Эндзі Марэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эндзі Марэй
Andy Murray Tokyo 2011.jpg
Грамадзянства Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Месца пражывання Лондан, Вялікабрытанія
Дата нараджэння 15.5.1987
Месца нараджэння Глазга, Шатландыя
Рост 190 см
Пачатак кар'еры 2003
Працоўная рука правая
Удар злева двуручны
Трэнер Іван Лэндл
Прызавыя, USD > $30,000,000
Адзіночны разрад
Матчаў в/п 431-134 (76,28 %)
Тытулаў 28
Найвышэйшая пазіцыя 2
Бягучая пазіцыя 7
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2010, 2011, 2013)
Францыя паўфінал (2011)
Уімблдон перамога (2013)
ЗША перамога (2012)
Парны разрад
Матчаў в/п 53-58 (47,75 %)
Тытулаў 2
Найвышэйшая пазіцыя 51
Картка абнаўлялася апошні раз: 27 снежня 2014

Эндру Бэран "Эндзі" Марэй (лац.: Andrew Barron Murray; 15 мая 1987, Глазга, Шатландыя) — брытанскі прафесійны тэнісіст. Лідар сусветнага рэйтынгу сярод брытанскіх ігракоў. Упершыню дасягнуў топ-10 рэйтынгу ў красавіку 2007 года, а яго вышэйшым месцам на дадзены момант з'яўляецца другое, на якое ён падняўся ў жніўні 2009 і, зноў, у красавіку 2013. Дзеючы пераможца Уімблдона і алімпійскі чэмпіён у адзіночным разрадзе. У 2013 годзе Марэй стаў шостым тэнісістам у гісторыі тэніса, які зарабіў за кар'еру больш за 30 млн долараў прызавых грошай.

Выйграўшы ў фінальным пяцісэтавым матчы адкрытага чэмпіянату ЗША ў Новака Джокавіча, Марэй стаў першым брытанскім гульцом з 1977 і першым брытанскім мужчынам з 1936 года, які выйграў турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Ён таксама стаў адзіным брытанскім пераможцам турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе ў Адкрытай эры. 7 ліпеня 2013 г. Марэй перамог на Уімблдонскім турніры, стаўшы першым брытанскім пераможцам Уімблдона за 77 гадоў (з часоў перамогі Фрэда Пэры). У фінале ён таксама адолеў Новака Джокавіча, але ў трох сэтах. У выніку гэтай перамогі ў снежні 2013 Эндзі Марэй быў названы спартсменам года па версіі BBC.

Эндзі Марэй атрымаў перамогу ў адзіночным разрадзе на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, перайграўшы ў фінале Роджэра Федэрэра ў трох сэтах, і стаў першым брытанцам, які выйграў залаты медаль у адзіночным разрадзе, за 100 гадоў. У рамках тых жа гульняў ён заваяваў і сярэбраны медаль у міксце з Лаўрай Робсан. Марэй з'яўляецца адзіным тэнісістам у гісторыі, які выйграў алімпійскае золата і адкрыты чэмпіянат Злучаных Штатаў у адным годзе, і трэцім тэнісістам, які выйграў алімпійскае золата ў адзіночным разрадзе і два турніру Вялікага шлема на розных пакрыццях (пасля Андрэ Агасі і Рафаэля Надаля).

Ён таксама станавіўся фіналістам пяці турніраў Вялікага шлема: адкрытага чэмпіянату ЗША 2008, адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў 2010, 2011 і 2013 гадах і Уімблдонскага турніру ў 2012 годзе, тройчы саступіўшы Роджэру Федэрэру і двойчы - Новаку Джокавічу. Марэй з'яўляецца другім тэнісістам у Адкрытай эры, які тройчы саступаў у фінальных паядынках адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, пасля Стэфана Эдберга, які прайграў у трэці раз у 1993 годзе. У 2011 годзе Марэй стаў сёмым гульцом у Адкрытай эры, якія дайшоў да паўфіналаў усіх турніраў Вялікага шлема за адзін год.

Яго дзейсным трэнерам з'яўляецца Іван Лэндл, з якім ён пачаў працаваць у пачатку 2012 года.