Паданская раўніна
| Паданская раўніна | |
| іт. Pianura padana | |
Від з космасу |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне |
Італія |
| Працягласць з поўначы на поўдзень |
200 км |
| Працягласць з захаду на ўсход |
500 км |
| Плошча |
46 тыс. км² |
| Рэкі |
рака По |
Паданская (Падана-Венецыянская) раўніна (ад лац.: Padanus - назва ракі По ў старажытных рымлян; італ. Pianura Padana або Val Padana, эміл.-рам. Pianûra Padâna) — раўніна на поўначы Італіі.
Размешчана паміж Альпамі, Апенінамі і Адрыятычным морам, пераважна ў басейне ракі По. Даўжыня каля 500 км, шырыня да 200 км (на ўсходзе).
Прырода [правіць]
Утварылася на месцы марскога заліва, размешчанага ў тэктанічным прагіне, у выніку запаўнення яго марскімі, рачнымі і флювіягляцыяльнымі адкладамі магутнасцю больш за 8 км. Паверхня пераважна плоская, паступова паніжаецца з захаду на ўсход ад 300-400 м да ўзроўню мора. У цэнтры Паданскай раўніны - гліністыя нізкія раўніны з урадлівымі алювіяльнымі глебамі, па краях - пясчана-галечныя высокія раўніны. У нізоўях ракі По асобныя ўчасткі ляжаць ніжэй за ўзровень мора.
Клімат пераходны ад субтрапічнага да ўмеранага. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 0 да 4 °C, ліпеня ад 22 да 24 °C. Ападкаў 600-1000 мм у год, максімумы вясной і ў пачатку лета, а таксама восенню. Устойлівае снежнае покрыва не ўтвараецца. Густая сетка рэк басейна По, Адыджэ, Брэнта і інш.
Важнейшая рака — По. Густая сетка арашальных, асушальных і суднаходных каналаў.
Шырокалістыя (дуб, каштан, ліпа, бук, вяз) і поймавыя (таполя, вярба) лясы, якія пакрывалі раней Паданскую раўніну, зараз высечаны. Лепш захавалася расліннасць трысняговых балот і тарфянішчаў (асабліва ў дэльтавых раёнах).
Насельніцтва і гаспадарка [правіць]
Паданская раўніна — жытніца Італіі; асноўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, кукуруза, рыс; вінаграднікі, фруктовыя сады.
Асноўныя гарады: Мілан, Турын, Венецыя, Балоння.