Піт Сампрас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піт Сампрас
Pete Sampras (2008) 1.jpg
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Месца пражывання Лэйк Шэрвуд, ЗША
Дата нараджэння 12.8.1971
Месца нараджэння Патомак, Мэрылэнд, ЗША
Рост 185 см
Пачатак кар'еры 1988
Працоўная рука правая
Удар злева аднаручны
Прызавыя, USD $43,280,489
Адзіночны разрад
Матчаў в/п 762-222 (77,44 %)
Тытулаў 64
Найвышэйшая пазіцыя 1
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (1994, 1997)
Францыя паўфінал (1996)
Уімблдон перамога (1993, 1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000)
ЗША перамога (1990, 1993, 1995, 1996, 2002)
Парны разрад
Матчаў в/п 64-70 (47,76 %)
Тытулаў 2
Найвышэйшая пазіцыя 27
Картка абнаўлялася апошні раз: 26 снежня 2014

Пэтрас "Піт" Сампрас (лац.: Petros Sampras; нар. 12 жніўня 1971, Патомак, Каліфорнія, ЗША) — амерыкаснкі былы прафесійны тэнісіст. За сваю 14-гадовую кар'еру выйграў 14 турніраў Вялікага шлема, стаўшы першым гульцом, які пабіў рэкорд Роя Эмерсана (12 турніраў Вялікага шлема). Ён таксама выйграў 7 галоўных турніраў у памяшканнях (5 фінальных турніраў ATP і 2 кубка Вялікага шлема). Сампрас выкарыстоўваў атакуючы стыль гульні, які характарызуецца магутнай падачай і частымі выхадамі да сеткі.

Піт Сампрас дэбютаваў у прафесійным туры ў 1988 годзе і праз два гады стаў самым маладым пераможцам адкрытага чэмпіянату ЗША. На працягу шасці гадоў запар (1993-1998) ён займаў першы радок у сусветным рэйтынгу, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам для Адкрытай эры, а таксама прабыў лідэрам у агульнай складанасці 286 тыдняў (чацвёртае месца ў сучаснай гісторыі). У 2002 годзе ён атрымаў перамогу на сваім апошнім турніры Вялікага шлема - адкрытым чэмпіянаце ЗША, абыграўшы ў фінальным матчы свайго адвечнага суперніка Андрэ Агасі. Яго сем перамог на Уімблдоне з'яўляюцца рэкордам, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам. Таксама рэкорднымі з'яўляюцца яго пяць тытулаў адкрытага чэмпіянату ЗША, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам і Джымі Конарсам. Нягледзячы на не такія паспяховыя выступленні на грунтавых пакрыццях (Сампрас ні разу не выходзіў у фінал турніру Ралан Гарос), яго агульныя дасягненні (у суме выйграна 64 прафесійных тытула) і розныя рэкорды дазваляюць яму лічыцца адным з найвялікшых тэнісістаў гісторыі. Сампрас таксама з'яўляецца апошнім амерыканцам, які выйграваў Уімблдон і фінальны турнір сусветнага тура.