародзіцы, карчма, вадзяны млын, сукнавальня. У першай чвэрці XIX ст. праз эксдывізарскі суд Грэбень стаў уласнасцю Кабылінскіх, а праз вена Ганны Кабылінскай перайшоў да Лыкаў[3].

У 1839 годзе на сродкі памешчыцы А. Лыкавай пабудаваная драўляная царква. У 1858 годзе сяло і маёнтак, прыватная ўласнасць. У 1861 годзе адкрытае народнае вучылішча. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін, млын, піцейны дом, царква.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Капліца ў Грэбені, 1909 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Да пачатку 1920 года створаная школа 1-й ступені. У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Світанне», была кузня, стальмашня, рымарня. З 1938 года вёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 2002 годзе вёска ў Навапольскім сельсавеце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 30 двароў, 209 жыхароў
  • 1858 год — 153 жыхары
  • 1897 год — 60 двароў, 375 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 43 жыхары
  • 1907 год — 54 двары, 349 жыхароў; маёнтак — 104 жыхары
  • 1917 год — сяло — 202 жыхары; вёска — 77 жыхароў; маёнтак — 104 жыхары
  • 1960 год — 296 жыхароў
  • 1999 год — 109 жыхароў
  • 2002 год — 41 двор, 74 жыхары
  • 2010 год — 33 двары, 62 жыхароў
  • 2012 год — 24 гаспадаркі, 43 жыхары
  • 2019 год — 45 жыхароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтр калгаса «Навапольскі»
  • Майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі
  • Аддзяленне сувязі

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Ветэрынарны ўчастак

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом культуры
  • Бібліятэка

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца
  • Царква Святога Міхаіла Архангела (?—1922)
  • Сядзіба (XVIII/XIX — 1917)

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[4]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грабе́ня, ж. (за Грабе́няю)
  2. а б Jelski A. 1882, с. 174.
  3. а б в Jelski A. 1882, с. 175.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]