Рабі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабі
фідж. Rabi
Характарыстыкі
Плошча66,3 км²
Насельніцтва5 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва75,41 чал./км²
Размяшчэнне
16°30′ пд. ш. 179°58′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Рабі (Акіянія)
Рабі
Рабі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабі (фідж.: Rabi) — востраў у Ціхім акіяне. Належыць да дзяржавы Фіджы. Агульная плошча сушы — 66,3 км². Насельніцтва — каля 5 000 чал.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — 463 м над узроўнем мора.

У мінулым ён быў населены фіджыйцамі, але ў XIX ст. куплены брытанскімі прадпрымальнікамі для арганізацыі плантацый какосавай пальмы. У 1879 г. Рабі стаў першым у Фіджы месцам, дзе пачала выкарыстоўвацца праца наёмных рабочых з Індыі.

У пачатку II сусветнай вайны востраў быў набыты брытанскімі ўладамі для перасялення карэнных жыхароў мікранезійскага вострава Банаба. Аднак з-за акупацыі Банаба японцамі перасяленне адбылося толькі ў 1947 г.

Фармальна Рабі ўваходзіць у склад адной з правінцый Фіджы. У рэчаіснасці востраў кантралюе аўтаномная рада кіраўнікоў і старэйшын Рабі, якая, у сваю чаргу, прэтэндуе на вяртанне Банаба яго карэнным насельнікам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]