З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пылюшнік ворлікалісты Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Пылюшнік ворлікалісты
Міжнародная навуковая назва
Thalictrum aquilegiifolium L. , Sp. Pl. 1: 547 (1753 )
Падвіды
Thalictrum aquilegiifolium f. cornuti (L. ) B.Boivin
Thalictrum aquilegiifolium var. sibiricum Regel & Tiling
Пылю́шнік ворлікалісты [3] (Thalictrum aquilegiifolium ) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum ) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae ).
Пылюшнік ворлікалісты, пылюшнік вадазборалісты, пажытнік, расходнік, чортава золата, жывіцельнік, лілейка, стары дуб, божае крэсла, срэбранік.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1[3] м. Сцябло прамастойнае, аблісцелае. Лісце двойчы-тройчыперыстае, чаргаванае. Лісцікі амаль круглай формы. Кветкі светла-фіялетавыя, зрэдку белыя. Тычынкі ліловыя або белаватыя. Суквецце — буйная шчыткападобная мяцёлка . Плод — шматарэшак. Арэшкі грушападобнай формы, з чатырма рэбрамі.
Расліна ядавітая.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі . Ценевынослівая расліна[4] . Мезафіт , гіграфіт , мезатроф і эўтроф [4] . Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на ўзлесках, лугах , па берагах вадаёмаў, у парках і садах.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі , Украіны і Фінляндыі [4] .
Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Зноскі
Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 315.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 614. Thalictrum aquilegiifolium L. — Василисник водосборный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах . — М .: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 229. — ISBN 9-87317-128-9 .
Крупкина Л. И. Род 35. Василисник — Thalictrum L. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Издательство Санкт-Петербургской государственной химико-фармацевтической академии, 2001. — Т. X. — Редактор тома Н. Н. Цвелёв. — С. 186—195. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9 (руск.)