Рака Бальсас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бальсас (ісп.: Río Balsas) — рака ў Мексіцы. Даўжыня 724 км, плошча басейна 113,1 тыс. км². Бярэ пачатак у паўднёвай частцы Мексіканскага нагор'я, на ўсім працягу працякае ў гарах, у верхнім цячэнні называецца Атаяк, у сярэднім — Мескала. Упадае ў Ціхі акіян. Адрозніваецца хуткім цячэннем, у рэчышчы — шмат парогаў. Асноўныя прытокі злева — Містэка, Тлапанека, справа — Нехапа, Куцамала, Тэпалькатэпек. На Бальсасе — г. Пуэбла.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная група вучоных пад кіраўніцтвам археабатаніка Далорэс Піперна (Dolores Piperno) з Смітсанаўскага нацыянальнага музея натуральнай гісторыі(руск.) бел. і прафесара антрапалогіі Энтані Ранерэ (Anthony Ranere) з Тэмпльскага ўніверсітэта(руск.) бел. (у Філадэльфіі) выявіла першыя прамыя сведчанні таго, што кукуруза была акультурана каля 8700 гадоў таму ў цэнтры даліны Бальсас у Мексіцы, яе вывелі з дзікай расліны тэасінтэ, і гэта самая ранняе датаванне для акультуранай кукурузы. Аналіз мікраслядоў (крухмалу зерня і выкапняў раслін), выяўленых на каменным заслоне ад ветру, які называецца Шыўатоштла, праведзены пры ўдзеле Ірэн Холст (Irene Holst), даў прамыя сведчанні акультурвання кукурузы і раслін розных відаў сямейства гарбузовых[1].

Зноскі