Андрэ Агасі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэ Агасі
Рост 1.8 м. см
Вага 80 кг. кг

Андрэ́ Ага́сі (Агасян) (англ.: Andre Agassi, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вегас, штат Невада, ЗША) — амерыканскі прафесійны тэнісіст армянскага паходжання, былая першая ракетка свету.

[правіць] Дасягненні

Прафэсіянал з 1986 году. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў сэрыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір сэрыі Мастэрс) у парным разрадзе.

Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»:

Выйграў Кубак Мастерс у 1990 годзе.

Першая ракетка свету з 10 красавіка 1995 году, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.

Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году ў адзіночным разрадзе.

Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў сэрыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.

22 кастрычніка 2001 году ў Лас-Вегасе Андрэ спалучыўся шлюбам з яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэден Джылом. 3 кастрычніка 2003 году ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі (англ.: Jaz Elle).

Завяршыў выступы 3 верасня 2006 году.

На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема у адзіночным разрадзе.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах