Родненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раднянскі сельсавет)
Родненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Родня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2021) 1 267
Плошча 117,84 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ро́дненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Родня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Родненскі (Раднянскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малашкавіцкага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Будлаўка, Ганнаўка, Мыслеўшчына, Патаронаўка, Прудок, Сабалёўка, Сідараўка, Слабада і Судзілы)[2]. 24 жніўня 1989 года скасаваны вёскі Будлаўка, Ганнаўка, Драгілеўка і Жаляёўка[3], у 2003 годзе — вёска Багданаўка. 21 снежня 2011 года Родненскаму сельсавету былі перададзены вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Лазовіцкага сельсавета, а аграгарадок Малышкавічы і вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета, былі перададзеныя Галіцкаму сельсавету[4]. 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка)[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Асмолавічы вёска 494 212
Грышын вёска
Крупня вёска
Крывая вёска 1 1
Лазовіца вёска 67 37
Леанполле вёска 13
Мыслеўшчына вёска
Патаронаўка вёска
Прудок вёска
Родня аграгарадок 643 255
Сабалёўка вёска
Сабалёўка вёска 83
Слабада вёска
Судзілы вёска 79 46
Сямёнаўка 1 вёска 14
Уздзевічы вёска
Фядотаўка вёска
Халдэеўка вёска
Шумоўка вёска

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1661 чалавек[6], з іх 96,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[7].
Станам на 2013 год у Родненскім сельсавеце пражывала 1711 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1239 чалавек[8].
Станам на 2021 год у сельсавеце пражывала 1267 чалавек.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.