Піліп Аляксеевіч Самуйленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піліп Аляксеевіч Самуйленка
Сцяг Міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР
1953 — 29 мая 1957
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік ён сам, як міністр лясной прамысловасці БССР
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Міністр лясной прамысловасці БССР
1951 — 1953
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Папярэднік ён сам, як міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР
Пераемнік ён сам, як міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР
Сцяг Міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР
1950 — 1951
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Рыгор Лахтанаў
Пераемнік ён сам, як міністр лясной прамысловасці БССР

Нараджэнне 1902
Смерць невядома
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Пілі́п Аляксе́евіч Самуйле́нка (1902, в. Патапаўка Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні — ?) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР і УССР, адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі. Міністр лясной прамысловасці Украінскай ССР, міністр лясной прамысловасці Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2-га склікання, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Скончыў сельскую школу. У 1921 годзе скончыў лесатэхнічны тэхнікум.

У 1921—1930 гадах памочнік ляснічага і памочнік ацэншчыка; на кіраўнічай рабоце ў сістэме Наркамата лясной прамысловасці СССР.

У 1930—1933 гадах — студэнт Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі.

У 1933—1934 гадах — старшы інжынер Наркамата лясной прамысловасці СССР.

У 1934—1936 гадах — дырэктар Томнікаўскага лясніцтва Мардоўскай АССР. У 1937—1938 гадах — кіраўнік трэста «Паўночкарэлес» у Карэльскай АССР.

У 1938—1940 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення лесанарыхтовак і сплава ў Паўночна-Заходніх раёнах Наркамата лясной прамысловасці СССР.

10 сакавіка 1940 — 6 верасня 1950 года — наркам (пасля міністр) лясной прамысловасці Украінскай ССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны выконваў задачы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР па забеспячэнні патрэб Чырвонай Арміі.

У верасні 1950 — ліпені 1957 года — міністр лясной і папяровай прамысловасці Беларускай ССР, міністр лясной гаспадаркі Беларускай ССР.

З ліпеня 1957 па сакавік 1958 года — начальнік упраўлення лясной прамысловасці Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР. У сакавіку 1958 — 1964 — начальнік упраўлення лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР.

Пасля на пенсіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Газета «Деснянська правда» (Чарнігаў) — 1947  — 14 студзеня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]