П’ер-Эмерык Абамеянг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
П’ер-Эмерык Абамеянг
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1989(1989-06-18)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Францыя
 Габон
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Марсель
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1995—1997 Францыя Л’Юісры
1997—1998 Францыя Ніца
1998—1999 Францыя Л’Юісры
1999—2001 Францыя Лаваль
2001—2005 Францыя Руан
2005—2007 Францыя Бастыя
2007—2008 Італія Мілан
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Італія Мілан 0 (0)
2008—2009   Францыя Дыжон 34 (8)
2009—2010   Францыя Ліль 14 (2)
2010—2011   Францыя Манака 19 (2)
2011   Францыя Сент-Эцьен 14 (2)
2011—2013 Францыя Сент-Эцьен 73 (35)
2013—2018 Германія Барусія (Дортмунд) 144 (98)
2018—2022 Англія Арсенал 128 (68)
2022 Іспанія Барселона 18 (11)
2022—2023 Англія Чэлсі 15 (1)
2023— Францыя Марсель
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Францыя Францыя (да 21) 1 (0)
2009—2012 Габон Габон U-23 3 (1)
2009— Габон Габон 73 (30)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер-Эмерык Абамеянг (фр.: Pierre-Emerick Aubameyang; нар. 18 чэрвеня 1989, Лаваль, Францыя) — французска-габонскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Алімпік» з Марселя і нацыянальнай зборнай Габона. Мае падвоенае французскае і габонскае грамадзянства. Бацька П’ер-Франсуа Абамеянг таксама гуляў за нацыянальную зборную Габона і правёў за яе 80 матчаў, браты Катыліна і Вілі таксама прафесійныя футбалісты, якія, як і П’ер-Эмерык, пачыналі кар’еру ў «Мілане».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

П’ер-Эмерык Абамеянг

У «Мілане» Абамеянгу гэтак і не прадаставілі шанец загуляць, лічачы за лепшае аддаваць футбаліста ў арэнду французскім клубам, хоць у 2007 годзе Абамеянг выйграў з «Міланам» юнацкі Кубак чэмпіёнаў і стаў пры гэтым найлепшым бамбардзірам турніра з сямю галамі. За тры сезоны ў арэндзе Абамеянг згуляў за «Дыжон», «Ліль» і «Манака», усяго 86 матчаў і 14 галоў, але ў «Мілане» габонскага нападніка палічылі непатрэбным і ў 2011 годзе яго прадалі «Сент-Эцьену». У «Сент-Эцьене» Абамеянг канчаткова раскрыўся як востры нападнік, з добрай хуткасцю і тэхнікай, які ўмее гуляць як па флангах, гэтак і ў цэнтры, аб чым сведчыць 41 гол і 15 галявых перадач у 97 матчах за «Сент-Эцьен» ва ўсіх турнірах. У сезоне 2012/13 «Сент-Эцьен» да апошняга змагаўся за месца ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА, і ў выніку каманда заняла пятае месца ў 4 пунктах ад трэцяга месца. Абамеянг у гэтым сезоне стаў сапраўдным лідарам сваёй каманды, правёўшы ў чэмпіянаце Францыі сезона 2012/13 37 матчаў, у якіх забіў 19 галоў і зрабіў 8 галявых перадач. Па выніках сезона Абамеянг заняў другое месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў французскай лігі, саступіўшы толькі Златану Ібрагімавічу, і пятае ў спісе лідараў па галявым перадачам. Шыкоўная гульня і выдатная статыстыка прыцягнулі да Абамеянга ўвагу многіх клубаў, сярод якіх «Анжы», «Ньюкасл Юнайтэд»[3], «Напалі»[4], «Манака»[5] і «Баер»[6]. Ад прапановы «Анжы» футбаліст адмовіўся, нават нягледзячы на прапанаваную зарплату ў 7 мільёнаў еўра ў год[7]. 2 ліпеня 2013 года ўзніклі чуткі аб хутнім пераходзе Абамеянга ў дортмундскую «Барусію», аб чым потым футбаліст і паведаміў.

3 ліпеня 2013 года П’ер-Эмерык Абамеянг перайшоў у дортмундскую «Барусію» за 13 мільёнаў еўра, заключыўшы кантракт да 2018 года[8][9][10][11][12]. Спартыўны дырэктар «Барусіі» Міхаэль Цорк застаўся задаволены трансферам:

«Мы склалі кантракт з Абамеянгам на пяць гадоў, і ён абыйшоўся нам танней, чым мы першапачаткова думалі — мы заплацім за яго 13 мільёнаў еўра. Форвард хуткі і вельмі крэатыўны ў атакавалых дзеяннях, і сапраўды ўзмоцніць „Барусію“»[13].

Абамеянг хутка стаў адным з лідараў «Барусіі». У пекршым жа сваім матчы ў Бундэслізе ён аформіў хет-трыке у браму «Аўгсбурга». У сезоне 2015/16 усталяваў рэкорд Бундэслігі, адзначыўшыся галамі ў васьмі стартавым турах. У сезоне 2016/17 стаў найлепшым бамбардзірам Бундэслігі.

31 студзеня 2018 года лонданскі «Арсенал» абвясціў аб пераходзе Абамеянга за 64,75 млн еўра. У сезоне 2018/19 з 22 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў Прэм’ер-лігі. У 2019 годзе стаў капітанам каманды. У 2021 годзе галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта часам стаў пакідаць Абамеянга па-за складам, тлумачыўшы гэта дысцыплінарнымі прынынамі, а ў снежні 2021 года нападнік быў пазбаўлены капітанства. У студзені 2022 года Абамеянг, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», у якасці свабоднага агента папоўніў склад «Барселоны».

У верасні 2022 года за 12 млн еўра перайшоў у лонданскі «Чэлсі»[14]. У ліпені 2023 года падпісаў трохгадовы кантракт з марсельскім «Алімпікам».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

П’ер-Эмерык Абамеянг перад матчам за зборную Габона

Першапачаткова прадстаўляў моладзевую зборную Францыі, і нават правёў за яе адзін матч. У 2009 годзе вырашыў выступаць за зборную сваёй гістарычнай радзімы — за нацыянальную зборную Габона, якой ужо ў 2012 годзе на Кубку Афрыкі дапамог выйсці ў чвэрцьфінал, што стала вялізным дасягненнем для зборнай Габона, а сам Абамеянг вызначыўся яскравай гульнёй. У 2012 годзе паўдзейнічаў у лонданскай Алімпіядзе 2012 года, дзе за алімпійскую зборную Габона правёў усе тры матчы і забіў у адзін гол.

19 мая 2022 года Абамеянг афіцыйна абвясціў аб завяршэнні сваёй міжнароднай кар’еры пасля 72 матчаў і 30 забітых галоў. Аднак, праз год змяніў сваё меркаванне і вярнуўся ў зборную. Паводле слоў самога нападніка, гэта адбылося пасля сустрэчы з прэзідэнтам Габона Алі Бонгам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Сент-Эцьен»:

«Барусія» Дортмунд:

«Арсенал»:

Габон:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pierre-Emerick Aubameyang // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pierre-Emerick Aubameyang // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. France Football: «Ньюкасл» готов предложить 29 миллионов евро за Обамеянга и Зуму.. www.sports.ru
  4. «Наполи» ведет переговоры о переходе Обамеянга.. www.sports.ru
  5. Отец Обамеянга: «Ждем предложения от «Монако».. www.sports.ru
  6. Bayer hat Aubameyang im Visier.. www.kicker.de
  7. Le10sport: Обамеянг отказался переходить в «Анжи».. www.sports.ru
  8. Обамеянг перешел в дортмундскую «Боруссию» за 13 млн евро.. www.sports.ru
  9. Пьер Обамейянг стал игроком "Боруссии" из Дортмунда.. www.pressball.by
  10. Обамеянг перешел в дортмундскую «Боруссию» за 13 млн евро.(недаступная спасылка). goals.by
  11. AUBAMEYANG: So verrückt ist Klopps Neuer.. www.bild.de
  12. Aubameyang unterschreibt beim BVB bis 2018.. www.kicker.de
  13. Borussia Dortmund verpflichtet Aubameyang.. www.bvb.de
  14. Футбол. Пьер-Эмерик Обамеянг перешел из "Барселоны" в "Челси" Архівавана 26 верасня 2022.. pressball.by