Рака Адыджэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Адыджэ | |
| Вусце | Адрыятычнае мора |
| Даўжыня | 410 км |
| Расход вады | 266 м³/с |
| Вадазбор | 14,7 км² |
Адыджэ (іт. Adige, ням.: Etsch, лац.: Athesis) — рака ў Паўночнай Італіі працягласцю 410 км пры плошчы басейна 14,7 тыс. км ².
Працякае ў Альпах, а ў ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне, упадае ў Адрыятычнае мора, утвараючы агульную дэльту з ракой По. Пры сярэднім расходзе вады 266 м ³ / сек суднаходная у ніжнім цячэнні.
На Адыджэ размешчаны ГЭС і горад Верона. У Вероне на беразе Адыджэ знаходзіцца замак Кастэльвекіё, мост Скалігераў і Понтэ П'етра.