Пірэйскі ўніверсітэт
Пірэйскі ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς | |
Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς |
Заснаваны | 1938 |
Размяшчэнне | Пірэй |
Сайт | unipi.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пірэйскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пірэй.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як прамысловая школа ў 1938 годзе. У 1945 годзе апошняя была перайменавана ў вышэйшую школу прамысловых даследаванняў. Сучасную назву вучэльня атрымала толькі ў 1989 годзе. Зараз ва ўніверсітэце працуе навукова-даследчы цэнтр, які з моманту свайго заснавання ў 1989 годзе прымае ўдзел у тэхналагічных даследаваннях на нацыянальным і міжнародным узроўнях, асабліва ў галіне камп'ютэрных сетак і інтэрнэт-тэхналогій.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Школа эканомікі, бізнесу і міжнародных студый
- Школа фінансаў і статыстыкі
- Школа марскіх і прамысловых студый
- Школа інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пірэйскі ўніверсітэт