Пізанская рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пізанская рэспубліка
Repubblica di Pisa

Flag of None.svg
1085 – 1406


Flag of Florence.svg
Flag of the Republic of Pisa.svg Shield of the Republic of Pisa.svg
Сцяг Пізы Герб Пізы
Pisa Achille Soli c1590.jpg
Сталіца Піза
Мова(ы) Італьянская
Рэлігія Каталіцтва
Валюта Пізанскі дэнарый
Плошча ~2300 км² (1405)
Насельніцтва Шаблон:Wikidata/p1082
Форма кіравання Рэспубліка
Сёння Сцяг Італіі Італія

Пізанская рэспубліка (італ.: Repubblica di Pisa) — сярэднявечная дзяржава з цэнтрам у горадзе Піза.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 11 ст. пізанцы паспяхова вялі барацьбу з сарацынамі, у 1016 у саюзе з Генуэзскай рэспублікай адабралі ў іх Сардзінію, у 1035 перамаглі арабаў пры Боне, у Паўночнай Афрыцы, а ў 1063 — у бітве пры Палерма. Пізанцы актыўна ўдзельнічалі ў 1-ым крыжовым паходзе на чале з архібіскупам Дагабертам, будучым іерусалімскім патрыярхам. Па шляху да Святой Зямлі яны захапілі некалькі візантыйскіх астравоў, затым удзельнічалі ва ўзяцці Іерусаліма (1099). У створаных крыжакамі дзяржавах у Сірыі ім атрымалася дамагчыся для сябе значных гандлёвых палёгак і прывілеяў. Пізанцы стварылі калоніі ў Антыёхіі, Акры, Яфе, Трыпалі і Ціры, мелі ўладанні ў Іерусаліме і Кесарыі, а таксама невялікія калоніі ў Каіры і Александрыі. Візантыйскі імператар Ісаак I Камнін (1057–1059) надаў пізанцам адмысловыя гандлёвыя правы і вызваленне ад падаткаў, наўзамен яны павінны былі ўдзельнічаць у абароне Канстанцінопаля ў выпадку небяспекі для чго. У 12 ст. насельніцтва пізанскага квартала ва ўсходняй частцы Канстанцінопаля вырасла да 1 тыс. чалавек. У той час Піза была найзначнейшым гандлёвым партнёрам і ваенным саюзнікам Візантыйскай імперыі, пераўзыходзячы ў гэтым нават Венецыянскую рэспубліку. У 1135 ваенныя атрады Пізы захапілі і разбурылі горад Амальфі, свайго галоўнага гандлёвага суперніка ў Паўднёвай Італіі. Аднак зацяжныя войны пізанцаў з генуэзцамі за палітычнае і гандлёвае панаванне сталіся не ўдалымі. Неспрыяльныя змены ў палітычнай сітуацыі ў Італіі і згуба дзяржаў крыжаносцаў на Блізкім Усходзе да кан. 13 ст. істотна паслабілі пазіцыі Пізы ў марскім гандлі, магутнасць яе стала слабець. Новая вайна з Генуяй за Сардзінію і Корсіку, распачатая ў 1282, прывяла Пізанскую рэспубліку да знішчальнай паразы. Піза згубіла ўвесь свой флот, і ў 1300 саступіла генуэзцам Корсіку, сваю частку Сардзініі, а таксама шэраг уладанняў на кантыненце. З 1398 па 1406 Піза перапрадавалася сваімі часовымі ўладальнікамі спачатку Мілану, а затым Фларэнцыі. З прычыны гэтага, Піза страціла вялікую частку сваіх грамадзян і ператварылася ў малаважнае правінцыйнае мястэчка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]