Разня ў Дуэкуэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разня ў Дуэкуэ
Асноўны канфлікт: Другая Івуарыйская вайна
Дата 27—30 сакавіка 2011
Месца Кот-д’Івуар Дуэкуэ
Удзельнікі узброеныя атрады бакоў канфлікту
Загінулі ад 152 да 1000
Расследаванне Міжнародны крымінальны суд
Асуджаны (я) Амадэ Уэрэмі (пажыццёвае зняволенне)

Разня ў Дуэкуэ (фр.: Massacre de Duékoué) — масавае забойства, здзейсненае ў канцы сакавіка 2011 года ў горадзе Дуэкуэ  (фр.) падчас другой грамадзянскай вайны ў Кот-д’Івуары. Паводле розных крыніц, загінула ад 152 да 1000 мірных жыхароў.

Сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

28 лістапада 2010 года ў Кот-д’Івуары былі праведзены прэзідэнцкія выбары. Двума галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо і апазіцыянер Аласан Уатара. Вынікі галасавання выклікалі спрэчкі, а хутка і ўзброеныя сутыкненні.

Прыхільнікі Уатары на момант пачатку канфлітку ўмацаваліся на поўначы краіны, але ў сакавіку 2011 года разгарнулі наступленне на поўдзень, які ўтрымліваўся сіламі Гбагбо.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Першыя звесткі аб масавых забойствах датуюцца 27 сакавіка[1], калі горад знаходзіўся пад кантролем войск Гбагбо. 28 сакавіка прыхільнікі Аласана Уатары захапілі Дуэкуэ. На наступны дзень горад быў разрабаваны.

У ноч з 29-га на 30-га ў раёне Карфур (фр.: Carrefour) адбыліся масавыя забойствы прадстаўнікоў народнасці вэ. Днём група мужчын, ратуючыся ад гвалту, беглі ў балота. Адначасна войскі Уатары абстралялі верталёт міратворцаў ААН.

31 сакавіка сіламі Чырвонага Крыжа і мараканскага батальёна АААНКІ пачаўся збор целаў забітых. Загінулыя былі пахаваны ў трох брацкіх магілах у раёнах Карфур і Гемон (фр.: Guémond).

2 красавіка Чырвоны Крыж упершыню паведамляе аб здзяйсненні буйнамаштабнай бойні.

Падлікі ахвяр[правіць | правіць зыходнік]

Ацэнкі ахвяр разні вар’іруюцца. Войскі Аласана Уатары паведамілі пра 152 загінулых. Паводле даных Чырвонага Крыжа, яе супрацоўнікі на месцы трагедыі знайшлі 867 цел. Прадстаўнікі ААН заявілі аб 430 загінулых (330, паводле падлікаў, забіты прыхільнікамі Уатары, астатнія — Гбагбо). Каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Caritas Internationalis  (фр.)» казала пра звыш 1000 чалавек[1].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Аласан Уатара першапачаткова аспрэчваў удзел сваіх атрадаў у бойні[2]. Прэм’ер-міністр Гіём Саро заявіў, што будзе праведзена расследаванне. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасці[3].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

13 красавіка пракуратурай Далаа  (фр.) і Міжнародным крымінальным судом распачата расследаванне. 10 мая, як заявілі ў ААН, да разні мог быць датычны Амадэ Уэрэмі, грамадзянін Буркіна-Фасо, што змагаўся на баку арміі Уатары. Супраць яго вылучаны абвінавачванні.

Уатара спрабаваў перакласці асноўную адказнасці на свайго апанента Гбагбо, які быў арыштаваны і перададзены МКС[4]. Аднак 1 красавіка 2021 года суд канчаткова апраўдвае палітыка.

15 красавіка таго ж года, праз 10 гадоў пасля расправы, Амадэ Уэрэмі быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за злачынствы супраць чалавечнасці[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]